BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вялічка: Беларускі бок павінен першым зрабіць крок да нармалізацыі абсурднага канфлікта з ЕС

09.03.2012 Радыё Рацыя
Вялічка: Беларускі бок павінен першым зрабіць крок да нармалізацыі абсурднага канфлікта з ЕС
О нас в медиа
Беларуская Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняла адмысловую заяву з нагоды...

Беларуская Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняла адмысловую заяву з нагоды дыпламатычнага канфлікта паміж уладамі Беларусі і Еўрапейскім Саюзам. 

Узнікшая сітуацыя з’яўляецца толькі “верхавінай” канфлікту, падставы для якога былі створаны дзеяннямі беларускіх улад па разгону дэманстрацыі 19 снежня 2010 года і далейшымі рэпрэсіямі супраць беларускай палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, як адзначае адзін з падпісантаў заявы, сябра Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства Уладзіслаў Вялічка.

- Што тычыцца нармалізацыі стасункаў, то я думаю, што гэта пытанне доўгатэрміновае і павінна будавацца на ідэі двухбаковай "дарожнай карты" па паляпшэнні стасункаў, якія былі пагоршаны ў выніку рэакцыі на падзеі снежня 2010 года.

Беларуская Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства разглядае рэакцыю беларускіх улад на рашэнне Савета Еўрасаюза пашырыць спіс беларускіх чыноўнікаў, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя абмежаванні, як незбалансаваныя і шкодныя для беларускіх нацыянальных інтарэсаў. На думку Уладзіслава Вялічкі, першы крок насустрач дыялогу павінна цяпер зрабіць Беларусь:

- Тут стаіць пытанне захавання твару, хто зробіць першы крок, каб гэтая сітуацыя пачала вяртацца да нармальнай. Я думаю, што гэта павінен быць беларускі бок. Калі сітуацыя наўмысная, то думаю, што тады мы не можам чакаць хуткага вырашэня сітуацыі. У той жа час мы павінны разумець, што Еўрапейскі Саюз чакае таксама пэўнай рэакцыі і сігналаў афіцыйнага Мінска наконт таго, ці збіраецца Мінск рабіць якія-небудзь крокі па нармалізацыі гэтага дастаткова абсурднага канфлікта.

Рэакцыя афіцыйнага Мінска, на думку падпісантаў заявы, умацоўвае атмасферу недаверу і варожасці паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам. А гэта ў сваю чаргу вядзе да далейшага абвастрэння супярэчнасцей замест прадуктыўнага дыялога і ўзаемнакарыснага супрацоўніцтва і добрасуседства.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео