BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кэтрын Эштан: Вярніце палітвязняў іх сем’ям!

21.03.2012
Кэтрын Эштан: Вярніце палітвязняў іх сем’ям!
Личности
На пасяджэньні камітэту па міжнародных справах Еўрапарлямэнта кіраўніца знешняй палітыкі Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан патлумачыла...

На пасяджэньні камітэту па міжнародных справах Еўрапарлямэнта кіраўніца знешняй палітыкі Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан патлумачыла палітыку ЕС адносна Беларусі.

“У дачыненні да Беларусі на нядаўнім саміце ў Капэнгагене мы абмяркоўвалі пераход ад ізаляцыі да ўзаемадзеяння - мы часта рухаемся недзе паміж гэтымі двума падыходамі. Санкцыі дасылаюць вельмі моцны палітычны і эканамічны пасыл краіне. І ў дачыненні да Беларусі мы выказваем сваю пазыцыю вельмі ясна, і будзем працягваць гэта рабіць і надалей”, - цытуе яе “Радыё Свабода”.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі звярнулася і непасрэдна да беларускіх уладаў.

“Мы таксама дасылаем вельмі ясны паралельны палітычны сігнал адносна таго, што вы павінны зрабіць. Вы павінныя вызваліць гэтых людзей з турмы, вы павінны дазволіць ім вярнуцца да сваіх сем’яў. І для нас вельмі важна дасылаць гэты пасыл, гаворачы, што калі вы выканаеце гэта, ёсць многа рэчаў, над якімі мы б маглі працаваць разам з вамі. І гэты пасыл мы таксама дасылаем як ад імя Еўрасаюза, так і ад асобных краінаў-членаў, якія маюць кантакты ў Беларусі. Мы дасылаем адныя і тыя ж сігналы. Мы робім гэта таму, што мы хочам, каб вы змяніліся, хочам, каб вы разабраліся з гэтымі пытаннямі. Але калі вы гэта зробіце, то мы – тут”, - запэўніла Кэтрын Эштан.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, чакаецца, што Еўрасаюз 23 сакавіка прыме рашэнне адносна пашырэння санкцыяў супраць беларускіх уладаў. Па непацверджанай інфармацыі, у чорны спіс патрапяць яшчэ 12 імёнаў і 29 арганізацыяў.

Віцэ-спікер Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч не выключае, што супраць Беларусі могуць увесці таксама эканамічныя абмежаванні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео