BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусi ды Нямеччыне адначасова пачалiся чарнобыльскiя выставы

26.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
У Беларусi ды Нямеччыне адначасова пачалiся чарнобыльскiя выставы
Пасля аварыі на Фукусімскай АЭС грамадзянская супольнасць пачала адмоўна ставіцца да ідэі будаўніцтва новых атамных электрастанцый...

Пасля аварыі на Фукусімскай АЭС грамадзянская супольнасць пачала адмоўна ставіцца да ідэі будаўніцтва новых атамных электрастанцый. Пра гэта заявіў кіраўнік справамі Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага центра Петэр Юнгэ-Вентруп.

Такую заяву ён зрабіў на мiнулым тыдні ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў падчас прэзентацыі рухомай выставы "Чарнобыль: Людзі. Месцы. Салідарнасць. Прышласць". Арганізатарам мерапрыемства таксама выступіў Дортмундскі МАЦ, у межах праекта прайшла прэзентацыя кнігі кіраўніка Петэра Юнгэ-Вентрупа "25 год пасля  Чарнобыля – еўрапейская салідарнасць і культура памяці".

У мерапрыемстве, сярод іншых, прымалі ўдзел нямецкі дырэктар Мінскага МАЦ Вольга Рэнш, яе беларускі калега Віктар Балакіраў  і старшыня Агульнага сходу ўдзельнікаў цэнтра Мацціяс Цюмпель.

Выстава цягам 2012–2013 гадоў будзе вандраваць па 25 населеных пунктах Беларусі, яна адначасова дзейнічае ў Нямеччыне.

Перад прысутнымі выступіў адзін з ліквідатараў наступстваў чарнобыльскай катастрофы Іосіф Гладко. "Мне давялося шэсць месяцаў эвакуяваць людзей. Чарнобыль ніколькі не менш сур'ёзны, чым Афганістан - бо мне і там выпала быць.Там прынамсі супраціўніка бачыш, а тут не зразумела, что гэта за радыяцыя... Калі мы паглядзiм, як апранутыя сёння японцы, дык гэта неба і зямля! У нас быў толькі рэспіратар і адзенне з бавоўны. Увечары гэтую бавоўну папралі - і раніцай зноў яе апранулі... Тады даслалі шмат маладых хлопцаў. Я лічу, гэта памылка: трэба было 40-гадовых  дасылаць, яны менш адчувальныя да радыяцыі, ім яна не пашкодзіла бы так", - дзеліцца ліквідатар сваімі думкамі.

Петэр Юнгэ-Вентруп у сваю чаргу зазначыў, што яго кніга пра дзейнасць сучасных чарнобыльскіх ініцыятыў для Беларусі выйшла ў 200 асобніках, для Украіны - у 500 асобніках. Па словах аўтара, зараз існуе больш за тысячу сумесных нямецка-беларуска-украінскіх ініцыятыў, але пра іх дзейнасць вядома мала. "Яны, як правіла, пішуць пра сябе ў лакальнай прэсе, рэдка - у нацыянальнай", - сказаў ён.

Кіраўнік справамі Дортмундскага МАЦ падзяліўся сваім уласным перажываннем чарнобыльскай  трагедыі.

"У 1977-78 гадах я асабіста ўдзельнічаў у шматлікіх дэманстрацыях, якія праводзіліся ў Нямеччыне супраць атамнай энэргетыкі. Энэргетычныя канцэрны сцвярджалі, што няшчасце здарыцца няможа, што гэта проста выключана. Калі ж у 1986 годзе такое няшчасце здарылася ў Чарнобылі, майму старэйшаму сыну было 10 год, а малодшаму - 2 месяцы ад нараджэння. Першае, што тады зрабіла мая жонка, дык гэта пайшла па крамах і пачала скупаць дзіцячае харчаванне, бо думала, што зробленае да 26 красавіка было больш бяспечным. Яна адразу ж стала сузаснавальнікам ініцыятывы, якая займалася замерамі радыяактыўнасці дзіцячага харчавання. У 1986 годзе я ўпершыню паехаў у Беларусь, запытваў у людзей, каб яны далі мне ўсебаковую інфармацыю пра тое, што адбываецца. Бо тады ў Савецкім Саюзе была палітыка маўклівасці, першую інфармацыю мы атрымалі афіцыйна толькі ў 1989 годзе. У заходніх краінах, у СМІ таксама ёсць палітыка замоўчвання, людзі там таксама не ведаюць, наколькі ўсё забруджана. Таму вельмі важна, каб менавіта грамадзянскія ініцыятывы самі шукалі інфармацыю - гэта адзіны шанс", - пераконвае ён.

На пытанне Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі", чаму ў Нямеччыне зараз актыўна прапагандуецца ідэя будаўніцтва АЭС, калі гэта нясе сур'ёзную небяспеку, Петэр Юнгэ-Вентруп адказаў наступнае:

"Гэта зусім зразумела, бо ў Нямеччыне плюралістычнае грамадства, дзе існуюць розныя думкі. Напрыклад, пасля катастрофы ў Фукусіме стаўленне грамадства да атамнай энэргетыкі было даволі адназначнае - да 80% насельніцтва выступіла супраць. Гэта канцлер Ангела Меркель узяла за аснову для таго, каб змяніць сваю палітыку адносна адмовы ад атамнай энэргетыкі. Трэба сказаць, шлях Нямеччыны да рэалізацыi гэтых падыходаў не вельмі просты", - зазначыў ён.

Кіраўнік справамі Дортмундскага МАЦ таксама патлумачыў, чаму сённяшняя выстава не закранае праблематыку дзяцей-інвалідаў. "Мы не можам даказаць, што існуе дакладная звязь паміж радыяцыяй і іх здароўем. Выстава разлічвалася менавіта на моладзь, яна накіраваная перадусім на салідарнасць, а не на тое, каб адлюстраваць катастрофу ва ўсёй трагічнасці", - сказаў ён.

Ольга Рэнш дадала, што на стварэнне выставы спатрэбілася 420 тыс. еўра. "Калі вы паглядзіце толькі на стэнды, якія стаяць тут, дык гэта далёка не ўся праца. Трэба было па некалькі разоў ездзіць у розныя краіны, каб зрабіць інтэрўю з удзельнікамі тых падзеяў. Тым болей, што мы рабілі дзве выставы паралельна - у Нямеччыне яна праходзіць таксама. Увогуле гэты праект каштаваў каля 420 тыс. еўра, і гэта праца двух год. Мы зладзілі не толькі выставу - у межах праекта выйшлі кнігі, вельмі якасны фотаальбом", - патлумачыла нямецкі дырэктар Мінскага МАЦ.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео