BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Санкцыяў па-ранейшаму няма

26.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Уладзімір Мацкевіч: Санкцыяў па-ранейшаму няма
Пашырэнне спіса няўезных на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза нельга лічыць сапраўднымі абмежаваннямі. Пра гэта заявіў кіраўнік Рады...

Пашырэнне спіса няўезных на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза нельга лічыць сапраўднымі абмежаваннямі. Пра гэта заявіў кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь", філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.


Так ён адрэагаваў на рашэнне Рады міністраў замежных спраў краін ЕС унесці ў чорны спіс яшчэ 12 асобаў, блізкіх да беларускіх уладаў, і 29 арганізацый. "Гэта не санкцыі. Санкцыяў па-ранейшаму няма. Гэта абмежаванні для тых, хто парушае пэўныя міжнародныя нормы. Тое, што павялічыўся спіс асобаў, на якiх распаўсюджваюцца візавыя абмежаванні, - дык гэта было зразумела! І гэта цалкам слушна, што дэмакратычная Еўропа не хоча бачыць на сваёй тэрыторыі тых, хто падтрымоўвае брутальны дыктатарскі рэжым”, - кажа эксперт.

Уладзімір Мацкевіч патлумачыў, чаму ў спіс патрапілі толькі два бізнэсоўцы, якія фінансава падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку, і далёка не ўсе іх фірмы.

“Чаму эканамічныя санкцыі немагчыма ўвесці? Гэта пытанне, да якога ў Еўропе ставяцца вельмі па-рознаму, існуюць розныя палітычныя плыні. Ёсць лабісты ў тых, хто за санкцыі - бо яны па пэўных прычынах гатовыя іх падтрымоўваць. А ёсць і краіны, і асобныя галіны бізнэсу, каторым гэтыя санкцыі пашкодзяць значна больш, чым самой Беларусі. Таму гэтыя лабісцкія дзеянні з розных бакоў прыводзяць заўсёды да нейкіх кампрамісных рашэнняў. І тут трэба разумець, што нельга правесці адназначных рашэнняў у сённяшняй гэтак складанай, дэмакратычнай Еўропе. Еўрасаюз, у адрозненні ад Беларусі, - дэмакратычная канфедэратыўная структура. І рашэнні, якія прымаюцца ў Брусэлі, з’яўляюцца кампрамісам паміж рознымі палітычнымі плынямі. Гэта толькі ў Беларусі асоба прымае ўсе рашэнні і ўсе пытанні трэба задаваць да яе! А тут трэба глядзець, як палітычныя сілы з розных бакоў узаемадзейнічаюць паміж сабой", - зазначыў метадолаг.

Нягледзячы на тое, што літоўскі і латвійскі прэзідэнты заявілі пра сваю падтрымку санкцыяў супраць афіцыйнага Мінска, яны не зацікаўленыя ў гэтых абмежаваннях.

"Відавочна, што ні Латвія, ні Літва, ні нейкія іншыя малыя краіны, для якіх стасункi з Беларуссю з’яўляюцца вельмі важнай галіною знешняга гандлю, не могуць быць прыхільнікамі гэтых санкцый. Яны будуць усяляк іх блакаваць, каб абараніць свае нацыянальныя рынкі. Думаю, што еўрапейцы не стануць шкодзіць членам самога Еўрасаюза", - дадаў Уладзімір Мацкевіч.

Па яго словах, рашэнне ЕС адносна санкцыяў вынікае зусім не з прапановы балгарскага дэпутата Крысціяна Вігеніна, які заклікаў ЕС адкласці прыняцце рызалюцыі па беларускім пытанні.

“Сапраўды такое можа быць, што адзін балгарскі дэпутат ці некалькі дэпутатаў могуць выказаць сваё меркаванне. Але няма нейкага такога “ліберум вэта”. Тым больш, што гэта прымаецца на ўзроўні Рады Еўропы - дэпутаты там не прымаюць удзелу. Там прымаюць удзел прэм’ер-міністры і міністры замежных спраў. А дэпутаты аказваюць уплыў на ўзроўні Еўрапарламента. І не трэба блытаць гэтыя ўзроўні! А тое, што хтосьці з балгарскіх дэпутатаў Еўрапарламента выказаў сваё меркаванне - ну і што?" - кажа філосаф.

Разам з тым ён заўважыў, што прапанова балгарскага дыпламата "даць час Беларусі правільна адрэагаваць на сітуацыю" у іншых еўрапейцаў асаблівай падтрымкі не выклікае.

"Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан і Генеральны сакратар Рады Еўропы Турбьёрн Ягланд сказалі: ніякіх спадзяванняў на тое, што Лукашэнка зможа выканаць еўрапейскія патрабаванні ці хоць трохі змясціцца ў бок дэмакратычных рэформаў, у еўрапейцаў ужо няма. Я думаю, найбольш рэалістычныя еўрапейскія палітыкі гэта добра ўсведамляюць. Так што меркаванні па-ранейшаму ў Еўропе будуць розныя, і тут не трэба адно з іх вылучаць сярод іншых. Трэба глядзець на агульныя трэнды, на мэйн стрым. А мэйн стрым зараз наступны: эканамічных санкцый, масштабных і паўнавартасных, дакладна не будзе, а будуць кропкавыя. Кропкавы ціск на асобныя банкі, на камерцыйныя структуры, на некаторых персонаў будзе працягвацца, і чым далей беларускі рэжым будзе праяўляць сваю ўпартасць, тым больш будзе зацягвацца гэтая пятля”, - прагназуе Уладзімір Мацкевіч.

Таксама ён пракаментаваў новы жарт байнэта, які распавядае, што для вяртання ў Мінск сваіх амбасадараў ЕС высунуў толькі адно патрабаванне - каб Беларусь пусціла іх у краіну.

“Калі дыпламатаў не пускаць, не адкрываць прастору для дыпламатычнага ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі, тады Беларусь губляе незалежнасць. Не таму, што яе паглынае Расія, а таму, што пераўтвараецца ў краіну, непрымальную на еўрапейскім узроўні. Як, напрыклад, Прыднестроўская Малдоўская Рэспубліка, што не мае дыпламатычных стасункаў ні з адной нармальнай краінай. І нам пагражае пераўтварэнне ў такога расійскага сатэліта кшталту Паўднёвай Асетыі, каторую сама Беларусь не прызнае", - адзначыў Уладзімір Мацкевіч.

Аднак краіны ЕС зараз шукаюць магчымасці, каб вярнуць сваіх дыпламатаў у Мінск.

“Калі патрэбны дыялог, увогуле, хоць нейкая камунікацыя з Беларуссю - а яна патрэбная, дык вяртаць амбасадараў так ці інакш трэба. Але зараз дэмаршы паставілі абодва бакі ў цяжкія ўмовы: ім трэба захаваць свой твар. Бо, адклікаўшы амбасадараў, трэба дачакацца хоць нейкіх зрухаў у Беларусі, каб іх сюды вяртаць. А калі зрухаў няма - навошта вяртаць дыпламатаў? І кожны бок падобнымі неабдуманнымі дзеяннямі заганяе сябе ў вельмі цяжкае становішча. Яны думаюць пра вяртанне - але проста не знаходзяць для гэтага дастатковых падставаў. Чакаюць, шукаюць такіх падставаў", - падсумаваў кіраўнік Рады "ЕўраБеларусі".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео