BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Украіна у тройцы экалагічных лідэраў Усходняга партнёрства

16.03.2012 UKRINFORM | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Украіна у тройцы экалагічных лідэраў Усходняга партнёрства
Аналитика и исследования
Сярод шасці краін Усходняга партнёрства Украіна займае трэцяе месца па Індэксе рэфармавання экалагічнай палітыкі.

Сярод шасці краін Усходняга партнёрства Украіна займае трэцяе месца па Індэксе рэфармавання экалагічнай палітыкі.

Вынікі гэтага даследавання былі прадстаўлены дырэктарам Усеўкраінскай экалагічнай грамадскай арганізацыі "МАМА-86" Заранай Мішчук падчас экспертнай дыскусіі на платформе "УКРІНФАРМ": "У выніку даследаванняў быў сфарміраваны своеасаблівы рэйтынг, у якім пераможцам стала Арменія, другое месца заняла Малдова, Украіна аказалася на трэцім месцы”.

Паводле слоў Зараны Мішчук, праект даследаваў экалагічную палітыку Усходняга партнёрства не ў цэлым, а толькі ў плане адпаведнасці норм належнага кіравання навакольным асяроддзем у краінах УП. Для праекта былі абраныя эксперты з шасці краін Усходняга партнёрства, якія ацэньвалі кожную з шасці дзяржаў-партнёраў. У прыватнасці, ацэньваліся наступныя пытанні:

  • умацаванне супрацоўніцтва з ЕС і аптымізацыя адміністрацыйных структур і працэдур;
  • распрацоўка стратэгій і планаў;
  • інтэграцыя экалагічнай палітыкі;
  • ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе;
  • доступ грамадскасці да інфармацыі і яе ўдзел у працэсе прыняцця рашэнняў;
  • супрацоўніцтва ў стварэнні агульнай экалагічнай інфармацыйнай сістэмы.

Варта адзначыць, што Украіна займае самыя нізкія пазіцыі ў пытаннях доступа да інфармацыі і ўплыва на навакольнае асяроддзе.

Уладзімір Білаконь, намеснік дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай экалагічнай палітыкі і міжнароднай дзейнасці Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў адзначыў, што ў большасці выпадкаў ён згодны з такой ацэнкай украінскай экалагічнай палітыкі. У той жа час ён прызнаў, што адміністрацыйная рэформа аслабіла пазіцыі Украіны ў рэйтынгу:

"Мы ўсе добра ведаем, што ў цяперашні час праводзіцца аддзяленне нашых рэгіянальных падраздзяленняў ад міністэрскай структуры і іх перадача мясцовым адміністрацыям. Гэта вельмі балючы працэс, паколькі мы страчваем нашыя інфармацыйныя патокі і да гэтага часу не ведаем, да чаго гэта можа прывесці ў рамках абласных дзяржаўных адміністрацый".

 

Паводле: Ukraine among three ecological leaders of Eastern Partnership // UKRINFORM.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео