BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Калі дыялога з ЕС не будзе, дык толькі праз перашкоды з боку Мінска

28.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Уладзімір Мацкевіч: Калі дыялога з ЕС не будзе, дык толькі праз перашкоды з боку Мінска
Еўрапейскі Саюз мае вельмі сур’ёзныя намеры распачаць дыялог з афіцыйным Мінскам. Перакрэсліць іх могуць толькі самі беларускія ўлады...

Еўрапейскі Саюз мае вельмі сур’ёзныя намеры распачаць дыялог з афіцыйным Мінскам. Перакрэсліць іх могуць толькі самі беларускія ўлады. Пра гэта заявіў кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Такую заяву ён зрабіў, каментуючы ініцыятыву Еўракамісіі "Еўрапейскі дыялог для Беларусі", прэзентацыя якой адбудзецца 29 сакавіка ў Брусэлі.

“Новая праграма распрацоўвалася пад кіраўніцтвам еўрапейскага камісара па пашырэнні Еўрасаюза Штэфана Фюле. Яна не утрымоўвае нечага прынцыпова новага, гэта ўдакладненне, умацаванне тых прапаноў і праграмаў, якія ўжо існуюць для краінаў - суседзяў ЕС. Яна адмыслова прыстасаваная да беларускіх умоў”, - тлумачыць Уладзімір Мацкевіч.

По яго словах, пры дапамозе новай праграмы плануецца распачаць сапраўдны дыялог з беларускімі ўладамі.

“Яна мае такое на мэце. Але канструктыўны дыялог - гэта тое, што немагчыма зладзіць аднаму. Гэта права абодвух удзельнікаў дыялогу! Немагчыма весці яго з тым, хто адмаўляецца размаўляць. У дадзеным выпадку мы павінныя разумець: што бы ні казалі штатныя ідэёлагі рэжыму, ЕС мае вельмі сур’ёзныя мэты да дыялогу з Беларуссю. Калі такога дыялогу няма - мы павінныя ведаць, што гэта адназначна з прычыны дзеянняў беларускага рэжыма”, - перакананы філосаф.

Праграма прадугледжвае не толькі наладжванне афіцыйных стасункаў, але і пэўную дапамогу простым беларускім грамадзянам.

“Збольшага любыя міждзяржаўныя стасункі - гэта стасункі паміж дзяржавамі, кіраўніцтвамі і урадамі. Але і шараговыя грамадзяне адчуваюць ад падобных дыялогаў вялікую карысць. Напрыклад, шмат жыхароў беларускіх раёнаў, прымежных з Літвой, Латвіяй і Польшчай, могуць без перашкодаў атрымаць магчымасць перасовацца праз мяжу па сваіх прыватных справах - сямейных, бізнэсовых і г.д. Гэта магчымасць, якая паўстае не сама па сабе, а з добрай волі ўрадаў гэтых краінаў. Больш за тое: падобную магчымасць магла бы мець значна большая колькасць людзей, калі б не перашкоды, якія робяцца з боку беларускага ўрада”, - зазначыў суразмоўца.

Гэткім чынам, праграма "Еўрапейскі дыялог для Беларусі” прадугледжвае і далейшае спрашчэнне візавага рэжыма.

“Так, гэта ёсць на мэце. Але ж і сам дыялог, і мэты дыялогу дасягальныя толькі пры наяўнасці добрай волі з двух бакоў, у тым ліку і Беларусі. На сённяшні дзень і Літва, і Латвія, і Польшча зрабілі з свайго боку ўсё магчымае, каб спрасціць візавы рэжым для шматлікіх катэгорыяў грамадзянаў Беларусі. А беларускі ўрад не ратыфікуе гэтыя пагадненні! Гэта яму не выгоднае спрашчэнне вызавага рэжыму, ён не робіць крокаў насустрач краінам-суседзям, а ў першую чаргу - сваім уласным грамадзянам! Што бы ні гучала па беларускаму тэлебачанню, зараз замінка менавіта праз дзеянні беларускіх уладаў”, - падкрэсліў Уладзімір Мацкевіч.

“Тое сама тычыцца і праблемаў стасункаў паміж людзьмі і розных сацыяльных праграмаў. Менавіта праз перашкоды ў дыялогу паміж Беларуссю і краінамі ЕС у нас замаруджаныя сацыяльныя праграмы, праграмы па развіццю адукацыі, аховы здароўя і г.д. Грамадзяне хутка адчулі бы вялікія зрухі ў гэтых галінах, калі б пачаўся сапраўдны двухбаковы дыялог і ў межах новай праграмы “Еўрапейскі дыялог для Беларусі”, і ў інтэнсіфікацыі ўсіх старых праграмаў дабрасуседства”, - дадаў кіраўнік Рады “ЕўраБеларусі”.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 29 сакавіка, адначасова з прэзентацыяй праграмы Еўракамісіі "Еўрапейскі дыялог для Беларусі", Еўрапарламент прыме рэзалюцыю па Беларусі. Праект дадзенага дакуманта асуджае рэпрэсіі ў дачыненні да "апанентаў рэжыма ў Мінску" і канстатуе працяг пагаршэння ў Беларусі сітуацыі з правамі чалавека.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео