BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вячаслаў Бабровіч: МЗС сам не верыць у свае заявы

20.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Вячаслаў Бабровіч: МЗС сам не верыць у свае заявы
Заява беларускага Міністрэрства замежных справаў датычна вяртання еўрапейскіх амбасадараў у краіну з’яўляецца чарговай спробай...

Заява беларускага Міністрэрства замежных справаў датычна вяртання еўрапейскіх амбасадараў у краіну з’яўляецца чарговай спробай самапіяру. Такім меркаваннем са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” падзяліўся палітолаг Вячаслаў Бабровіч.


Пра тое, што вяртанне дыпламатаў можа адбыцца толькі пасля вырашэння пытання санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва, сказала кіраўніца аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.

“Пра якое вяртанне еўрапейскіх амбасадараў сёння можа ісці гаворка, калі сам Еўрасаюз не стамляецца пагражаць нам увядзеннем новых санкцый 23 сакавіка? Давайце спачатку дачакаемся гэтай даты, а ўжо потым мы будзем вызначацца, у тым ліку і адносна вяртання амбасадараў", - прапанавала яна.

У той сама час вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан паведаміла, што амбасадары павінныя вярнуцца да 23 сакавіка, калі будзе вырашацца беларускае пытанне падчас паседжання Рады міністраў замежных спраў Еўрасаюза.

Што тычыцца заявы беларускага боку, гэта толькі пустыя словы, мяркуе Вячаслаў Бабровіч. “Наколькі мне вядома, амбасадары пакуль не намагаліся вярнуцца ў Беларусь, не выражалі пакуль такога намеру. Гледзячы па ўсім, гэта пэўны піяр-ход, чым не аднойчы карысталіся беларускія ўлады, які скіраваны перадусім на ўнутраны рынак”, - даводзіць эксперт.

А вось паведамленне Кэтрын Эштан каментаваць пакуль складана.

“Гэта дзіўна гучыць, бо сама па сабе заява беларускага МЗС у дадзеным выпадку цалкам зразумелая - яна прадугледжаная для ўнутранага спажывання, каб паказаць, што Еўропа слабая, а мы моцныя. Маўляў, мы на саступкі не пойдзем. Пакуль з іншага боку спробаў вярнуцца няма, гэта бяспройгрышны ход. Таксама тут прагледжваецца намаганне паказаць Еўропе: мы настроеныя сур’ёзна. А вось што тычыцца заявы Кэтрын Эштан - яна не зусім зразумелая ў святле таго, што было сказана Мінскам. Я не ведаю, як гэта каментаваць”, - прызнаецца суразмоўца.

Ён згодны з пазіцыяй эксперта Цэнтра еўрапейскіх даследванняў Андрэя Фёдарава, які лічыць, што рэакцыя Еўрасаюза, хутчэй за ўсё, звязаная з нейкімі саступкамі Мінска.

“Я глядзеў каментар Андрэя Фёдарава, каторы сказаў, што калі Еўрапарламент адклаў прыняцце рэзалюцыі па беларускім пытанні, а спадарыня Эштан разам з тым зрабіла сваю заяву, дык тут павінна быць нейкае тлумачэнне. А вось што гэта магло быць - наконт таго складана нейкія высновы рабіць. Гаворка ідзе пра нейкі факт, якога мы проста не ведаем”, - зазначыў Вячаслаў Бабровіч.

Мажліва, гэта можа быць звязана з апошнімі падзеямі ў Беларусі - прыкладам, з непамілаваннем Змітра Канавалава і Ўладыслава Кавалёва, або з пытаннем пашырэння абмежаванняў супраць афіцыйнага Мінска.

“Відавочна, гэта ўплывова таксама, бо да гэтага ўсё ішло… Наколькі я паспеў азнаёміцца з сітуацыяй, у мяне склалася ўражанне, што заява беларускіх уладаў - гэта не нейкае сур’ёзнае наватарства, а чарговая спроба некага запалохаць. Прычым улады самі не вераць, што ў іх нешта атрымаецца, таму яны намагаюцца ўздзейнічаць хаця бы на ўнутранні рынак, паказаць, што мяч на нашым боку”, - дадаў Вячаслаў Бабровіч.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, у Прадстаўніцтве ЕС у Мінску 19 сакавіка праінфармавалі, што пра вяртанне еўрапейскіх амбасадараў у Беларусь да 23 сакавіка казаць рана”.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео