BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Таццяна Вадалажская: “Цікава чытаць, калі журналіст глыбока займаецца тэмай інтэлектуальнага жыцця"

22.03.2012 Хрысціна Марчук, 3sektar.by
Таццяна Вадалажская: “Цікава чытаць, калі журналіст глыбока займаецца тэмай інтэлектуальнага жыцця"
О нас в медиа
Калі добра пагугліць, можна знайсці мора інфармацыі пра незвычайны універсітэт, які выхоўвае эліту і культывуе мысленне. Універсітэт без...

Калі добра пагугліць, можна знайсці мора інфармацыі пра незвычайны універсітэт, які выхоўвае эліту і культывуе мысленне. Універсітэт без заліковак і ўступных іспытаў. У конкурсе для маладых журналістаў праграма “Лятучы Універсітэт” аб’явіла адмысловую тэму “Беларускае мысленне і адукацыя”. Якія працы чакаюцца ў гэтую спецнамінацыю? Чытайце гутарку з каардынатаркай праграмы "Лятучы Універсітэт" Таццянай Вадалажскай.

-Таццяна, не буду чарговы раз прасіць Вас расказаць для чаго і хто стварае "Лятучы Універсітэт". Спытаю толькі, чаму туды так лёгка трапіць студэнтам?

-Па-першае, гэта толькі пачатак. Вы самі кажаце: гэта незвычайная рэч. Каб яна стала зразумелай, нельга адразу ўводзіць страшэнныя крытэры. З другога боку адкрыты фармат цалкам нармальны. Мне здаецца, гэта няправільна: калі адразу ставяцца нейкія бар’еры, а потым чалавеку вельмі лёгка. Цяжкасцямі павінна стаць сама праца ва ўніверсітэце. Калі чалавек прыходзіць на лекцыі і адчувае, што яму трэба яшчэ самастойна папрацаваць, каб больш зразумець – гэта больш правільна.

-Ці кожны можа вучыцца ў Лятучым Універсітэце?

-У нас няма нейкай адной установы. Зараз гэта хутчэй шэраг падзей, месцаў, супольнасцяў, дзе можна далучыцца да справаў, якія, на наш погляд, характарызуюць універсітэт. Таму ў розныя месцы можа трапіць абсалютна любы чалавек. Каб удзельнічаць у поўным фармаце, неабходна хутчэй асабістае стаўленне: жаданне з нечым працаваць, у нешта ўключацца – у даследаванні, крытычныя дыскусіі (спадзяюся, мы іх будзем развіваць). Таму Лятучы Універсітэт – месца не для кожнага, але выключна паводле ўнутраных цэнзаў. Гэтыя цэнзы пераадольваюцца, калі ў чалавека ёсць на тое жаданне.

-Ваша намінацыя называецца “Беларускае мысленне і адукацыя. Лепшы матэрыял, які адлюстроўвае тэму адукацыі і навукі ў сённяшняй Беларусі, а таксама постаці інтэлектуалаў, новыя погляды і перспектыўныя дзеянні ў гэтай сферы”. Каго, па-вашаму, можна лічыць інтэлектуалам? Чым інтэлектуал адрозніваецца да чалавека, які проста прафесійна робіць сваю працу?

-Я прытрымліваюся таго, што інтэлектуал – гэта не проста чалавек, які прафесійна займаецца інтэлектуальнай працай, а які свае напрацоўкі паварочвае да праблем грамадства. Інтэлектуал – гэта пазіцыя, калі чалавек мае глыбокі культурны фундамент. Да могуць яго прыслухоўвацца, на яго арыентуюцца. Гэта не навуковая ісціна, а абгрунтаваныя нейкім мысленнем, культурным падмуркам ідэі і прапановы для грамадства. А грамадства арентуецца на інтэлектуалаў, каб вырашаць, што добра, што кепска, куды ісці, куды – не.

-З "тэмай адукацыі і навукі ў сённешняй Беларусі" зразумела, з “постацямі інтэлектуалаў” таксама. А што значыць “новыя погляды і перспектыўныя дзеянні”?

-Ідэя, якую мы ў Лятучым Універсітэце праводзім, – увесці ў грамадства новыя нормы. Напрыклад, навукоўцы самі клапоцяцца аб лёсе навукі, яны самі сярод сябе вызначаюць больш выбітных і менш выбітных, а не нехта іншы гэта робіць. Вынікі навуковых даследаванняў павінны крытыкавацца і ўваходзіць у сацыяльную практыку, а не заставацца ў маленькіх кніжачках навукоўцаў. Калі мы кажам пра перспектывы, то маем на ўвазе тое, як гэтыя ідэі, сапраўдныя нормы сапраўднага ўніверсітэта – месца для мыслення – з’яўляюцца ў беларускім грамадстве. У Беларусі шмат чаго ёсць, каб з гэтага трансляваць гэтыя нормы, але ўсё раскідана па маленькіх маргнільных закуточках. Калі мы кажам пра перспектывы навукі, адукацыі – гэта значыць знайсці тое, што адпавядае сучаснаму мысленню, паказаць гэта беларускаму грамадству і зрабіць значным у яго жыцці.

-Тэма адукацыі досыць часта з’яўляецца на старонках газет, сайтаў, у перадачах на телебачанні. Асабліва цяпер, калі гавораць пра ўключэнне Беларусі ў Балонскі працэс. Як бы Вы ацанілі глыбіню, разнастайнасць той інфармацыі, якую прапануюць беларускія СМІ?

-Мне вельмі падабаецца, калі гэтыя тэмы знаходзяць водгук у мас-медыя. Праўда, звычайна гэта звязана з нейкімі канкрэтнымі нагодамі, кшталту таго ж Балонскага працэсу. Мне больш цікава чытаць, калі журналіст глыбока займаецца тэмай адукацыі, навукі, інтэлектуальнага жыцця. Тады інфармацыйныя падзеі – гэта толькі нагоды, каб прыадкрыць штосьці больш глыбока. Мне здаецца, гэта тэма вельмі важная для грамадства, але ў ёй рэдка здараюцца нейкія яркія сенсацыі. Хацелася б, каб журналісты звярталіся да яе часцей і глыбей.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео