BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускія дзеячы нагадалі аб сучаснай ролі Рады БНР

26.03.2012
Беларускія дзеячы нагадалі аб сучаснай ролі Рады БНР
Шэраг дзеячоў беларускай культуры і палітыкаў напярэдадні 25 сакавіка выступіў з адкрытым лістом «Аб сучаснай ролі Рады БНР». У ім...

Шэраг дзеячоў беларускай культуры і палітыкаў напярэдадні 25 сакавіка выступіў з адкрытым лістом “Аб сучаснай ролі Рады БНР”. У ім крытыкуецца ініцыятыва некаторых замежных палітыкаў па стварэнню “беларускага ўрада ў выгнанні” і даводзіцца, што такое прадстаўніцтва даўно ўжо існуе: гэта Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляюць Naviny.by.

“У сродках масавай інфармацыі з'явіліся каментары замежных палітыкаў з прапановай стварыць беларускі ўрад у выгнанні, які прадстаўляў бы і адстойваў нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь за мяжой па-за афіцыйнымі структурамі рэжыма, якія нацыянальных інтарэсаў не прадстаўляюць і не адстойваюць, - гаворыцца ў адкрытым лісце. - Прызнаючы права любога грамадзяніна любой дзяржавы мець сваё меркаванне адносна ўсяго, што адбываецца ў Беларусі, мы таксама маем сваё меркаванне адносна падобных заклікаў. Замежная ініцыятыва ў гэткім важным і цалкам беларускім пытанні ставіць пад сумнеў здольнасць беларусаў самім вызначыцца ва ўласным лёсе. Сітуацыя ў Беларусі напружаная, канфліктая, але яна павінна быць вырашаная ўнутры краіны”.

Што да замежнага прадстаўніўцтва нацыянальных інтарэсаў Беларусі па-за афіцыйнымі структурамі, дык такое прадстаўніцтва, заяўляюць аўтары адкрытага ліста, даўно ўжо ёсць: гэта Рада Беларускай Народнай Рэспублікі: “У легітымнасці гэтага прадстаўніцтва, калі не ў фармальнай, дык у гістарычнай і маральнай, не можа быць сумневу. Гэта ўрад абвешчанай яшчэ ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікі якой ва ўсе часы самаахвярна змагаліся менавіта за нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Найперш - за свабоду, незалежнасць, дэмакрытыю. Многім з іх гэта абыйшлося найбольшым коштам. Жыццём”.

“Сённяшнія сябры Рады БНР, не ўцягнутыя ў паўсядзённыя, у тым ліку ва ўнутрыапазіцыйныя высвятленні адносінаў, адстойваюць менавіта агульнабеларускія інтарэсы, - канстатуюць беларускія дзеячы. - І з'яўляюцца, як і іх папярэднікі, годнымі прадстаўнікамі беларускіх демакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці за межамі краіны. Таму лічым мэтазгодным не стварэнне ў замежжы дадатковай "урадавай" структуры, ад пачатку сумнеўнай у яе легітымнасці, а спрыянне ў адстойванні нацыянальных інтарэсаў Беларусі Радзе БНР”.

Адкрыты ліст падпісалі: пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Вольга Іпатава, Віктар Казько, паэты Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў, перакладчык Лявон Баршчэўскі, мастакі Мікола Купава і Аляксей Марачкін, акадэмікі Аляксандр Вайтовіч і Радзім Гарэцкі, гісторыкі Анатоль Грыцкевіч, Аляксей Кароль, Аляксандр Краўцэвіч, Генадзь Сагановіч, Александр Смалянчук, Анатоль Сідарэвіч, рэжысёры Віктар Дашук, Уладзімір Колас, Валерый Мазынскі, філосафы Генадзь Грушавы, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Падгол, Таццяна Процька, філолагі Пятро Садоўскі і Язэп Янушкевіч, палітыкі Аляксандр Мілінкевіч, Анастасія Палажанка, Павал Севярынец ды Алексей Янукевіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео