BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Здзекі рэжыма з палітвязняў - ганьба для ўсіх беларусаў (Відэа)

14.03.2012 belsat.eu
Андрэй Ягораў: Здзекі рэжыма з палітвязняў - ганьба для ўсіх беларусаў (Відэа)
"У сённяшняй сітуацыі ніхто паасобку не можа абараніць ні жыццё Каваленкі, ні жыццё Саннікава, ні дапамагчы іншым палітвязням. Відавочна,...

"У сённяшняй сітуацыі ніхто паасобку не можа абараніць ні жыццё Каваленкі, ні жыццё Саннікава, ні дапамагчы іншым палітвязням. Відавочна, што трэба зрабіць у гэтай сітуацыі: гэта кансалідавацца, і гэта зразумела ўсім. Але ні волі, ні крокаў, ні жадання гэта зрабіць ні ў воднай палітычнай сілы сёння няма", - заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат" Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі.

Цяпер, паводле Праваабарончага цэнтру "Вясна", у беларускіх турмах утрымліваюцца 15 палітычных вязняў. Большасць з іх асудзілі ў звязку з падзеямі 19 снежня 2010 года. У тым ліку двух экс-кандыдатаў на прэзідэнцтва. Трымае галадоўку пратэсту віцебскі актывіст Сяргей Каваленка, якога раней асудзілі за вывешванне нацыянальнага сцяга на гарадской елцы. Паводле жонкі актывіста Алены Каваленкі, якая 12 сакавіка сустрэлася з мужам у пакоі для спатканняў у следчым ізалятары МУС № 1, цяпер Сяргей важыць 51 кг, а яго нармальная вага была каля 83 кг.

"Рэальна за гэтыя месяцы, якія мінулі з 19 снежня, калі мы трапілі ў гэтую агідную сітуацыю для ўсёй нацыі ды ўсёй краіны, мы нічога не дамагліся і нічога не зрабілі дзеля таго, каб гэтыя людзі рэальна маглі быць вызваленыя. Тое, што рэжым цяпер з іх здзекуецца, - гэта ганьба для ўсіх беларусаў", - упэўнены Андрэй Ягораў.

Раней праз галадоўку пратэсту на мяжы жыцця і смерці апынуўся іншы палітзняволены: прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, якому прысудзілі пяць гадоў зняволення нібыта за захоўванне пяці патронаў. Аднак улады Беларусі не пайшлі не толькі на вызваленне, але нават на змякчэнне ўмоваў утрымання палітвязня.

"Такія выпадкі - яны часта робяцца моцным стымулам, каб падштурхнуць людзей да аб'яднання. Гэтак адбывалася ў Румыніі напрыканцы 1980-х гадоў, падобнае паўплывала на польскую сітуацыю і гэтак далей, - гаворыць палітолаг Андрэй Ягораў. - Але тэракт, які адбыўся ў красавіку 2011 года, калі загінула шмат людзей, не быў у стане паўплываць на аб'яднанне нацыі. У якім жа маральным стане цяпер беларусы, калі нават гэтая драматычная падзея не аб'яднала нас, а зноў раз'яднала? Мне падаецца, што смерць Каваленкі можа не зрабіцца фактарам для таго, каб нам злучыцца і каб змяніць сітуацыю. І вось гэта - самае жудаснае".

 

 

Крыніца

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео