BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Пятра Рудкоўскага “Слова ў абарону "неактуальнай" філасофіі”

06.03.2012 ЕўраБеларусь
Публічная лекцыя Пятра Рудкоўскага “Слова ў абарону "неактуальнай" філасофіі”
Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на чарговую лекцыю з цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» («Гораду і Свету») - на лекцыю...

Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на чарговую лекцыю з цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) - на лекцыю філосафа Пятра Рудкоўскага "Слова ў абарону “неактуальнай” філасофіі".

 

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Пётра Рудкоўскі

"Слова ў абарону "неактуальнай" філасофіі"

9 сакавіка, а 18.30

Галерэя "Ў" 
(прасп. Незалежнасці, 37а)

   

“Жыло-было слова такое: modus. Значыла яно: "спосаб", "мера", "рытм". Часам Чалавечая Думка выкарыстоўвала яго ў форме modo, і тады звязвалася яно са значэннем "цяпер", "зараз жа", што было пэўнай нечаканасцю для гэтага слова. З цягам часу загадана было слову стаць modernus, што бянтэжыла яго, але яшчэ не пагражала ягонай тоеснасці. Захаваць тоеснасць, хоць і з горам папалам, удалося і наступным разам, калі Чалавечая Думка перарабіла яго ў modernismus. Аднак, калі неўзабаве было запатрабавана ад слова стацца postmodernismus, пачаўся сур'ёзны і драматычны крызіс ягонай тоеснасці...

Але на гэтым не скончыліся ўсе выпрабаванні нашага слова. Амаль увадначас з'явілася запатрабаванне на новую ідэю, і слова было перароблена на afterpostmodernism. Трэба чакаць, што неўзабаве Чалавечая Думка, не задумваючыся, выдасць новы дэкрэт: патрэбны antiafterpostmodernism!”

Гэтая “байка пра слова”, на думку філосафа Пятра Рудкоўскага, ілюструе пэўную моду філасафавання, якая з 1990-х гадоў запанавала ў інтэлектуальных асяродках Беларусі, - моду, у аснову якой пакладзена тэхніка канструявання шматпавярховых абстракцый. Філасофская рэфлексія у Беларусі нярэдка явіцца беспрадметнай, эзатэрычнай, зацыкленай вакол канцэпта "мадэрн vs постмадэрн", адчужанай ад класічнага філасафавання, у аснову якой пакладзены аналіз-крытыка-аргументацыя. Паколькі згаданая мода філасафавання схільная апраўдвацца спасылкай на сваю "актуальнасць", паколькі шмат энергіі губляецца на беспрадметную дыскусію, што ёсць актуальным і неактуальным, паколькі такая мода і такая дыскусія прывяла да занядбання ўласна філасофскіх даследаванняў, “нямодны” філосаф мае намер выступіць супраць "актуальнасці" філасофіі і прамовіць “Гораду і Свету” слова ў абарону "неактуальнай", "анахранічнай" філасофіі.

Лекцыя філосафа Пятра Рудкоўскага “Слова ў абарону “неактуальнай” філасофіі” адбудзеццца 9 сакавіка ў Галерэі Ў (прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18.30.

Уваход вольны!

Анлайн-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=440

 

Глядзіце таксама:

  • Пародыя лектара на “моднае” філасафаванне:

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео