BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Ірыны Дубянецкай “1000 гадоў без Бібліі”

21.03.2012 ЕўраБеларусь
Публічная лекцыя Ірыны Дубянецкай “1000 гадоў без Бібліі”
Лекцыя доктара багаслоўя Ірыны Дубянецкай «1000 гадоў без Бібліі. Біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя» адбудзецца 23 сакавіка а...

Лекцыя доктара багаслоўя Ірыны Дубянецкай “1000 гадоў без Бібліі. Біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя” адбудзецца 23 сакавіка а 18.30 у мінскай Галерэі "Ў" (прасп. Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

 

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Ірына Дубянецкая

"1000 гадоў без Бібліі"

23 сакавіка, а 18.30

Галерэя "Ў"
(прасп. Незалежнасці, 37а)

 

"...ці спазніліся беларусы на свой цягнік? Тое, што пераклад з арыгіналу мусіць быць зроблены, - сумніваў няма. Але ці адыграе ён тую ролю, якую адыграў у іншых народаў у часы Рэфармацыі ці напачатку ХХ стагоддзя?"

Ірына Дубянецкая, з інтэв'ю TUT.BY

Ролю Бібліі ў развіцці еўрапейскіх культур немагчыма перабольшыць. Біблейскія вобразы і сюжэты былі асноваю для безлічы мастацкіх, філасофскіх і літаратурных твораў ад ранняга Сярэднявечча, калі Еўропа пачала яднацца вакол хрысціянства, і да нашых дзён. Як базавы тэкст хрысціянства, Біблія сталася асноўным аб’яднаўчым тэкстам еўрапейскае цывілізацыі.

Пераклады Бібліі на многія мовы паспрыялі развіццю пісьменства. Амаль усе сучасныя еўрапейскія нацыянальныя мовы сфармаваліся як літаратурныя пад уплывам біблійных перакладаў.

Беларуская сітуацыя ў дачыненні да перакладу Бібліі ўнікальная. Першыя варыянты беларускай Бібліі ўзніклі раней за большасць перакладаў на іншыя нацыянальныя мовы: Скарынавы пераклад уваходзіць у тройку першапачынальнікаў. Аднак і цяпер, у другой дэкадзе ХХІ стагоддзя, нягледзячы на вялікую колькасць сучасных перакладаў, беларуская мова застаецца адзінаю з еўрапейскіх, якая так і не мае Бібліі, перакладзенай з арыгінальных - яўрэйскай, арамейскай, грэцкай - моў.

Як гэтае становішча адбілася і адбіваецца на беларускай культуры, навуцы, мове, нацыянальнай ідэнтычнасці і нават лёсах нацыі? Ці магчыма яго змяніць? Такія пытанні ставіць перад “Горадам і Светам” доктар філасофіі, доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая.

Лекцыя “1000 гадоўбез Бібліі. Беларускія біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя“ адбудзеццца 23 сакавіка ў Галерэі "Ў" (прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18.30.

Уваход вольны!

Анлайн-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=449

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео