BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кааліцыя арганізацый з Беларусі і краін ЕС заклікае спрасціць выдачу віз беларусам

07.03.2012
Кааліцыя арганізацый з Беларусі і краін ЕС заклікае спрасціць выдачу віз беларусам
Каля паўсотні грамадскіх арганізацый і ініцыятыў звярнуліся да міністра замежных спраў Літвы з заклікам рабіць рашучыя захады па...

Каля паўсотні грамадскіх арганізацый і ініцыятыў звярнуліся да міністра замежных спраў Літвы з заклікам рабіць рашучыя захады па выцягненні беларускага народа з "візавай ізаляцыі". 

"У цяперашняй сітуацыі, калі Мінск высылае з краіны паслоў ЕС, абавязкова трэба разглядаць не толькі варыянты санкцый, але і пазітыўных сігналаў беларускаму грамадству", - сцвярджае адзін з ініцыятараў звароту, прадстаўнік літоўскай грамадскай арганізацыі Belarus Watch Вадзім Вілейта

У лісце на імя Аўдронюса Ажубаліса акцэнтуецца, што Літва не раз у прыязным тоне выказвалася аб адкрытасці для беларускага грамадства, аднак бракуе практычных крокаў для таго, каб зносіны паміж людзьмі ў Беларусі і Еўрасаюзе былі ўзнятыя на якасна новы ўзровень. 

У прыватнасці, грамадзянская супольнасць заклікае спрасціць выдачу шматразовых візаў беларускім грамадзянам у мэтах узмацнення сувязяў ва ўсіх галінах: сямейных, дзелавых, культурніцкіх, грамадскіх і г.д. 

"Літва не аднаразова дэманстравала жаданне на ўзроўні ЕС спрасціць візавы рэжым для беларусаў. Гэта можна толькі вітаць, - сцвярджае Вадзім Вілейта. - Аднак шмат што Літва можа змяніць і самастойна. Шэнгенскае пагадненне дазваляе візы выдаваць тэрмінам да пяці гадоў, але пакуль, за рэдкімі выключэннямі, Літва выдае шматразовыя візы не даўжэй як на год. Заклікаем прыняць адпаведныя папраўкі ў закон аб прававым статусе замежных грамадзян і стварыць магчымасць для доўгатэрміновых стасункаў паміж грамадзянамі, бо адносіны паміж кіраўнікамі ніяк не наладжваюцца".

Калі беларусы атрымаюць магчымасць афармляць шматразовыя візы не на паўгады або год, а на пяць гадоў, як тое дазваляе Візавы кодэкс ЕС, зменшыцца нагрузка на літоўскія міграцыйныя службы і консульскія ўстановы. Вялікая занятасць гэтых структур і пастаянныя чэргі з’яўляюцца прадметам няспынных скаргаў. 

Прадстаўнікі грамадскасці падкрэсліваюць, што чым болей сувязяў будзе існаваць паміж Беларуссю і ЕС на ўзроўні міжчалавечых кантактаў, тым болей краіна будзе набліжацца да Еўропы і дэмакратыі. 

Зварот ініцыявала грамадзянская кааліцыя "У Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!", у якую ўваходзіць шэраг уплывовых грамадскіх арганізацый, далучылася 42 арганізацыі ды кампаніі беларусаў замежжа, праваабарончых, грамадскіх і іншых структур. 

 


Спампаваць тэкст ЗВАРОТА 
Parsisiųsti tekstą KREIPIMASIS 
Download APPEAL 


 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео