BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Жан-Сільвестр Мангрэнье: Усходняя Еўропа - доўгатэрміновая задача

28.03.2012 Жан-Сільвестр Мангрэнье, EaPCommunity | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Жан-Сільвестр Мангрэнье: Усходняя Еўропа - доўгатэрміновая задача
Аналитика и исследования
Выгнанне з Беларусі амбасадара Польшчы Лешэка Шарэпкі і, як следства, выезд з краіны прадстаўнікоў усіх дзяржаў-сябраў ЕС з'яўляюцца...

Выгнанне з Беларусі амбасадара Польшчы Лешэка Шарэпкі і, як следства, выезд з краіны прадстаўнікоў усіх дзяржаў-сябраў ЕС з'яўляюцца найбольш важнымі фактарамі і ствараюць падставу для разваг. Аляксандр Лукашэнка гуляе на міжнароднай арэне як чалавек, які мае права на поўную беспакаранасць, таму што на гэтым грунтуецца яго палітычная сістэма і асабістая ўлада - на разбэшчаных і беспакараных дзеяннях. Узгадайце вядомыя словы лорда Актона: "Улада разбэшчвае, абсалютная ўлада разбэшчвае абсалютна". Акрамя таго, у краіне, якая доўгімі дзесяцігоддзямі разбуралася бальшавізмам знутры, зараз не існуе ні рэальнай і моцнай духоўнай традыцыі, ні актыўнай грамадзянскай супольнасці, якія маглі б стаць процівагай такой палітыцы Лукашэнкі.

Для ЕС і яго ўдзельнікаў было важна заявіць аб сваёй салідарнасці і прадэманстраваць супольныя дзеянні; аднак было б перабольшаннем лічыць беларускі выпадак кансалідуючым фактарам знешняй палітыкі ЕС. Еўрапейскі Саюз -гэта поліцэнтрычная пан'еўрапейская садружнасць, вельмі замкнутая на сабе і ўласных праблемах. Я маю на ўвазе крызіс еўразоны, эканамічны крызіс, баланс сіл унутры садружнасці, а таксама пра геапалітычную сітуацыю ў басейне Міжземнага мора і Блізкага Усходу. У межах самога ЕС, успрыняцце і геапалітычныя прадстаўленні пра суседзяў не зусім аднолькавыя. На самай справе, еўрапейцы не маюць суцэльнага рэалістычнага ўяўлення пра Усходняе суседства і яго будучыню, неабходнага для фарміравання вялікай стратэгіі пашырэння. Знешні свет успрымаецца ЕС як праблема, а не як францір (памежжа, у амерыканскім сэнсе слова). У выпадку з Беларуссю, стратэгія ЕС з'яўляецца хутчэй палітыкай рэагавання, чым актыўным падыходам. Гэта больш выбар палітычнай пазіцыі па маральных крытэрах, а не супольная палітыка і стратэгія.

Не было ніякіх сур’ёзных падстаў для пагаршэння адносін паміж Беларуссю і ЕС у кароткатэрміновай перспектыве, таму сітуацыя, якая склалася паміж Беларуссю і ЕС, здаецца дрэнным жартам з мінулага. Успомнім папярэдняе дзесяцігоддзе. Мы прызвычаіліся да гульняў беларускага рэжыма на балансе інтарэсаў Еўрапейскага Саюза і Расіі. Аптыміст сказаў бы, што ў найбліжэйшай будучыні, пасля пераходу Беларусі на бок Расіі, мы павінны будзем назіраць рэзкае пагаршэнне яе стасункаў з ЕС. І гэта, як звычайна, будзе проста бізнэс, нічога асабістага! Тым не менш, здаецца, што эканоміка і палітычная сістэма Беларусі набываюць усё больш і больш сувязяў з Расіяй: праз Арганізацыю Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ), Еўразійскае эканамічнае супольніцтва (ЕўрАзЭС) і традыцыйную логіку патрыярхальнага аўтарытарызму. У сярэдне- і доўгатэрміновай перспектыве, палітычны дрэйф Беларусі кіруецца ў бок інтэграцыі краіны ў постсавецкую прастору з цэнтрам у Расіі - тое, што Пуцін называе Еўразійскім саюзам. Вось чаму расійскім лідэрам не трэба ціснуць на Лукашэнку: яны проста прасоўваюць уласныя інтарэсы і інтарэсы сваіх кампаній, чакаюць далейшага развіцца палітычных падзей і нажываюцца на сітуацыі.

Дэ-факта, гэтая сітуацыя патавая, і выправіць яе будзе цяжка. Не забываючы пра еўрапейскія нормы і каштоўнасці, ЕС і яго дзяржавы-сябры павінныя прытрымлівацца сваёй лініі і цвёрда стаяць на сваім. Што тычыцца санкцый, то яны павінныя быць вельмі прадуманымі і накіраванымі менавіта на тое, каб пакараць кіраўнікоў і адначасова мець літасць да народа Беларусі. Да таго ж, неабходна аказваць яшчэ большую дапамогу НДА і грамадзянскай супольнасці. Фактычна, былая схема адносін застанецца, але яна будзе ўключаць большую заахвочанасць партнёраў і большыя сродкі.

Мы не павінныя адмаўляцца ад Беларусі і думаць, што страцілі яе. У еўрапейскім асяроддзі, правы чалавека, вяршэнства закона і свабодны рынак (ordoliberalism, нямецкі варыянт неалібералізму) - гэта галоўная тэндэнцыя. Такім чынам, нам неабходна адказаць на гэты выклік і пачаць выкарыстоўваць дыпламатычныя сродкі як інструмент, а не як узнагароду. Некаторыя палітычныя боўкі будуць весціся доўгі час, і гэты факт добра вядомы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У цэлым, Усходняе партнёрства з'яўляецца найбольш важным для Еўропы; нельга забываць пра такія краіны, напрыклад, як Малдова, Украіна і Грузія.

Арганізацыя Паўночнаатлантычнай дамовы НАТА і ЕС будуць мець справу са свайго роду пост-Савецкім Саюзам, што гэта можа паставіць пад пагрозу працэсы палітычнай і эканамічнай інтэграцыі ў Еўропе, альбо стварыць “халодны мір” на Старым кантыненце. У любым выпадку, суадносіны сіл зменяцца, і ідэал адзінай і свабоднай Еўропы пачне раставаць. У гэтай сувязі, стварэнне вялікай заходняй стратэгіі, накіраванай на ўнутраныя раёны Еўропы, з'яўляецца доўгатэрміновай задачай, і яна павінная будзе выконвацца ў розных краінах і абласцях. І зноў жа, гэта будзе працяглая барацьба.

 

Жан-Сільвестр Мангрэнье, мае вучоную ступень па гісторыі і геаграфіі, ступень магістра ў галіне паліталогіі і геапалітыкі; дацэнт і даследчык у Французскім інстытуце геапалітыкі (аддзяленні Сарбонскага ўніверсітэта, Універсітэце Парыж VIII - Вінцэнт-Сен-Дэні). Былы аўдытар ў Інстытуце вышэйшых даследаванняў нацыянальнай абароны (IHEDN) у Парыжы, ён атрымаў у 2007 годзе навуковую прэмію Францыі за абарону дысертацыі на тэму “Геапалітычныя пытанні французскага  праекта еўрапейскай беспекі”. Афіцэр запаса ВМФ Францыі, працуе ў Цэнтры вышэйшай адукацыі ваенна-марскога флота, у Ваеннай акадэміі ў Парыжы.

 

Паводле: Jean-Sylvestre Mongrenier, Eastern Europe is a long term challenge // EaPCommunity.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео