BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павел Данейка: Еўрапейскія прадпрыемствы спакойна выжывалі б і без беларускага ўдзелу

15.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Павел Данейка: Еўрапейскія прадпрыемствы спакойна выжывалі б і без беларускага ўдзелу
Апошнія выказванні кіраўніцы Нацыянальнага банка Беларусі Надзеі Ермаковай і намесніка міністра замежных справаў Аляксандра Гур’янава...

Апошнія выказванні кіраўніцы Нацыянальнага банка Беларусі Надзеі Ермаковай і намесніка міністра замежных справаў Аляксандра Гур’янава выклікаюць толькі смех. Менавіта так адрэагаваў дырэктар Беларускага эканамічнага даследвальніцка-адукацыйнага цэнтра Павал Данейка на заяву Ермаковай “дэнамінацыю правядзем, калі грошы перастануць змяшацца ў гаманец”.

Аднак дэнамінацыі беларусам чакаць сапраўды наўрад ці прыйдзецца, мяркуе эканаміст.

“Я думаю, што дэнамінацыя - гэта абсалютна не актуальная задача. Яна ўвогуле ніякіх праблем не вырашае, хаця можна, канешне, выкрэсліць некалькі нулёў. Насамрэч гэта абсалютна нейтральная працэдура. Яна носіць тэхнічны характар і нейкім сур’ёзным чынам на эканоміку не ўплывае”, - сказаў ён у інтэрўю Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

Увядзенне Нацбанкам новай купюры ў 200 тыс. рублёў на эканоміку таксама не ўплывае. “Але, гэта скарачае аб’ём грошаў у кішэні. У прынцыпе, разумна было бы выпусціць прынамсі купюру ў 500 тыс. рублёў”, - дадаў Павал Данейка.

Прыблізна год таму ў Белалусі пачалася рэзкая дэвальвацыя рубля. Аднак зараз падзеі па сцэнару мінулага года разварочвацца не будуць. “Думаю, што ніякай дэвальвацыі не будзе. Зараз устойлівае фінансавае становішча, валютных рэзерваў дастаткова”, - перакананы эксперт.

Аднак гэта абсалютна не азначае, што курс долара будзе стабільна заставацца такім сама. “Ну, гэта трэба да астролагаў звяртацца! Ведаць, якім будзе курс... Чалавек, што меў бы падобныя веды, мабыць, валодаў бы абсалютным капіталам!” - зазначыў Павал Данейка.

Ён абвяргае заяву намесніка міністра замежных спраў, які 13 сакавіка паведаміў, што апошнія гады еўрапейскія прадпрыемствы, "па сутнасці, выжывалі дзякуючы кантактам з Беларуссю".

“Гэта вялікае перавялічэнне! - са смехам тлумачыць Павал Данейка. - Так, былі пастаўкі ў краіны Еўрасаюза беларускіх энэргарэсурсаў, паліва і гэтак далей, але гэта вельмі малы адсотак ад усяго таго, што спражывае Еўропа. Я думаю, што еўрапейскія прадпрыемствы спакойна выжывалі і без нашага ўдзелу”.

Аднак эканаміст у некаторым сэнсе падтрымлівае меркаванне Аляксандра Гур’янава адносна таго, што пры прыняцці рашэння аб увядзенні эканамічных санкцый супраць Беларусі Еўрасаюзу належыць улічваць інтарэсы бізнэса.

“Увогуле я супраць увядзення ўсялякіх санкцый, бо зараз любые эканамічныя санкцыі супраць Беларусі азначаюць, што краіна падпадае пад усё большы і большы ўплыў расійскага бізнэса і расійскай эканомікі. Любыя санкцыі супраць канкрэтнага бізнэса ў Беларусі азначаюць, што дадатковыя грошы, дадатковы адсотак з абслугоўвання гэтага бізнэса здымуць расійскія бізнэсоўцы. Таму на сёння ўсе, хто выступае за санкцыі, клапоцяцца пра інтарэсы Расіі, а не Беларусі”, - мяркуе Павал Данейка.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео