BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Наста Палажанка: Будзем вяртаць пашпарт Змітра праз суд

09.03.2012
Наста Палажанка: Будзем вяртаць пашпарт Змітра праз суд
Личности
КДБ больш за год адмаўляецца вярнуць палітвязню Змітру Дашкевічу яго пашпарт. Яго нарачоная, намесніца старшыні «Маладога Фронта» Наста...

КДБ больш за год адмаўляецца вярнуць палітвязню Змітру Дашкевічу яго пашпарт. Яго нарачоная, намесніца старшыні “Маладога Фронта” Наста Палажанка збіраецца вяртаць дакумант праз суд.

“Будзем падаваць у суд на супрацоўнікаў КДБ, бо за паўгода толькі на адно хадайніцтва быў адказ. Мы патрабавалі, каб з КДБ пашпарт Змітра пераслалі ў калонію. У адказе гаварылася, што пашпарт канфіскаваны ў межах крымінальнай справы і знаходзіцца ў КДБ, будзе накіраваны згодна з нормамі заканадаўства. Але паводле якога заканадаўства, у якія тэрміны - ні слова. Мы пачалі пісаць у Генпракуратуру. Але адтуль усё перанакіроўвалі ў КДБ - такі бермудскі трохкутнік: ніводнага адказу”, - цытуе Насту Палажанку “Наша Ніва”.

Без пашпарта Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка не могуць ажаніцца, а гэта, у сваю чаргу, не дазваляе ім мець спатканні ў калоніі. Нядаўна дзяўчына атрымала ліст ад свайго нарачонага, у якім палітвязень распавёў, як што тры дні знаходзіўся ў штрафным ізалятары.

“Напісаў, каб не хвалявалася. Усё, што наканавана вытрываць, ён вытрывае. Але адзначыў, што спачатку недаацаніў узровень маральных здзекаў, праз якія даводзіцца праходзіць многім палітвязням, - сістэма “ўдасканальваецца”. Але ліст бадзёры. Хаця заўважна, што ён рыхтуецца да далейшых праблем”, - сказала Наста Палажанка.

Па яе словах, у калоніі Змітра Дашкевіча намагаюцца трымаць у поўнай ізаляцыі. “Зміцер знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу. Зрэшты, хутка зноў могуць вярнуць у ШІЗА. З ім 1 сакавіка сустракалася адвакатка. Яны размаўлялі ў далёка не канфедыцыйнай абстаноўцы. Абмяркоўвалі пытанні выключна юрыдычнага характару. Яму нельга было расказаць не толькі пра навіны ў краіне, але нават пра побыт яго таты”, - зазначыла прадстаўніца “Маладога Фронта”.

Палітвязняў вельмі абмяжоўваюць па тэмах, на якія можна пісаць блізкім. Пра гэта заявілі маці Эдуарда Лобава і жонка Змітра Бандарэнкі. Аднак, па словах Насты Палажанкі, яна і раней “не пісала пра ўсё” Змітру Дашкевічу. “Мы і так не ўсё абмяркоўваем у лістах, каб яны даходзілі. Але вось тое, што з адвакатам стала настолькі строга, то гэта сітуацыя ўзнікла ў апошні месяц”, - паведаміла дзяўчына.

Яна таксама дадала, што Зміцер не ўзгадвае пра сканчэнне тэрміну яго зняволення. Згодна прысуду, вязня павінныя вызваліць у снежні. “У турме жывеш, як правіла, сённяшнім днём. І мы баімся, каб гэты тэрмін не павялічыўся. Мы яго, безумоўна, чакаем дома, але ён і сам не выключае магчымасці новай крымінальнай справы. Я чакаю, што ў краіне нешта зварухнецца і я пабачу яго раней, ці, прынамсі, не пазней, чым праз 9,5 месяца”, - спадзяецца Наста Палажанка.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео