BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Агата Вяжбоўска-Мязга: Дэманстрацыя еўразійскай салідарнасці

16.03.2012 Агата Вяжбоўска-Мязга, Ośrodek Studiów Wschodnich | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Агата Вяжбоўска-Мязга: Дэманстрацыя еўразійскай салідарнасці
Аналитика и исследования
11 сакавіка прэм'ер-міністры Расіі, Казахстана і Беларусі - краін-удзельнікаў Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП), створанай па...

11 сакавіка прэм'ер-міністры Расіі, Казахстана і Беларусі - краін-удзельнікаў Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП), створанай па ініцыятыве Расіі - выступілі з сумеснай заявай, у якой яны выказаліся наконт непрымальніцтва санкцый да Беларусі, уведзены і абвешчаных Еўрапейскім Саюзам і Злучанымі Штатамі. Удзельнікі заявы абвясцілі, што санкцыі ствараюць штучныя бар'еры на шляху эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, уплываюць на эканамічную бяспеку ў рэгіёне, а таксама маюць адмоўны ўплыў на працэсы еўразійскай інтэграцыі. З аналагічнай заявай на пачатку года, 24 лютага, выступілі прэзідэнты Расіі і Беларусі Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка. Абодва дакумента былі складзеныя па просьбе беларускага боку: на гэты конт 14 лютага намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас прадставіў ліст Віктару Хрысценку, расійскаму міністру прамысловасці і гандлю і старшыні Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая каардынуе інтэграцыю ў рамках АЭП.

Каментар аўтара

  • Эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, якія ўжо існуюць і якія яшчэ толькі плануюцца, прыводзяць да зніжэння магчымасцяў супрацоўніцтва з Захадам для беларускіх кампаній і прадпрымальнікаў. Наступствы санкцый будуць мець важнае значэнне для Беларусі, але яны не павінны ўплываць ні на адносіны краін у рамках АЭП, ні на Расію ці Казахстан паасобку. Для інтарэсаў Расіі абмежаванне кантактаў Беларусі з Захадам можа мець значныя пазітыўныя наступствы, паколькі гэта павысіць залежнасць ад яе усходняй суседкі. Акрамя таго, цалкам верагодна, што расійская кампаніі перацягнуць да сябе кліентаў тых беларускіх прадпрыемстваў, якія знаходзяцца пад уздзеяннем санкцый, асабліва ў нафтахімічным сектары. Таму вышэйпрыведзеня заявы прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў павінны разглядацца як форма палітычнай падтрымкі Лукашэнкі, а не як абарона агульных эканамічных інтарэсаў краін-удзельнікаў.
  • Падтрымка Расіяй урада Аляксандра Лукашэнкі, якога яны самі часта крытыкуюць, у першую чаргу, здаецца, мае на мэце паказаць: Беларусь знаходзіцца ў сферы расійскага ўплыву, і Расія разглядае пашырэнне заахвочанасці Захаду ва ўнутраных справах гэтай краіны як замах на яе асабістыя інтарэсы. Удзел Казахстана ў абароне беларускага прэзідэнта ад ціску Захаду з'яўляецца часткай палітыкі супраціўлення заходняму ўплыву, якое ўвесь час расце ў Астане з-за ўмяшальніцтва Еўропы ва ўнутраныя справы краіны. Гэтае супрацьстаянне апошнім часам толькі ўзмацнілася, асабліва пасля нядаўніх парламенцкіх выбараў і падаўлення акцый пратэсту ў г. Жанаозен, якія выклікалі рэзкую крытыку з боку міжнароднай супольнасці. У той жа час, Казахстан зразумеў, што яму выгадна падтрымліваць ініцыятыву свайго найважнейшага палітычнага і эканамічнага партнёра - Расіі.
  • Выкарыстанне партнёрамі рамак Адзінай эканамічнай прасторы для палітычнай падтрымкі Лукашэнкі, падобна, робіць відавочным: Расія прыступіла да новага этапа інтэграцыі ў рамках Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД), якая закліканы прывесці да стварэння на гэтай тэрыторыі Еўразійскага саюза, што вывядзе супрацоўніцтва ў межах ініцыятывы за рамкі простага эканамічнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, Расія, якая мае намер уключыць іншыя дзяржавы (асабліва Украіну) у працэс еўразійскай інтэграцыі, выкарыстоўвае структуру АЭП для палітычнай падтрымкі Лукашэнкі. Гэта дае краіне-гіганту магчымасць прадэманстраваць яшчэ адзін прыклад выгад, якія краіны-сябры АЭП могуць атрымаць ад ініцыятывы.

 

Паводле: Agata Wierzbowska-Miazga. A demonstration of Eurasian solidarity // Centre for Eastern Studies.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео