BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Шушкевіча ўзнагародзілі медалём Свабоды

27.03.2012 Фота svaboda.org
Шушкевіча ўзнагародзілі медалём Свабоды
Личности
Былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч атрымаў Мэдаль свабоды ад Фонду ахвяраў камунізму. Палітык наведаў Мемарыял ахвярам...

Былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч атрымаў Мэдаль свабоды ад Фонду ахвяраў камунізму. Палітык наведаў Мемарыял ахвярам камунізму ў Вашынгтоне 25 сакавіка.

“Маёй ангельскай мовы хапае, каб прачытаць надпіс на помніку. Я прачытаў і пра 100 мільёнаў ахвяраў, і кожны разумее гэта па-свойму, а я разумею гэта з пазыцыі маёй краіны, Беларусі. З гэтых 100 мільёнаў у мяне найбольшы боль за тых 30 людзей, маіх родных, якіх я страціў. У маёй маці было 11 братоў і сёстраў, у майго бацькі было 10 братоў і сёстраў. Вялікія сем'і былі, пасля рэпрэсій засталося 3 сястры ў маці і сястра і брат у бацькі. Усе астатнія загінулі. Мой бацька выжыў, але ён быў 20 гадоў у Сібіры. Толькі дзякуючы сваёй мужнасці ён выжыў. Не па сваёй волі ён быў у Сібіры”, - цытуе Станіслава Шушкевіча “Радыё Свбода”.

“Вуліца, на якой я жыў у Мінску, гэта была вуліца з маленькімі дамамі, і там не было дому, дзе не было б рэпрэсаваных. І я паглядзеў на гэты помнік і падумаў, што мы павінны дажыць да таго часу, я хачу дажыць да таго часу, калі ў маёй Беларусі, у маім Мінску будзе помнік ахвярам з абодвух бакоў – з боку фашызму і з боку камунізму, усіх пачварных дыктатарскіх рэжымаў. Ваш мэдаль прымусіць мяне паводзіць сябе так, як я ўмею, дзеля таго, каб гэтага дамагчыся”, - дадаў палітык.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Станіслава Шушкевіча нядаўна затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы, адмовіўшы яму ў выездзе з Беларусі. Палітык патлумачыў, як ён здолеў выехаць за мяжу пасля гэтага.

“Я вярнуўся ў Мінск, і мне сябра кажа: “Чаго ты плачаш? Я еду ў Латвію і я цябе завязу. Мы паехалі праз Расію ў Латвію, і на расійска-латвійскай мяжы ніхто не здзівіўся майму пашпарту з пячаткай пра забарону на выезд. І так я апынуўся на тэрыторыі Латвіі, і адтуль ва ўсе краіны Еўрасаюза я магу ездзіць”, - распавёў Станіслаў Шушкевіч.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео