BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

The Guardian: Беларускі "Свабодны тэатр" мае тэрміновую патрэбу ў сродках

14.03.2012 Мэт Труман, The Guardian | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
The Guardian: Беларускі "Свабодны тэатр" мае тэрміновую патрэбу ў сродках
Заснавальніца і мастацкі кіраўнік тэатра Наталля Каляда расказала ў сваім блогу ў Твітэры, што іх тэатр знаходзіцца пад пагрозай...

Заснавальніца і мастацкі кіраўнік тэатра Наталля Каляда расказала ў сваім блогу ў Твітэры, што іх тэатр знаходзіцца пад пагрозай закрыцця ўжо тры месяцы і што тэатру на хапае сродкаў на беларускамоўную пастаноўку спектакля “Кароль Лір”.

Спектакль павінен прайсці на Міжнародным фестывалі шэкспіраўскіх пастановак, які адбудзецца ў лонданскім тэатры "Глобус" (Globe to Globe) у маі гэтага года.

Сп-ня Каляда кажа: "Ніхто ніколі не бачыў яшчэ такой пастаноўкі "Караля Ліра".

У інтэрв’ю газеце Independent Наталля Каляда распавяла, што арганізацыі патрабуецца 200.000 фунтаў стэрлінгаў у год для пакрыцця бягучых расходаў, не лічачы асобных спектакляў, якія фінансуюцца праз дадатковыя ахвяраванні: “Нам неабходныя вялікія сродкі да сярэдзіны чэрвеня, ці беларускі “Свабодны тэатр” можа спыніць сваю дзейнасць”. Зараз тэатр шукае дадатковае фінансаванне для поўнага пакрыцця вытворчых выдаткаў і выдаткаў на арэнду памяшкання на наступныя спектаклі.

Беларускі “Свабодны тэатр” вымушаны ставіць свае спектаклі пад сакрэтам на радзіме, дзе пануе рэжым, які часцей называюць апошняй дыктатурай Еўропы.

На фестывалі Globe to Globe будуць прадстаўленыя ўсе 37 п'ес Шэкспіра на розных мовах. Пастаноўка “Караля Ліра” будзе прадстаўленая на беларускай мове, якая літаральна забароненая ў Беларусі пры рэжыме прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, дзе афіцыйнай мовай застаецца руская. Наталля Каляда кажа: "Нашая мова забароненая, яна выкладаецца толькі падпольна. Калі вы размаўляеце па-беларуску, гэта азначае - вы дэмакрат".

Сярод прыхільнікаў тэатра - шэраг вядомых дзеячоў, у тым ліку оскараносец Кевін Спейсi і акцёр сэр Іэн Мюрэй Маккелен, які атрымаў шырокае прызнанне як майстар шэкспіраўскага рэпертуара. Наталля Каляда і яе муж Мікалай Халезін, з якім яны заснавалі тэатр у 2005 годзе, жывуць у Вялікабрытаніі ў статусе палітычных уцекачоў. Яны пакінулі родную краіну два гады таму.

Спектакль “Ліст для Кэці Акер. Мінск’11”, які ў жніўні 2011 года стаў уладальнікам Гран-пры на Эдынбургскім тэатральным фестывалі “The Fringe” і які ў чэрвені пройдзе на сцэне тэатра “Янг Вік” (Young Vic Theatre), таксама адчуў на сабе ўздзеянне фінансавых праблем тэатра.

Дэвід Лан, мастацкі рэжысёр тэатра “Янг Вік”, сказаў: "Мы - вялікія прыхільнікі беларускага "Свабоднага тэатра", і пастаноўка “...Мінска’11” дасць Лондану магчымасць зразумець, чаму гэты тэатр так заслугоўвае нашай падтрымкі".

 

Паводле: Matt Trueman. Belarus Free Theatre urgently needs funds to survive, says founder // The Guardian.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео