BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ян Румл: Санкцыі ЕС павінныя быць больш жорсткімі

13.03.2012
Ян Румл: Санкцыі ЕС павінныя быць больш жорсткімі
Личности
Увядзенне эканамічных санкцыяў супраць беларускіх уладаў не пашкодзіць простым грамадзянам. Такое меркаванне выказаў былы міністар...

Увядзенне эканамічных санкцыяў супраць беларускіх уладаў не пашкодзіць простым грамадзянам. Такое меркаванне выказаў былы міністар унутраных спраў і былы намеснік старшыні Сэнату Чэхіі Ян Румл.

Пра гэта падпісант “Хартыі-77” заявіў падчас прэзэнтацыі фільму журналісткі Кацярыны Кібальчыч “Беларуская мара”, што адбылася ў Празе.

“Я выступаю за больш жорсткія санкцыі з боку Еўрасаюза і не разумею заяваў, што такія санкцыі маглі б пашкодзіць беларускаму народу. Гэтыя санкцыі накіраваныя супраць рэжыму Беларусі, а не супраць беларускага народу. Санкцыі павінныя быць больш жорсткімі, а спіс людзей, якім забаронены ўезд у ЕС, павінен быць моцна пашыраны. Маглі б быць і эканамічныя санкцыі”, - прыводзіць словы праваабаронцы Радыё Свабода.

На яго думку, у той эканамічнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі, увядзенне эканамічных абмежаванняў ЕС ужо не адаб’ецца на дабрабыце беларусаў.

“Я думаю, што ў сытуацыі, калі Беларусь не здольная пераадолець эканамічныя цяжкасці, паколькі краіна мае праблемы з дэмакратыяй, і гэта ўплывае на эканамічную актыўнасьць, эканамічнае эмбарга з боку Еўрасаюза не можа пашкодзіць. Мы ведаем, што Беларусь без расійскай эканомікі сёння ўжо наогул эканамічна не існавала б. Так што я думаю, што санкцыі ЕС павінны быць больш жорсткія, а палітыка адносна людзей Беларусі, наадварот, павінна быць максімальна мяккаю”, - падкрэсліў Ян Румл.

Для простых грамадзянаў Беларусі Еўрасаюзу варта знізіць консульскія зборы пры выдаванні візаў, лічыць ён.

“Беларускі народ павінен быць заахвочаны, напрыклад, зменай візавай палітыкі Еўрапейскага Саюза, каб людзі, якія хочуць паехаць у Еўрасаюз на навучанне або з пазнавальнымі мэтамі, не павінныя былі б плаціць такія вялікія грошы за шэнгенскія візы”, - дадаў чэскі праваабаронца.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 2 сакавіка Еўрапейскі Савет ўхваліў пашырэнне санкцый супраць беларускіх улад.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео