BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Гарбата ў вар’ятаў" уздымае пытанні, якія паўстануць заўтра (Відэа і фота)

19.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
"Гарбата ў вар’ятаў" уздымае пытанні, якія паўстануць заўтра (Відэа і фота)
        Новы выпуск "Гарбаты ў вар'ятаў"!!! Госць: журналістка, шэф-рэдактар газеты "Народная Воля" Святлана Калінкіна. Тэма выпуску: "Аб...

 

 

 

 

Новы выпуск "Гарбаты ў вар'ятаў"!!!

Госць: журналістка, шэф-рэдактар газеты "Народная Воля" Святлана Калінкіна. Тэма выпуску: "Аб літаратуры за 11 хвілін".

 


 

English

Інтэлектуальнае ток-шоў "Гарбата ў вар’ятаў" закранае другасныя тэмы, разуменне якіх фармуе стаўленне да гарачых пытанняў. Так мяркуе адзін з стваральнікаў праекта - кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь", філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Па яго словах, шоў будзе цікавым не толькі прадстаўнікам інтэлегенцыі, але таксама "простым беларусам", якія глядзяць Беларускае тэлебачанне.

"Назіраючы за колькасцю тых, хто праглядае і спампоўвае ролікі (усяго іх праглядзела больш за 21 тыс. чалавек - "ЕўраБеларусь"), можна сказаць, што гэта запартрабавана. Іншая справа, не заўсёды аўтар вынаходнітцва можа зразумець, што менавіта ён вынайшаў, не заўсёды творчыя знаходкі ў дастатковай ступені асэнсоўваюцца творцамі. Такое асэнсаванне звычайна даюць крытыкі, каментатары. Таму я як адзін з аўтараў магу агучыць толькі свой уласны погляд. Думаю, мой суразмоўца Яўген Ліпковіч, а таксама прадзюсер Леанід Каліценя, як і кожны з стваральнікаў праекта, можа мець сваё ўласнае тлумачэнне", - зазначыў філосаф.

"Мне вельмі спадабаўся выраз каментатара, які параіў адзін з ролікаў сваім сябрам наступнымі словамі: "Раю для прагляду аматарам харошай «гардоншчыны»!" Патлумачу, што для мяне гэта значыць. Грамадская думка не можа засяроджвацца толькі на актуальных пытаннях сённяшняга дня. Абавязкова ёсць тэмы другога і трэцяга плану, што не з’яўляюцца балючымі, але займаюць розум людзей, якія думаюць. У навінах тэлебачання, штодзённых выпусках газет такія тэмы звычайна не падымаюцца", - заўважыў Уладзімір Мацкевіч.

На яго думку, для падобных тэм больш пасуюць штотыднёвыя выданні, штомесячныя часопісы ці неперыядычныя альманахі. "На телебачанні такія тэмы ўздымаюцца і абмяркоўваюцца ў вельмі нязручны час: не ў прайм-тайме, а позна ўвечары. Гэта тэмы для вольнага часу, разважання, калі ўсе гарачыя тэмы і штодзённыя клопаты ўжо вырашаныя або час на іх ужо скончыўся", - дадаў метадолаг.

Навошта ўвогуле абмяркоўваць такія тэмы другога-трэцяга плана? "А дзеля таго, што пазіцыі па гэтых тэмах з’яўляюцца апорышчам для паспяховага і правільнага стаўлення да гарачых пытанняў, якія паўстануць заўтра. Але ж, як кажуць, позна піць баржомі, калі ўжо хвароба ахапіла! Калі паўстала гарачае неадкладнае пытанне - няма часу для павольнага разважлівага абмеркавання, асэнсавання тэм, на падставе якіх гэтыя гарачыя пытанні вырашаюцца", - даводзіць кіраўнік Рады "ЕўраБеларусі".

“Вось у гэтым я бачу сэнс такога кшталту тэм і абмеркаванняў, якія мы і прэзентуем для людзей кемлівых, схільных да павольнага і грунтоўнага разважання. Але нават для такіх спажыўцоў дадзенай медыя-прадукцыі не пашкодзіць нейкая доля гумару ды іроніі. Менавіта гумар і іронія дадаюць абмеркаванню новыя фарбы, дазвалюяць паглядзець з нейкага іншага боку, а можа быць - раскрываюць і новыя сэнсы", - перакананы Уладзімір Мацкевіч.

У новым выпуску "Гарбаты ў вар’ятаў" Уладзімір Мацкевіч распавядзе, што "ўзор талерантнасці і цярпімасці - прыняць меркаванне іншага, а затым назваць яго ідыётам".

 


 

Трэйлер

 

"Дыскусія аб парнаграфіі", альбо "Гарбата ў вар'ятаў" № 0

 

№ 1: Аб будучыні

 

№ 2: Аб Шэкспіры

 

№ 3: Аб местачковасці

 

№ 4: Аб талерантнасці, паліткарэктнасці і сумленнасці

 

№ 5: Аб капірайце, капілефце і пірацтве

 

№ 6: Аб тэорыі замовы

 

№ 7: Ненарматыўная лексіка

 


 

Фотаздымкі Аліны Радачынскай

Былі зроблены падчас здымак "Гарбаты ў вар'ятаў" з удзелам лідэра гурта "J:Морс" Уладзіміра Пугача.

 


 

Фотаздымкі Яўгеніі Бяльковіч

Фотаздымкі былі зроблены падчас здымак "Гарбаты ў вар'ятаў" з удзелам Кацярыны Забела.

 

 


 

Фотаздымкі Дашы Бубен

Фотаздымкі былі зроблены падчас здымак "Гарбаты ў вар'ятаў" з удзелам Сяргея Маліноўскага.


 

 


 

Фотаздымкі Мікалая Батвінніка

Былі зроблены падчас здымак "Гарбаты ў вар'ятаў" з удзелам Уладзіміра Цеслера.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео