BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ольга Рэнш: Я прыехала ў Беларусь і мушу ведаць вашу мову

27.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь Фота belapan.by
Ольга Рэнш: Я прыехала ў Беларусь і мушу ведаць вашу мову
Личности
Новы нямецкі дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханнэса Раў не адчувае ціску з боку беларускіх уладаў. Апрача таго,...

Новы нямецкі дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханнэса Раў не адчувае ціску з боку беларускіх уладаў. Апрача таго, Ольга Рэнш збіраецца бліжэй пазнаёміцца з беларускай мовай і культурай. Пра гэта яна заявіла падчас свайго прадстаўленння для журналістаў, якое адбылося ў ММАЦ.

"Ольга родам з Казахстана, там вучылася, яна інжынер па дарожнаму будаўніцтву. У 90-м годзе сям’я Ольгі пераехала ў Нямеччыну, там яна вывучала адмістратыўную і фінансавую справы. З 2002 года Ольга працуе ў Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтры, яна адказвала перадусім за праграму падтрымкі Беларусі, сама ініцыявала шматлікія праекты, займалася іх рэалізацыяй. Да снежня нямецкім дырэктарам Мінскага МАЦ з'яўлялася Астрыд Зам, з красавіка гэтую пасаду зойме Ольга Рэнш", - прадставіў новага дырэктара кіраўнік справамі Дортмундскага МАЦ Петэр Юнгэ-Вентруп.

Сама спадарыня Ольга паведаміла журналістам, што прыезд у Беларусь - "гэта быццам вяртанне дамоў".

"Як бы ні было добра ў Нямеччыне - бо я там пражыла цудоўныя гады і шмат чаму навучылася, аднак усё адно, калі я прыязджаю ў Беларусь, дык быццам трошку вяртаюся дадому. Я была бы рада знайсці тут падтрымку, я вельмі ўдзячная за той давер, які мне аказалі авансам, прызначаючы на гэтую пасаду, і вельмі хацела бы яго апраўдаць. Першае, что я хацела бы зрабіць - знайсці супольную мову з калектывам, у якім буду працаваць, а пасля будзе бачна", - кажа яна.

Ольга Рэнш таксама праінфармавала, што зараз не мае праблем з прыездам у Беларусь, хаця яе папярэдніцы Астрыд Зам нядаўна адмовілі ў праве на ўезд у краіну. "Я па ўсім свете ўезная і выезная", - асцярожна заўважыла нямецкі дырэктар ММАЦ.

На пытанне Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі", ці адчувае Ольга Рэнш падвышаную ўвагу да сваёй асобы з боку беларускага кіраўніцтва, яна адказала адмоўна. "Увогуле - не. Можа быць, бо я вырасла ў Казахстане і шмат дзе жыла, у мяне дагэтуль ніколі не было нагоды падумаць, што будуць нейкія складанасці, я ўжо 12 год прыязджаю ў Беларусь", - сказала новы дэрэктар.

Разам з тым яна адзначыла, што сапраўды пачынае працу ў Мінску ў даволі складаныя часы, калі прымаюцца санкцыі супраць беларускіх афіцыйных асобаў і шмат якім дзеячам не дазваляюць уехаць у Беларусь. "Сітуацыя, можа быць, у агульным складаная - і у Еўрасаюзе, і тут. Нас шмат што непакоіць, могуць з'явіцца пытанні ў абодвух накірунках. Але ўсё ж наша стратэгія - будаваць масты. Паколькі я будаўнік па адукацыі, думаю, у мяне гэта атрымаецца", - спадзяецца Ольга Рэнш.

Яна не размаўляе па-беларуску, але беларускую мову разумее добра і збіраецца яе вывучаць. "Канешне, за адзін дзень я нічога не вывучу, аднак буду намагацца. Але памятаю прымаўку пра таго, хто прыходзіць у чужы манастар. Я прыехала ў чужую краіну і, калі чакаю даверу ад людзей, павінная паважаць іх, ведаць іх мову і культуру", - зазначыла дырэктарка ММАЦ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео