BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дэвід Крамер і Йорг Форбрыг: Што павінен зрабіць ЕС, каб пакончыць з дзяржаўным тэрорам у Беларусі

26.03.2012 Дэвід Дж. Крамер і Йорг Форбрыг, EUobserver | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Дэвід Крамер і Йорг Форбрыг: Што павінен зрабіць ЕС, каб пакончыць з дзяржаўным тэрорам у Беларусі
Падтрымліваючы вобраз апошняга дыктатара Еўропы, Аляксандр Лукашэнка толькі што папоўніў свой доўгі спіс рэпрэсій супраць уласнага...

Падтрымліваючы вобраз апошняга дыктатара Еўропы, Аляксандр Лукашэнка толькі што папоўніў свой доўгі спіс рэпрэсій супраць уласнага народа яшчэ дзвюма злачынствамі.

Што найбольш трагічна, беларускі прэзідэнт адмовіў у памілаванні двум маладым людзям, асуджаным за выбух у Мінскім метро хлуслівым судом на аснове сфабрыкаваных улік. На мінулым тыдні гэтыя прысуды былі здзейснены, нягледзячы на ўнутраныя і міжнародныя пратэсты. Зараз Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, у якой дагэтуль прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды, што з’яўляецца асабліва палохаючым сігналам у краіне з вялізарнай колькасцю парушэнняў правоў чалавека.

Лукашэнка таксама стварыў спіс беларускіх апазіцыянераў, якім забаронены выезд за мяжу; фактычна, ён узяў у закладнікі каля 150 дэмакратычных лідэраў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў.

Напрыканцы мінулага тыдня выявілася, што першаму кіраўніку незалежнай постсавецкай Беларусі Станіславу Шушкевічу таксама забаронена пакідаць краіну: ён быў ссаджаны з цягніка на беларуска-літоўскай мяжы. Забарона Шушкевічу на выезд за мяжу супярэчыць беларускаму заканадаўству, якое адмаўляе ў праве на выезд толькі даўжнікам, ухілістам ад службы ў арміі і падазраваным у крымінальных злачынствах.

Абодва дзеянні сталіся адказам на нядаўняе пашырэнне ліста санкцый Еўропы ў дачыненні да беларускага рэжыма. Раней Лукашэнка ўжо выслаў з краіны амбасадараў Польшчы і Еўрапейскага Саюза.

Гэтыя крокі беларускага лідэра, якія нібыта маюць на мэце паказаць, што ён застаецца “гаспадаром ў доме” і трымае краіну пад кантролем, насамрэч паказваюць яго ўсё большую хісткасць і небяспечнасць. Рэакцыяй ЕС, які мяжуе з Беларуссю, павінны быць усё больш жорсткія санкцыі, а не паслабленне ціску на Лукашэнку для паскарэння скону яго рэжыма.

Сістэма аўтарытарнага кіравання беларускага прэзідэнта працуе толькі тады, калі простыя людзі запалоханыя, тыя, хто выступае на карысць дэмакратычных пераўтварэнняў, маўчаць, і калі яго ўласны рэпрэсіўны апарат застаецца верным яму.

Такім чынам, моцны беларускі кіраўнік пастаянна нагадвае сваім суайчыннікам, што дзяржава будзе забяспечваць іх дабрабыт толькі пры ўмове іх устрымання ад адкрытай крытыкі яго палітыкі.

Лукашэнка сістэматычна знішчае прастору для існавання грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, забараняе дзейнасць НДА і заключае за краты іх прадстаўнікоў, катуе і нават забівае адкрытых іншадумцаў. Ключавыя дзяржаўныя структуры - такія, як усеахопная дзяржаўная служба бяспекі Беларусі, - прывязаныя да кіраўніка дзяржавы забяспечанай ім прававой беспакаранасцю і пастаянным крымінальным узбагачэннем. Гэтыя фактары з’яўляюцца ўмовамі, дзейснымі толькі да таго часу, пакуль Лукашэнка стаіць ва ўладзе.

Тым не менш, першаасновы беларускай дыктатуры апошнім часам усё часцей даюць сбой.

У мінулым годзе краіну ахапіў сур’ёзны эканамічны крызіс. На фоне зніжэння ўзроўню жыцця людзей, працэнт падтрымкаі Лукашэнкі сярод беларусаў упаў і цяпер складае менш як чвэрць насельніцтва.

У дадатак да сацыяльнай незадаволенасці, з'яўвіўся ўстойлівы рост дэмакратычнага руху, дзякуючы чаму прайшла моцная выбарчая кампанія напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Акрамя гэтага, пасля масавых выбарчых фальсіфікацый на карысць Лукашэнкі, дзесяткі тысяч беларускіх грамадзян выйшлі на вуліцы ў знак пратэста.

Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі і падаўленне іншадумства, пратэсты і мітынгі працягваюцца. Крытычная дыскусія, асабліва праз Інтэрнэт, прыйшла на змену некалі адзінай крыніцы інфармацыі - дзяржаўнай прапагандзе. Лукашэнка нават пераструктураваў і ўзмацніў свой і без таго ўсемагутны апарат бяспекі, чым быў засведчаны рост паранаідальных настрояў беларускага дыктатара.

Акрамя сумневаў у легітымнасці сваёй улады ўнутры краіны, яшчэ некалькі ўдараў Лукашэнка атрымаў з-за мяжы. Так, Расія пачала зацягваць фінансаванне, якое яна пакуль дае Беларусі, выставіўшы краіне амаль непрымальныя ўмовы атрымання субсідый і крэдытаў: напрыклад, больш цесная інтэграцыя з Расіяй і перадача ёй беларускіх стратэгічных актываў.

Каб застацца ва ўладзе, Лукашэнка перадаў Расіі кантроль над “Белтрансгазам”, фактычна ахвяраваўшы незалежнасцю Беларусі.

Еўропа адвярнулася ад Лукашэнкі пасля таго, як ён адкінуў магчымасць правядзення дэмакратычных рэформ у абмен на заходняе фінансаванне. Што яшчэ горш для яго, Еўропа пастаянна пашырае санкцыі супраць рэжыма і ўзмацняе падтрымку беларускіх дэмакратаў.

Нарэшце, “Арабская вясна” прыбрала некаторых бліжэйшых саюзнікаў Лукашэнкі, і жудасны лёс былога кіраўніка Лівіі Муамара Кадафі, верагодна, даволі моцна напалохаў дыктатара Беларусі.

Карацей кажучы, Лукашэнка зараз сур'ёзна аслаблена знутры і звонку. Ён намагаецца здавацца моцным і ўпэўненым у сабе, але яму становіцца ўсё складаней хаваць прыкметы страху і адчаю. Гэта стварае небывалую раней магчымасць для беларускіх дэмакратаў і іх заходніх (перш за ўсё, еўрапейскіх) партнёраў для аказання ціску на Лукашэнку з мэтай патрабавання змен у краіне.

Пасля таго, як Лукашэнка ў мінулым месяцы выгнаў з краіны амбасадара ЕС і дыпламатычнага прадстаўніка Польшчы ў знак пратэста супраць еўрапейскіх санкцый, краіны ЕС адказалі аднадушна і рашуча - усе яны адклікалі сваіх амбасадараў.

Еўрапейскі Саюз павінен паставіць канкрэтную умову для вяртання да поўнага дыпламатычнага прадстаўніцтва краін ЕС у Мінску: вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зняволеных, у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча і беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Пакуль гэта не здарыцца, ЕС павінен выслаць усіх беларускіх амбасадараў з еўрапейскіх сталіц.

Паралельна з гэтым, Еўрасаюз павінен пашырыць забарону на выдачу віз для асоб, звязаных з беларускім рэжымам, у тым ліку асноўных фінансістаў Лукашэнка; асоб, якія ўдзельнічалі ў расследванні, судзе і пакаранні смерцю двух падазраваных у выбухах у метро ў Мінску; чыноўнікаў, задзейнічаных у нядаўна ўведзеных забаронах на выезд з краіны беларускіх дэмакратычных прадстаўнікоў.

Гэта будзе сігналам саўдзельнікам Лукашэнкі: іх рэпрэсіўныя дзеянні не засталіся незаўважанымі і беспакаранымі.

І, нарэшце, самае галоўнае: Еўропа павінна разарваць некаторыя з яе эканамічных сувязяў з Беларуссю.

За адзін толькі мінулы год, беларускі гандаль з Еўропай вырас на 220%, паводле нядаўняй справаздачы. Гэтыя даходы дапамагаюць падтрымліваць існаванне лукашэнкаўскага апарата тэрору, а не дабрабыт насельніцтва краіны.

Крытычна важна, каб беларускім прадпрыемствам, у тым ліку тым, якія гандлююць нафтапрадуктамі і ўгнаеннямі - першаснымі экспартнымі таварамі Беларусі (у прыватнасці, “Беларуськалію”), - было забаронена працаваць з краінамі ЕС і ўнутры іх.

Галоўным эфектам такога крока будзе тое, што гэтыя беларускія кампаніі перастануць быць прывабнымі для інвестараў і для ўсіх тых, хто зацікаўлены ў захопе краіны. А гэта прадухіліць распродаж ключавых прадпрыемстваў Беларусі, як планавалася рэжымам.

Хоць, па стандартах ЕС, такія меры могуць падацца жорскімі, яны з'яўляюцца неабходнымі і адначасова магчымымі - менавіта цяпер. Неабходнымі - таму, што рэжым Лукашэнкі ўжо заглянуў у бездань, і толькі рашучыя меры Еўропы змогуць прадухіліць яшчэ больш страшныя дзеянні беларускага ўрада супраць яго народа. Магчымымі - таму, што зараз больш, чым калі-небудзь, шырокая кааліцыя еўрапейскіх краін, вырашыла, здаецца, пазбавіцца ад непрыемнай выявы дыктатуры на самым ганку Еўропы.

 

Дэвід Дж. Крамер - прэзідэнт міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House у Вашынгтоне.

Йорг Форбрыг - дырэктар Фонда за беларускую дэмакратыю пры Фондзе Германа Маршала (ЗША) у Берліне.

 

Паводле: David J. Kramer and Joerg Forbrig, What the EU should do to end state terror in Belarus // EUobserver.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео