BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тацяна Вадалажская: Расстрэлы ў Беларусі ўзмоцняць пазіцыі прыхільнікаў жорсткіх санкцый у ЕС

22.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Тацяна Вадалажская: Расстрэлы ў Беларусі ўзмоцняць пазіцыі прыхільнікаў жорсткіх санкцый у ЕС
Выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да Змітра Канавалава і Ўладыслава Кавалёва будзе служыць дадатковым аргумантам за ўвядзенне...

Выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да Змітра Канавалава і Ўладыслава Кавалёва будзе служыць дадатковым аргумантам за ўвядзенне больш жорскіх абмежаванняў супраць беларускіх уладаў. Такім меркаваннем са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” падзялілася старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кандыдат сацыялагічных навук Тацяна Вадалажская.


Па яе словах, адмова ад пакарання смерцю ў краінах-суседзях можа паспрыяць увядзенню мараторыя на смяротнае пакаранне Беларуссю - да гэтага афіцыйны Мінск заклікае нават Расія. “Як нейкая сусветная практыка гэта, безумоўна, уплывае. Калі ўсе навокал нешта прымаюць, а адна краіна не прымае - так ці інакш, яна выдзяляецца. Тобок, агульная практыка ўплывае на тое, што робіцца ў Беларусі”, - кажа Тацяна Вадалажская.

Праблема  глыбокага абмеркавання

Аднак палітычных рашэнняў іншых дзяржаваў мала для таго, каб праблему магло вырашыць для сябе само беларускае грамадства.

“Усё ж застаецца праблема таго, каб гэтае пытанне сталася сапраўды пытаннем, якое трэба вырашыць, а не прыняць выпадковыя рашэннi. Для гэтага шмат чаго пакуль у нашай краіне няма. Перш за ўсё - глыбокага абмеркавання ў грамадстве. У грамадстве - гэта значыць, на ўсіх узроўнях”, - зазначыла суразмоўца.

“Звычайна па розных праблемах - ці ў эканоміцы, ці ў адукацыі, ці ў медыцыне - ёсць спецыялісты, да іх звяртаюцца, каб параілі, як лепей нешта зрабіць, якую рэформу правесці... Але ў пытаннях маральных - а адмена смяротнага пакарання ёсць маральным пытаннем - спецыялістаў няма. А каб грамадства магло адказаць на гэта пытанне, яму трэба падрыхтавацца. Спецыялісты рыхтуюцца ў ВНУ, на практыцы і г.д. - а як людзі рыхтуюцца да таго, каб адказаць на маральнае пытанне? Ім трэба падумаць - падумаць доўга, хаця б паўгадзінкі. Пачуць розныя меркаванні. Абмеркаваць на розных узроўнях. Бо калі мы на вуліцы хапаем чалавека за руку і пытаемся, ці патрэбна смяротнае пакаранне, ці не, - ён выдае першае, што прыйдзе ў галаву, глыбока не задумаўшыся”, - даводзіць эксперт.

Для таго, каб грамадзяне Беларусі сур’ёзна задумаліся над праблемай, яе трэба шырока асвятляць.

“Каб грамадства магло адказаць на гэтае пытанне, патрэбныя абмеркаванні на ўзроўні інтэлектуалаў, на ўзроўні палітыкаў, адмыслоўцаў у галіне права і судовай сістэмы. Пра гэта павінныя з’яўляцца мастацкія творы, якія кранаюць душу чалавека, і тады ён працуе над пытаннем”, - прыводзіць прыклады Тацяна Валадажская.

Пытанне да самога сябе

Тобок, для вырашэння пытання смяротнага пакарання проста яго адмены недастаткова.

“Зразумела, што вырашыць, ці быць смяротнаму пакаранню, ці не - гэта пытанне ўладаў. Але яны могуць прыняць проста нейкае палітычнае рашэнне, зыходзячы з сусветнай прыктыкі. Не гледзячы на тое, што думаюць людзі. Ці яго можна прыняць, звяртаючыся да людзей і да таго, як ставіцца да гэтага грамадства. Аднойчы ў нас ужо было апытванне - рэферэндум 1996 года. Людзі неяк адказалі - можна казаць, што там нешта няправільна падлічылі і г.д., але беларускае грамадства не гатовае адказаць на гэтае пытанне”, - канстатуе сацыёлаг.

Паводле меркавання апанентаў улады і міжнароднай супольнасці, рэфэрэндум быў праведзены з істотнымі парушэннямі заканадаўства. Пытанне аб скасаванні смяротнага пакарання ініцыяваў тады прэзідэнт, “за” прагаласавала 17,93% выбарнікаў, “супраць” - 80,44%.

“Гэта сапраўды неяк адлюстроўвае грамадскую думку. Дапусцім, было сфальсіфікавана 20% адказаў… Зараз расстрэл двух абвінавачаных у тэрарызме падымае праблему смяротнага пакарання ў грамадстве. Як ні цынічна казаць, але гэта адзінае дабро, якое дадзеная сітуацыя стварае. Гэта пытанне да самога сябе: а як я стаўлюся? Безумоўна, рашэнне пра маратор ці адмену прымае дзяржава. Так, гэта палітычнае пытанне і пытанне ўлады. Але, мне здаецца, не толькі ўлады не гатовыя яго прыняць - не падрыхтаванае і грамадства. І прыняць рашэнне шмат яшчэ па якіх духоўных пытаннях яно не падрыхтаванае”, - кажа эксперт.

Дадатковы фактар

Паседжанне 23 сакавіка ў Бруселі Рады міністраў замежных спраў ЕС, дзе будзе разгледжана беларускае пытанне, наўрад ці паспрыяе ўвядзенню маратора на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

“Не думаю, што яно дапаможа. Яно будзе яшчэ адным фактарам на тое, як вырашыць улада. Прычым, як заўсёды, з нашай уладай не зразумела: ці станоўчым, ці негатыўным фактарам гэтае рашэнне паслужыць”, - падкрэсліла эксперт.

Яна не прагназуе, ці расстрэл Канавалава і Кавалёва паўплывае на тое, што ЕС увядзе больш жорсткія санкцыі, чым першапачаткова планавалі.

“Магчыма, гэта паўплывае, што пазіцыя тых еўрапейцаў, хто падтрымлівае больш жорсткiя дзеяннi - бо Еўропа не ёсць нейкім цэльным, абсалютным і адзіным суб’ектам - будзе больш моцнай. Паколькі ў іх зараз ёсць дадатковыя аргуманты ў бок парушэння правоў чалавека ў краіне і г.д., іх пазіцыі ўзмацняцца. Але гэта не значыць, што яны перамогуць, і тым болей - што гэта будзе абсалютнай версіяй, якую прыхільнікі рэзкіх санкцый будуць прасоўваць. Бо дэмакратыя - гэта заўсёды кампрамісы розных пазіцый. Я бы не прагназавала зараз, як складзецца галасаванне і што будзе ў яго выніку”, - падрэзюмавала Тяцяна Вадалажская.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео