BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі Нарвежскай асацыяцыі аўтараў

26.03.2012
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі Нарвежскай асацыяцыі аўтараў
Личности
Беларускі палітвязень Алесь Бяляцкі, які ўтрымліваецца ў Бабруйскай калоніі, пэўна, не ведае, што ў гэтую нядзелю ён стаў лаўрэатам...

Беларускі палітвязень Алесь Бяляцкі, які ўтрымліваецца ў Бабруйскай калоніі, пэўна, не ведае, што ў гэтую нядзелю ён стаў лаўрэатам прэміі Freedom of Expression, якую прысуджае Нарвежская асацыяцыя аўтараў.


Гэтую ўзнагароду атрымліваюць праваабаронцы, журналісты, літаратары, якія змагаюцца ў несвабодных краінах за свабоду выказвання меркаванняў, паведамляе "Радыё Свабода".

"Для майго мужа будзе сапраўдным сюрпрызам, калі я, вярнуўшыся дадому, напішу пра гэта", — завіла нарвежскім журналістам на цырымоніі ўзнагароджання жонка Бяляцкага Наталля Пінчук. Яна ўпэўненая, што прэмія ўзрадуе яе мужа.

Паводле прадстаўнікоў Association Freedom of Expression-Preis, узнагарода, прысуджаная Алесю Бяляцкаму - гэта ацэнка ягонай працы і тых высокіх мэтаў, якія ставяць перад сабой праваабаронцы "Вясны". Таксама гэта прызнанне дзейнасці беларускага палітзняволенага на міжнародным узроўні.

Бяляцкі знаходзіцца ў Бабруйскай калоніі ад канца лютага.

24 студзеня Мінгарсуд разгледзеў касацыйную скаргу кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 гада турмы. Прысуд Бяляцкаму пакінулі без змены. Яго прызналі вінаватым у няплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць.

Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча.

Краіны Еўразвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео