BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тацяна Гацура: У беларускай гісторыі былі і адмены смяротнага прысуда

15.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь, фота Gazetaby.com
Тацяна Гацура: У беларускай гісторыі былі і адмены смяротнага прысуда
У 1990-х гадах адвакат Тамара Сідарэнка дабілася адмены смяротнага пакарання для аднаго з асуджаных. Пра гэта Службе інфармацыі...

У 1990-х гадах адвакат Тамара Сідарэнка дабілася адмены смяротнага пакарання для аднаго з асуджаных. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавяла праваабаронца, спецыялiст па адвокасi Мiжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Тацяна Гацура.

Па словах праваабаронцы, паведамленне па дзяржаўным тэлеканале пра адмову Аляксандра Лукашэнкі памілаваць Змітра Канавалава і Уладыслава Кавалёва можна разглядаць як афіцыйную інфармацыю, хаця прыказа прэзідэнта яшчэ ніхто ня бачыў.

“Улічваючы, што гэта дзяржаўны канал інфармацыі, я думаю, што можна. Тым болей, напярэдадні, калі адбывалася паседжанне Камісіі па памілаванні, яе старшыня Самасейка на пытанне, ці памілавалі Канавалава і Кавалёва, сказаў, што рашэнне камісіі каментаваць не будзе, што памілаванне залежыць ад прэзідэнта, і адправіў журналістаў усю інфармацыю пра гэта шукаць у СМІ. А пасля ў СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што памілавання не было!” - аналізуе Тацяна Гацура.

Камітэт па правах чалавека ААН яшчэ не разгледзеў скаргі родных Уладыслава Кавалёва. Але для беларускіх ўлад гэта не з’яўляецца перашкодай, каб прывесці прысуды ў выкананне.

“У практыцы, якая ёсць у Беларусі, скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН не граюць ніякай ролі. Нават былі выпадкі, калі пасля падання скаргі ў Камітэт па правах чалавека адтуль у Міністэрства замежных спраў прыходзілі паведамленні з просьбай не выконваць прысуд да канца разгляда скрагі ў Камітэце, і ў гэты ж дзень выконвалі смяротныя прысуды... Гэта было настолькі дэманстратыўна!” - узгадвае праваабаронца.

Яна лічыць, што ў выпадку абвінавачаных у тэрарызме грамадзянская супольнасць упусціла той момант, калі можна было аказаць уплыў на прыняцце рашэння адносна іх пакарання.

“У грамадзянскай супольнасьці, у любога грамадзяніна Беларусі, быў час, каб выказваць сваю нязгоду, усімі магчымымі сродкамі дэманстраваць, што Кавалёва і Канавалава павінны былі памілаваць. На сённяшні дзень, калі прынята рашэнне, шчыра кажучы, я лічу, што, на вялікі жаль, нічога зрабіць ужо немагчыма”, - кажа Тацяна Гацура.

Яна мяркуе, што рашэнне кіраўніка дзяржавы адмовіць у памілаванні хлопцам не абавязкова з’яўляецца чарговым ходам у гульні на знешнепалітычнай арэне.

“Не магу адказаць, ці паўплывалі на гэта санкцыіі або яшчэ што-небудзь. Ніякай логікі ў рашэннях нашага прэзідэнта я даўно ўжо не бачу. Я лічу, што ў выпадку з Канавалавым і Кавалёвым усё было вырашана яшчэ да прысуда. На гэта ўказвае тое, якім чынам адбыўся разгляд у судзе, і гэтак далей. Таму я лічу: санкцыі і ўсё, што адбываецца ў свеце, ніяк не ўплывае на тое, што ўжо было даўно вырашана”, - адзначыла праваабаронца.

Калі могуць расстраляць Уладыслава Кавалёва і Змітра Канавалава, сказаць цяжка.

“Па інструкцыі, наколькі я ведаю, смяротны прысуд павінен быць выкананы цягам месяца пасля адмовы ў памілаванні. Сёння адмовілі ў памілаванні - з сённяшняга дня, калі ёсць папера, што адмовілі, цягам месяца павінныя выканаць прысуд. На практыцы ж гэта не заўсёды так. Я ведаю, што смяротнікі звычайна могуць сядзець і два, і тры месяцы, і паўгады. З чым гэта звязана, я не ведаю. Напаўжартам кажу жахлівыя рэчы: мажліва, адміністрацыі зручней расстрэльваць не па аднаму чалавеку, а каб іх назбіралася, напрыклад, адразу пяць, і тады выканаць прысуды”, - тлумачыць Тацяна Гацура.

“Быў такі выпадак: справа Хархеля (імя яго я не памятаю), дзе адвакатам была Тамара Сідарэнка. Яму быў вынесены смяротны прысуд, але яго не паспелі выканаць - пры дапамозе адваката, якая звярталася ў Камітэт па правах чалавека, смяротнае пакаранне замянілі на 15 гадоў зняволення, а шмат па якіх эпізодах чалавека ўвогуле апраўдалі. Гэта было, здаецца, у 1998-м ці 1999-м годзе. Мне вядома толькі пра адзін такі выпадак, больш такога я не чула”, - распавяла праваабаронца.

Гэткім чынам, захады Камітэта па правах чалавека ААН калісьці ўплывалі на рашэнні беларускага суда. “Але ж гэта былі 1990-я гады!” - з сумам уздыхае Таццяна Гацура.

Нагадаем, 6 снежня цяжарная Тацяна Гацура перадала в Адміністрацыю прэзідэнта зварот на імя Аляксандра Лукашенкі з патрабаваннем не расстрэльваць Змітра Канавалава і Уладыслава Кавалёва. Разам з двума старэйшымі сынамі яна вышла на вуліцу з плакатам "Спадар прэзідэнт, у мяне чацьвёра дзяцей, хто гарантуе ім права на жыццё?" Суд прызнаў жанчыну віноўнай у парушэнні законаў аб масавых мерапрыемствах і аштрафаваў яе на 700 тыс. рублёў (каля 90 долараў).

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео