BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ірына Жыхар: Свята 8 сакавіка працягвае існаваць на палавым узроўні

07.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Ірына Жыхар: Свята 8 сакавіка працягвае існаваць на палавым узроўні
Адзначаючы 8 сакавіка як Дзень жанчын, беларускія мужчыны...

Адзначаючы 8 сакавіка як Дзень жанчын, беларускія мужчыны... выкупаюць тым сама права ўвесь астатні год жыць так, як хочуць. Пра гэта ў інтэрўю Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавяла старшыня Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Ірына Жыхар.

- Наколькі савецкім з’яўляецца 8 сакавіка?

- Я не адзначаю гэтае свята, бо яно ў мяне звязанае менавіта з нейкай такой савецкай ідэалогіяй. Менавіта з тым, што яго заснавальніцамі ў Еўропе з’явіліся Клара Цэткін і Роза Люксембург. І Люксембург па свайму маральнаму складніку была чалакевам, які прагандаваў “пралетарскі сэкс”, а не каштоўнасці сям’і. (Роза Люксембург за ўсё сваё жыццё толькі аднойчы ўступіла ў фіктыўны шлюб, каб атрымаць нямецкае грамадзянства. Іншых шлюбаў, як і дзяцей, у яе не было ніколі - “ЕўраБеларусь”). Клара Цэткін, дарэчы, была добрай жонкай. А вось Розу я называю проста “пралетарскай распусніцай”.

Хаця ў Еўропе гэты дзень тычыцца менавіта пэўнага феміністычнага кшталту, ён прысвечаны таму, што жанчына мае роўныя правы з мужчынам. Але ў тым кантэксце, у якім ён ужываецца ў Беларусі... Калі праехаць па краіне, можна пабачыць надпісы “Дзень жанчын”. Калі людзей пачынаюць дзяліць не па сацыяльнай ролі, а па полу, як гэта было ў савецкія часы і ёсць у нас зараз, у мяне гэта выклікае непрыязнасць.

- Тобок, у Еўропе гэтае свята ўспрымаецца больш як сацыяльнае?

- Канешне! Па-першае, 8 сакавіка там няма выходнага дня, але гэта нагода ўзгадаць, наколькі існуе ў краіне гендэрны баланс. У нас жа ў гэтае свята пра гендэрную роўнасць ніхто не кажа. Зараз дэпутаты, як і ў свой час савецкія, калі ідуць ва ўладу, дык у сваіх праграмах пішуць праз коску: “Мы будзем бараніць правы дзяцей, інвалідаў, жанчын”. Вось менавіта ў такім кантэксце ў Беларусі сёння існуе гэтае свята. І я лічу такое святкаванне проста шкодным! Значна важней зрабіць вольным днём ад працы Вялікодны панядзелак, як было раней - і па ўсходне-хрысціянскім календары, так і па заходне-хрысціянскім. Я лічу, гэта мае рацыю, таму што людзі ходзяць у царкву. А сёння прайшлася па горадзе - стаяць проста каля кожнай піўнушкі... Людзі выкарыстоўваюць гэта як нагоду, каб чарговы раз “пірнуць”. Абы была нагода! Адбылася дэвальвацыя ідэі свята. Але і да самой ідэі я стаўлюся не вельмі слушна.

- Але ж менавіта з пункту гледжання дэвальвацыі каштоўнасцяў грамадству варта нагадваць, што яно складаецца з мужчын і жанчын, а не нейкіх бясполых істотаў. І, здаецца, існуюць усе магчымасці, каб выкарыстоўваць у гэтым кантэксце свята 8 сакавіка?

- Калі ў такім кантэксце - канешне! Аднак у мяне адчуванне, што ў гэтае свята нашыя мужчыны зарабляюць сабе індульгенцыю, каб усе астатнія 364 дні ў годзе (а ў 2012-м - 365, бо вісакосны) быць тымі, кім яны хочуць. Начале з галоўным мужчынам, вакол якога мы не бачылі жанчыну 18 год. Мы бачылі пазашлюбнае дзіця, але не бачылі маці гэтага дзіцяці! Гэта праява непавагі да жанчыны. Таму свята 8 сакавіка працягвае існаваць на палавым узроўні. Маўляў, няхай адзін дзень у годзе будзе такім незвычайным, будзе для жанчыны! І ў тым ёсць праблема, што падобныя погляды тыражуюцца. Ані пра гендэрную роўнасць, ані пра сацыяльны статус жанчыны гаворка не ідзе.

- Ці можна вярнуць 8 сакавіка яго вартаснае значэнне? На маю думку, не выпадае чакаць, пакуль гэтым пачне займацца ўлада.

- Я думаю, што можна. І гэта маглі бы рабіць тыя арганізацыі, для якіх прыярытэтам з’яўляецца менавіта пытанне гендэрнай роўнасці.

- Што ў гэтым накірунку робіць, напрыклад, Беларуская арганізацыя працоўных жанчын?

- Я бы не сказала, што мы вельмі прасунутыя ў кантэксце гендэрнай роўнасці. Але зараз, калі мы займаемся пытаннямі аховы здароўя, пытаннем анкалагічна хворых - думаю, у гэтым накірунку мы прыйдзем да пэўных высноў. Але, гэта працэс, да якога мы ідзем. Бо, прыкладам, Сусветная арганізацыя аховы здароўя 8 сакавіка праводзіць ацэнку гендэрнай роўнасці адносна розных захворванняў сярод мужчын і жанчын, а яно ўжо тычыцца будзе рынка працы. Мы ж пакуль падыходзім да гэтых пытанняў. Чаму яны для нас зараз не прыярытэт? Бо нам падаецца, што ў краіне ёсць іншыя, больш “гарачыя” праблемы, якія патрабуюць вырашэння.

- Гэта даволі спрэчна. Бо калі ў чалавека няма першапачатковага ўспрыняцця сябе самога як мужчыну ці жанчыну, цяжка сцвярджаць, што іншыя пытанні ў грамадстве будуць вырашаныя.

- Тут сапраўды намяшана шмат усяго. Дадзеная праблематыка гэтак закальцаваная, што цяжка сказаць, дзе першаснае, а дзе другаснае.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео