BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Славеніі больш выгодна заняць агульную пазіцыю Еўрасаюза

13.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь (Фота TUT.BY)
Андрэй Казакевіч: Славеніі больш выгодна заняць агульную пазіцыю Еўрасаюза
Славеніі значна больш выгодна заняць агульную пазіцыю Еўрасаюза адносна афіцыйнага Мінска, чым лабаваць супольныя бізнэс-інтарэсы з...

Славеніі значна больш выгодна заняць агульную пазіцыю Еўрасаюза адносна афіцыйнага Мінска, чым лабаваць супольныя бізнэс-інтарэсы з беларусам Юрыем Чыжом. Пра гэта Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі” заявіў палітолаг Андрэй Казакевіч.

Міністар замежных спраў Славеніі Карэл Ержавец 11 сакавіка паведаміў, што неўзабаве будуць пашыраныя санкцыі супраць кіраўнікоў беларускіх кампаній і бізнэсоўцаў, якія падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Прычым у гэты спіс увойдзе таксама Юрый Чыж, што супрацоўнічае з славенскай кампаніяй Rico.

“Мы падтрымліваем санкцыі, каб прадухіліць парушэнні правоў чалавека, але мы павінныя забяспечыць паслядоўны падыход, каб эканамічныя санкцыі, калі яны будуць узгодненыя, былі эфектыўнымі”, - сказаў Карал Ержавец.

Яшчэ напрыканцы лютага палітык выступаў супраць унясення ў чорны спіс ЕС Юрыя Чыжа. “Чаму ў спісе толькі адзін бізнэсоўца? Мы лічым, што неабходныя агульныя крытэры, незразумела, чаму некаторыя бізнэсоўцы ў спісе ёсць, а іншых няма”, - заявіў ён.

На думку Андрэя Казакевіча, хуткае змяненне меркавання славенскага міністра звязана з агульнай праблемай узгодненасці знешняй палітыкі ЕС.

“Выглядае на тое, што гэта, хутчэй, проста пытанне еўрапейскай салідарнасці. У тым сэнсе, што ў Еўрапейскім Саюзе ёсць вялікая праблема таго, каб праводзіць узгодненую знешнюю палітыку, і ўвесь час здараюцца эксцэсы, калі тыя ці іншыя краіны могуць займаць нейкую сваю пазіцыю. І, калі такое здарыцца, зазвычай існуе працэдура далейшага ўзгаднення ці кансультацыі, каб пазіцыя ЕС не выглядала нейкай разрозненай і каб па нейкіх такіх пытаннях, у тым ліку па санкцыях у дачыненні да Беларусі, была адзінай”, - тлумачыць палітолаг.

“Наколькі я разумею, гэтае пытанне з’яўляецца для Славеніі прынцыповым з пункту гледжання эканамічных інтарэсаў, палітычных і г.д. Таму нядаўнюю заяву Славеніі тым болей разглядаю як вяртанне да агульнай пазіцыі ЕС у пытанні знешняй палітыкі. У прынцыпе, дастаткова часта здараецца, не толькі адносна сітуацыі ў Беларусі, калі спачатку пазіцыя ЕС не выконваецца, бо некаторыя краіны маюць спецыяльныя патрабаванні ці нешта такое, а потым паступова адбываецца пераход да адзінага меркавання. Таму я разглядаю гэта хутчэй як тыповую з’яву для еўрапейскай знешняй палітыкі”, - дадаў эксперт.

Афіцыйнае выданне Еўрасаюза EUobserver абвінаваціла ўлады Славеніі ў таемным супрацоўніцтве з беларускім бізнэсоўцам Юрыем Чыжом і пакрывальніцтве беларускага алігарха ад патраплення ў “чорны спіс” ЕС. Аднак застаецца невядомым, ці гэтае супрацоўніцтва сапраўды існавала і ці Славенія вырашыла цяпер ад яго адмовіцца.

“Тут цяжка сказаць, мы ж не можам гэтага ведаць. Але нават калі такое супрацоўніцтва ёсць, пры выбары, ці падтрымліваць інтарэсы кагосьці ў Беларусі альбо падпарадкавацца, умоўна кажучы, еўрапейскай знешняй дысцыпліне, я думаю, Славенія, канешне, абярэ агульнаеўрапейскую салідарнасць. Бо гэта значна больш істотна, значна больш важна для краіны, для яе знешняй палітыкі. Хаця цалкам магчыма, што існуюць нейкія супольныя з Беларуссю бізнэс-інтарэсы, нейкі канал іх лабавання. Аднак гэта не настолькі істотна, каб быць больш істотным за нармальныя стасункі Славеніі з еўрапейскімі структурамі, з Нямеччынай і іншымі краінамі, якія, натуральна, з эканамічнага і палітычнага пунктаў гледжання значна больш важныя за Беларусь”, - зазначыў Андрэй Казакевіч.

Гэткім чынам, з пункта гледжання эканомікі Славеніі значна больш выгодна заняць агульную пазіцыю Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі.

“Канешне, так! Таваразварот Славеніі - гэта перадусім таваразварот з краінамі Еўрасаюза, асноўныя эканамічныя партнэры знаходзяцца там. І ўсе астатнія варыянты, у тым ліку нейкія адмысловыя стасункі з Беларуссю, могуць быць істотным дадаткам, але толькі дадаткам”, - сказаў эксперт.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео