BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Магілёве пад пагрозай страйкаў падымаюць заробкі

13.03.2012
У Магілёве пад пагрозай страйкаў падымаюць заробкі
Кіраўніцтва Магілёўскага хлебзаводу № 4 вырашыла падвысіць заробкі сваім працаўнікам, паколькі спалохалася мажлівых пратэстаў.

Кіраўніцтва Магілёўскага хлебзаводу № 4 вырашыла падвысіць заробкі сваім працаўнікам, паколькі спалохалася мажлівых пратэстаў.

Простыя рабочыя прадпрыемства атрымліваюць каля 1,1- 1,5 млн. рублёў ў месяц. Апрача таго, яны працуюць па 12 гадзінаў штодзённа, аднак зверхпраца ім не аплочваецца, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Таму адна з брыгадаў хлебзавода распачала збор подпісаў за павышэнне заробкаў. Пасля гэтага супрацоўнікаў сабралі ў актавай зале і паведамілі ім, што з сакавіка тарыфная стаўка павышана на 10%, а далейшае павелічэнне заробкаў будзе адбывацца штомесяц.

Валянціна, якая прысутнічала на сходзе, адзначае, што ў актавай зале прысутнічала каля 30 рабочых.

“Прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства паводзіліся сябе вельмі карэктна. Нікому не пагражалі расправай і звальненнем за збор подпісаў, які мы распачалі на хлебзаводзе, хаця раней з-за нашай ініцыятывы білі ў набат і не стрымлівалі пагрозы ў адрас ініцыятараў збору подпісаў. Сказалі, што павышаць заробак будуць рэгулярна. Чаго вартыя іх словы, мы паглядзім цягам бліжэйшых месяцаў”, - кажа жанчына.

“Пасля размовы з адміністрацыяй бунтарскі дух сціх, і рабочыя вырашылі ўзяць паўзу”, - кажа супрацоўніца заводу”, - дадала яна.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 13 лютага працаўнікі Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання правялі страйк, паколькі атрымалі за папярэдні месяц па 1,3-1,5 млн. рублёў (158-183 долара). Пасля пратэстаў кіраўніцтва завода адразу ж паабяцала падвысіць заробкі на 20%.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео