BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінгарвыканкаме не памятаюць, што адмененыя канцэрты ўзгадняліся з Мінгарвыканкамам

16.03.2012
У Мінгарвыканкаме не памятаюць, што адмененыя канцэрты ўзгадняліся з Мінгарвыканкамам
Актывісты Грамадзкай кампаніі "Рок-салідарнасць" атрымалі адказ з Мінгарвыканкама на свой зварот адносна сітуацыі з адменай канцэртаў...

Актывісты Грамадзкай кампаніі "Рок-салідарнасць" атрымалі адказ з Мінгарвыканкама на свой зварот адносна сітуацыі з адменай канцэртаў беларускіх гуртоў. У адказе гаворыцца, што арганізатары не звярталіся за дазволам на канцэрты.

У сваім адказе за подпісам намесніка начальніка упраулення культуры Мінгарвыканкама Медведзева С.В. паведамляецца, што Мінгарвыканкам не атрымоўваў на ўзгадненне паперы па канцэртам, якія не адбыліся ("Крамбамбуля" - 11 лютага 2012 года ў клубе "Re:public", "Ляпіса Трубяцкога" - у 2011 годзе у "Рэактары" і інш). Упраўленне культуры Мінгарвыканкама таксама не валодае інфармацыяй аб спісах беларускіх музыкаў з інфармацыяй аб абмежаванні іх канцэртнай дзейнасці.

Як сцвярджаюць у Грамадзкай кампаніі "Рок-салідарнасць", такім чынам, упрауленне культуры адмауляе факт, што да іх звярталіся арганізатары канцэртаў за атрыманнем узгадненняў на правядзенне выступаў.

У Грамадзкай кампаніі "Рок-салідарнасць" звяртаюць увагу, што дадзены адказ рыхтаваў сп. Анцыповіч У.В. - начальнік аддзела па справам мастацтваў. Менавіта сп. Анцыповіч падпісвае узгадненні на культурна-масавыя мерапрыемствы ва упрауленні культуры. І ён, як ніхто іншы, ведае, што дазволы, на адмененыя канцэрты былі. Як адзін з доказаў таго - узгадненне канцэрта 11 лютага 2012 года гурта "Крамбамбуля", падпісанае сп. Анцыповічам.

* * *

Грамадзкая кампанія "Рок-салідарнасць" заклікае аматараў беларускай музыкі далучацца да кампані па адмене так званых “спісаў забароненых музыкаў”, а таксама да сваёй дзейнасці па папулярызацыі беларускай музыкі. Калі вы жадаеце далучыцца, альбо маеце ідэі па падтрвмцы беларускіх музыкаў, звяртайцеся на email: [email protected].

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео