BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пратасевіч: ЕС не можа прыняць пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

28.03.2012 ЕўраБеларусь
Пратасевіч: ЕС не можа прыняць пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Личности
Еўрасаюз не павінен сядзець склаўшы рукі і назіраць, як пагаршаецца сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта заявіў віцэ-спікер...

Еўрасаюз не павінен сядзець склаўшы рукі і назіраць, як пагаршаецца сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта заявіў віцэ-спікер Еўрапарламента і кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Еўрапейскі парламент 29 сакавіка плануе прыняць рэзалюцыю па беларускім пытанні.

“Гэтая рэзалюцыя паказвае падтрымку Еўрапейскага парламента адносна рашэння, прынятага ў мінулую пятніцу Радай ЕС пашырыць сферу прымянення санкцый у дачыненні да Беларусі. Гэта будзе ахопліваць не толькі дыпламатычныя і візавыя санкцыі, а таксама мэтавыя эканамічныя, да чаго несупынна заклікае Еўрапейскі парламент”, - цятуе Яцэка Пратасевіча афіцыйны сайт ЕП.

Ён патлумачыў, чаму ўвядзенне эканамічных санкцыяў было затрыманае.

“Мы затрымалі прыняцце рэзалюцыі на два тыдні, спадзеючыся, што перспектыва далейшых санкцый выкліча пазітыўную рэакцыю урада Беларусі па пытанні палітычных зняволеных і парушэнняў правоў чалавека, якімі занепакоены ЕП. Аднак нічога не адбылося, таму мы плануем прыняць рэзалюцыю, якая будзе вельмі крытычнай у адрас беларускіх уладаў”, - кажа польскі палітык.

Ён дадаў, што ранейшыя візавыя санкцыі спраць беларускіх афіцыйных асобаў не былі вельмі эфектыўнымі.

“Шчыра кажучы, да таго часу, пакуль санкцыі былі толькі дыпламатычныямі, іх уплыў быў абмежаваным. Пачынаючы з лютага, калі міністры прыступілі да разгляду эканамічных санкцый, я бачу іншую рэакцыю Мінска. Гэта паказвае, што эканамічныя санкцыі з'яўляюцца рэальнай пагрозай і рэальным непакоем для ўрада Беларусі. Беларусь мае патрэбу ў эканамічным супрацоўніцтве з ЕС больш, чым Еўрасаюз мае патрэбу ў супрацоўніцтве з Беларуссю, і з гэтай прычыны я лічу, што санкцыі прывядуць больш да станоўчых, а чым да адмоўных наступстваў”, - даводзіць Яцэк Пратасевіч.

Ён таксама выказаўся наконт прапановы некаторых краінаў ня ўводзіць эканамічныя абмежаванні ў дачыненні да Беларусі.

“Упершыню мы змаглі зразумець, чаму некаторыя члены ЕС блакавалі рашэнні аб санкцыях. Яны выразна патлумачылі, што такія санкцыі могуць нанесці шкоду іх кампаніям. Тым не менш, мы не можам быць пасіўнымі і мы не можам прыняць такое пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў суседняй краіне, як ёсць у Беларусі. Мы не чакаем ад цяперашняга аўтарытарнага рэжыму рэвалюцыйных зменаў да дэмакратыі за адзін дзень. Тым не менш, асноўным патрабаваннем з'яўляецца тое, што людзі, якія цяпер у вязніцах за сваю палітычную дзейнасць, павінныя быць вызваленыя, а рэжым павінен спыніць пераслед сваіх грамадзян”, - заўважыў польскі палітык.

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што выкананне смяротнах прысудаў у дачыненні да абвінавачаных у тэрарызме Змітра Канавалава і Уладыслава Кавалёва выклікала толькі асуджэнне з боку ЕС беларускага рэжыма.

“Многія дэпутаты Еўрапарламента былі ў шоку, што расстрэлы праводзіліся вельмі жорсткім чынам, нягледзячы на тое, што падчас судовага працэсу паўстала шмат пытанняў, і на шматлікія заклікі міжнароднай супольнасці. Гэта была відавочная прыкмета таго, што рэжым у Мінску не гатовы мець зносінаў з міжнароднай супольнасцю, і гэта яшчэ адна прычына прыняцця Еўраперламентам крытычнай рэзалюцыі адносна апошніх падзеяў у Беларусі”, - дадаў Яцэк Пратасевіч.

Нагадаем, пасля расстрэлу Канавалава і Кавалёва віцэ-спікер Еўрапарламента заявіў, што па беларускім пытанні Еўрасаюзу “на жаль, хіба няма з кім весці перамовы”, і сённяшнія дзеянні рэжыма могуць выклікаць толькі пераход да рэзкай і жорсткай і палітыкі з афіцыйным Мінскам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео