BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Калі беларускія ўлады ня зменяць пазiцыю, яны могуць атрымаць сіметрычны адказ

29.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Калі беларускія ўлады ня зменяць пазiцыю, яны могуць атрымаць сіметрычны адказ
Калі беларускія ўлады не зменяць сваёй пазіцыі ў канфлікце з амбасадарамі краін Еўрасаюза, узровень двухбаковых адносінаў абавязкова...

Калі беларускія ўлады не зменяць сваёй пазіцыі ў канфлікце з амбасадарамі краін Еўрасаюза, узровень двухбаковых адносінаў абавязкова знізіцца. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” заявіў дырэктар Інстытута палітычных даследванняў Андрэй Казакевіч.

Так ён пракаментаваў заяву старшыні камітэта замежных справаў Сейму Літвы Эмануэліса Зінгерыса, які параіў беларускім уладам “не загуляцца” у канфлікт, бо ў найгоршым выпадку Еўрасаюз можа выслаць амбасадараў Беларусі.

“Дастаткова лагічная заява, таму што звычайна калі высылаюць дыпламатаў з нейкай краіны, забараняюць ім уезд, дык адпаведна прымаюцца сіметрычныя дзеянні той краінай, у дачыненні да якой такія рашэнні прымаюцца. Гэта так ці інакш патрабуе нейкага рэагавання”, - кажа Андрэй Казакевіч.

Відавочна, такое развіццё падзеяў Беларусі нічога добрага не прынясе.

“Канешне, непажадана, каб зараз адбывалася далейшая эскалацыя гэтай сітуацыі. Бо калі беларускіх амбасадараў не будзе ў ЕС, а дыпламатаў Еўрасаюза - у Беларусі, узровень адносінаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам, натуральна, значна знізіцца. А магчыма нават - нейкія функцыі гэтых стасункаў пяройдуць, напрыклад, у Маскву ці яшчэ куды. Таму калі беларускія ўлады не зменяць сваю пазіцыю, напэўна, гэта будзе вымушая мера з боку ЕС проста для захавання твару, для для сіметрычнага адказу. Хацелася бы спадзявацца, што да гэтага не дойдзе і Мінск часткова зменіць сваю пазіцыю па гэтым пытанні”, - зазначыў суразмоўца.

Ці беларускае кіраўнцтва сапраўды прыслухаецца да парадаў палітыкаў Еўрасаюза, ці будзе працягваць трымацца сваёй пазіцыі, што непазбежна прывядзе да зніжэння ўзроўня стасункаў з ЕС, ён сказаць не бярэцца.

“Зараз немачгыма нічога прагназаваць. Апошнія дзеянні, з майго пункту гледжання, былі не зусім рацыянальнымі. Яны былі альбо эмацыйнымі, альбо гэта была адмысловая гульня для ўздзеяння на сітуацыю. Але ў дадзенай сітуацыі, канешне, нешта прагназаваць складана. Калі зразумелыя матывы, логіка нейкіх крокаў - прадказваць можна. Калі ж гэта не выдавочна, тут цяжка знайсці нейкае надзейнае абгрунтаванне для прагнозу”, - дадаў Андрэй Казакевіч.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 15 сакавіка Міністэрства замежных спраў Беларусі заявіла, што вяртанне еўрапейскіх дыпламатаў у Мінск можа адбыцца выключна ў тым выпадку, калі ЕС адмовіцца ад новых абмежаванняў супраць беларускіх уладаў. Аднак 23 сакавіка ЕС вырашыў пашырыць гэтыя санкцыі ў звязі з пагаршэннем у Беларусі сітуацыі вакол правоў чалавека.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео