BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рафал Садоўскі: Прагрэс у інтэграцыі краін Паўднёвага Каўказа з Еўропай

14.03.2012 Рафал Садоўскі, Ośrodek Studiów Wschodnich | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Рафал Садоўскі: Прагрэс у інтэграцыі краін Паўднёвага Каўказа з Еўропай
Аналитика и исследования
Еўрапейскі Саюз пачаў перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі: 27 лютага - з Арменіяй і 1 сакавіка - з Азербайджанам. У высновах,...

Еўрапейскі Саюз пачаў перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі: 27 лютага - з Арменіяй і 1 сакавіка - з Азербайджанам. У высновах, прадстаўленых 27 лютага, Савет ЕС таксама адзначыў прагрэс у перамовах па Пагадненні аб асацыяцыі з трыма краінамі Каўказа, асабліва з Грузіяй і Арменіяй. 20 лютага Еўракамісія прыняла рашэнне аб пачатку перамоў па падпісанні Пагаднення аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю (DCFTA) з Арменіяй, якая на сённяшні момант адпавядае перадумовам для правядзення рэформ у такіх галінах, як тэхнічныя ўмовы, санітарныя і фітасанітарныя нормы, а таксама абарона інтэлектуальнай уласнасці. Для Азербайджана, які не можа пачаць перамовы па DCFTA, пакуль не з'яўляецца сябрам Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), ЕС абяцаў падоўжыць дзеянне палажэнняў Пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве (PCA) па гандлі і інвестыцыях. У лютым прадстаўнікі ЕС правялі шэраг перамоў з краінамі Каўказу і Расіяй па пытаннях урэгулявання канфліктаў у Нагорным Карабаху, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Каментар аўтара

1) Збліжэнне краін Паўднёвага Каўказа і ЕС развіваецца ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ENP). Краіны рэгіёну дамагліся пэўнага прагрэсу ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі: яны паступова сінхранізуюць сваё заканадаўства з еўрапейскімі стандартамі, пашыраюць супрацоўніцтва з інстытутамі і ўстановамі Еўрасаюза і пашыраюць свой удзел у яго праграмах. Гэтае цеснае супрацоўніцтва канцэнтруецца на галінах, да якіх праяўляюць цікавасць урады краін рэгіёну, а менавіта: сектаральнае супрацоўніцтва ў асобных абласцях і падтрымка з боку ЕС. Пакуль еўрапейская інтэграцыя Украіны запаволілася, а ў адносінах паміж ЕС і Беларуссю наступіў перыяд глыбокай замарозкі, краіны Каўказу - у рамках бюракратычнага працэсу ўмацавання адносін з Еўрасаюзам - павольна набліжаюцца да стану ўсходнееўрапейскіх краін, і яны ўжо далёка апярэдзілі Беларусь.

2) Нягледзячы на тое, што Каўказ у цяперашні час не з’яўляецца прыярытэтным напрамкам працы Бруселя, пералічаныя вышэй працэсы патрабуюць больш шырокага ўдзелу ЕС у жыцці рэгіёна. Нездавальняючы стан дэмакратыі ў гэтых краінах з'яўляецца галоўнай пагрозай для працэса еўрапейскай інтэграцыі, на які будуць істотна ўплываць будучыя выбары: парламенцкія выбары ў Грузіі і ў Арменіі ў 2012 годзе і прэзідэнцкія выбары ва ўсіх трох краінах у 2013 годзе. Ціск на краіны з боку ЕС можа стаць важным фактарам у заахвочванні іх урадаў, асабліва грузінскага, у правядзенні празрыстых і справядлівых выбараў. Негатыўныя фактары - вельмі высокі ўзровень карупцыі ў Азербайджане і Арменіі і неэфектыўнае правядзенне рэформ ва ўсіх краінах і тэмпы іх рэалізацыі.

3) ЕС таксама паабяцаў павялічыць свой удзел ва ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў. Аднак з-за яго слабой палітычнай пазіцыі ў рэгіёне і адсутнасці эфектыўных інструментаў для вырашэння гэтых праблем, вынікі яго дзейнасці нязначныя, і пакуль не не складаецца ўражанне, што Аб’яднаная Еўропа зможа неяк пасадзейнічаць прарыву ў сітуацыі ў агляднай будучыні. Такім чынам, ЕС, хутчэй за ўсё, засяродзіцца на актывізацыі дыялогу паміж канфліктуючымі бакамі і на запуску праектаў па стымуляванні кантактаў паміж грамадствамі рэгіёну.

 

Паводле: Rafał Sadowski. Progress in integrating the South Caucasus countries with Europe // Centre for Eastern Studies.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео