BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску арыштавалі кіраўніка “Тэхнабанка”

07.03.2012
У Мінску арыштавалі кіраўніка “Тэхнабанка”
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску затрымала старшыню назіральнага савета ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнку.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску затрымала старшыню назіральнага савета ААТ “Тэхнабанк” Уладзіслава Кацарэнку.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта, піша Charter97.Org.

Банкіра падазраюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 6 арт.16 (“Саўдзел у злачынстве”) і ч. 2 арт. 243 (“Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў”) Крымінальнага кодэкса РБ.

“У следства ёсць падставы меркаваць, што падазраваны аказваў дапамогу службовым асобам шэрагу суб'ектаў гаспадарання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ва ўхіленні ад выплаты падаткаў”, - паінфармавалі ў камітэце.

Крымінальную справу ўжо распачалі супраць старшыні савета дырэктараў ЗАТ “Белзамежбуд”, кіраўніка назіральнага савета ЗАТ “Трастбанк” Віктара Шаўцова. Справу расследуе КДБ Беларусі.

Віктара Шаўцова падазраюць у асабліва буйным крадзяжы. Па інфармацыі charter97.org, яго затрымалі ў сярэдзіне восені. Па чутках, падставай для арышту маглі стаць праблемы кампаніі “Белзамежбуд”, якая займаецца будаўнічымі праектамі ў Венесуэле: нібыта венесуэльскія партнёры злавілі беларусаў пры спробе выкрасці дзве тоны арматуры. Інфармацыя пра гэта прагучала падчас чарговага візіту ў Венесуэлу памочніка прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана, а ў далейшым пра скандал далажылі Аляксандру Лукашэнку.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео