BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ніку Папеску: Пуцін стаў слабейшым, аднак ён не слабы

06.03.2012 Ніку Папеску, EUobserver | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Ніку Папеску: Пуцін стаў слабейшым, аднак ён не слабы
Аснова ўсіх аўтарытарных рэжымаў - спалучэнне прымусу і натхнення, страху і абяцанняў, махлярства і грандыёзнай ідэалогіі. Каб быць...

Аснова ўсіх аўтарытарных рэжымаў - спалучэнне прымусу і натхнення, страху і абяцанняў, махлярства і грандыёзнай ідэалогіі. Каб быць паспяховым, аўтарытарны лідэр павінен несці вялікую ідэю. Чым больш яна будзе пераканаўчай, тым менш гвалту рэжым мусіць прымяняць і тым менш выдаткаў будзе патрабаваць сістэма і тым больш трывалай яна будзе. Сучасныя дыктатары выкарыстоўваюць розныя ідэалогіі: ад ісламізму да камунізму і ад манархізму да барацьбы з каланіялізмам. Але ў момант, калі іх ідэалагічны патэнцыял вычэрпвае сябе, пачынаецца адлік канца сістэмы. У такой сітуацыі знаходзіцца зараз расійскі лідэр Уладзімір Пуцін.

У чым аснова пуцінскай ідэалогіі?

За гады свайго праўлення вобраз Пуціна пачаў асацыявацца з тым наборам ідэй, на якіх грунтуюцца яго перадвыбарчыя кампаніі. Гэтыя ідэі дагэтуль былі пераканаўчымі і прывабнымі для большасці расіян: калі ў 1999-2000 гадах Пуцін прыйшоў да ўлады, галоўным абяцаннем будучага прэзідэнта было знішчыць тэрарызм і даць адпор пагрозе тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі. З новай вайной у Чачні і выбухамі ў жылых дамах у некалькіх гарадах Расіі, уключаючы Маскву, гэтае прэзідэнцкае абяцанне было выбітным і адначасова вельмі тэрміновым.

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2003-2004 гадоў Пуцін запусціў у народ антыалігархічныя настроі, раздаючы абяцанні змагацца з карупцыяй, навесці парадак у эканоміцы і выціснуць са сферы ўплыву супербагатых людзей. У рамках гэтай кампаніі за кратамі аказаўся алігарх Міхаіл Хадаркоўскі. Выбарчая кампанія 2007-2008 гадоў, як абвяшчалася крамлёўскімі ідэолагамі, была цалкам прысвечана зноў здабытай геапалітычнай велічы Расіі і “пад’ёму краіны з кален”. Гэтая агітацыя праходзіла на фоне інтэнсіўнай антызаходняй прапаганды і акцэнта на небяспецы ўзнікнення ў Расіі “каляровай рэвалюцыі”, якая, верагодна, фінансавалася ЗША. Так выкрышталёўвалася пуцінская ідэалогія, якую можна вызначыць як "пуцінізм".

Праверка ў рэальных умовах

Але цяпер прывабнасць пуцінская ідэалогіі падыходзіць да свайго канца, паколькі ў яго засталося ўсяго некалькі інавацыйных ідэй для падтрымання слабой і крохкай палітычнай сістэмы. Яго былыя перадвыбарныя абяцанні не спраўдзіліся. Трэба вынаходзіць новыя - вось адзін з найвялікшых выклікаў уладзе Пуціна за ўвесь час яго кіравання.

Колішняе абяцанне аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі зараз бумерангам вярнулася да Пуціна. Калі ён прыйшоў да ўлады на хвалі ўздыму патрыятычных ідэй і гатоўнасці людзей "памерці за Каўказ", то ў цяперашні час большасць грамадзян (62%) падтрымлівае лозунг "хопіць карміць Каўказ". "Пацёмкінская" вайна Пуціна з алігархамі раскрывае яго карты: усе звышбагатыя людзі 1990-х гадоў такімі і засталіся; аднак іх колькасць павялічылася - праз звышабагачэнне многіх асабістых сяброў Пуціна. Сёння Масква ўзначальвае сусветны спіс дамоў мільярдэраў (у Расіі знаходзіцца 79 з іх, у параўнанні з 59-ю ў Нью-Ёрку і 19-ю - у Пекіне). І хоць эканоміка Расіі ў чатыры разы меншая за эканоміку Кітая, у краіне пражывае 101 мільярдэр (для параўнання: у Кітаі - 115).

Для некаторых у Расіі гэта з’яўляецца падставай для гонару, аднак для большасці гэты факт проста яшчэ раз даказвае, наколькі дэфармаванай, карумпаванай і несправядлівай сістэмай з’яўляецца расійская эканоміка.

А што да велічы Расіі, то ў часы эканамічных крызісаў ёю значна складаней ганарыцца. Гэтак жа, як цяжка вінаваціць ва ўсім амерыканцаў, калі ЗША і Барак Абама знаходзяцца так далёка. І ўжо гэта не кажучы пра заганнасць самой пуцінскай сістэмы, якая грунтуецца на высокім узроўні карупцыі, небяспечным бізнес-асяроддзі і шматлікіх злоўжываннях уладай дзяржаўнымі чыноўнікамі.

Іншыя абяцанні Пуціна канулі ў нябыт пад прыгнётам рэальнасці. Вертыкаль улады аказалася фарсам, дыктатура закона - ростам карупцыі ў Расіі; краіне, якая ў Індэксе ўспрыняцця карупцыі ад кампаніі Transparency International знізілася з 90-га да 143-га месца ў свеце ў перыяд паміж 2004 і 2011 гадамі.

Цяпер Пуцін спрабуе падмяніць сваю ідэалогію велічы піяр-трукамі. За апошнія пару гадоў яго публічны імідж рэдуцыраваўся да патока фатаграфій і відэа на YouTube, дзе прэм’ер то паўстае на сібірскім паляванні з аголеным торсам, то займаецца дайвінгам у пошуках візантыйскіх амфар, то спявае “Blueberry Hill”. Усё гэта арыгінальна па форме, але па сутнаснасці не мае ніякага сэнсу. І калі на пачатку пуцінскай кар'еры яго пазіраванне ў ваенных рэактыўных самалётах і танках працавала на тое, каб паказаць сілу і энергію новага кіраўніка Расіі ў кантрасце са старым і хворым Барысам Ельцынам, то цяперашнія фотасесіі Пуціна ствараюць яму вобраз чалавека, якому стала сумна жыць і які знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых уражанняў.

Як Мядзведзеў падклаў свінню Пуціну

Гэтая тэндэнцыя стала відавочнай ужо на працягу некаторага часу; але на гэта не звярталі ўвагі, пакуль Дзмітрый Мядзведзеў прыкідваўся сапраўдным прэзідэнтам і ў публічнай прасторы актыўна расказваў пра неабходнасць барацьбы з карупцыяй і мадэрнізацыі эканомікі і расійскай палітычнай сістэмы. Калі ж Мядзведзева адсунулі ў цэнь, ідэйная пустэча Пуціна стала відавочнай, як ніколі раней. Што яшчэ горш для Пуціна - гэта тое, што само прэзідэнцтва Мядзведзева адыграла свой роль у дэлегітымацыі першага і ўзняло планку народных чаканняў адносна ўрада і яго абавязку мадэрнізацыі краіны і барацьбы з карупцыяй.

Нават калі Пуцін зараз слабейшы, чым калі-небудзь раней, аднак ён не слабы. Яго цяперашняя выбарчая кампанія была даволі паспяховай. Яму ўдалося дэзарыентаваць апазіцыю, разыграўшы з ёй сваю ўласную гульню: правядзенне масавых грамадскіх акцый. Пуцінская кампанія мела на мэце выклікаць страх вяртання нестабільных “ліхіх 90-х”, актывізаваць распрацаваную прапагандай народную нянавісць да Амерыкі і страх перад узнікненнем “каляровай рэвалюцыі". Дадаць да гэтага абяцанні большых выдаткаў на сацыяльныя патрэбы, публічныя ўхваленні Пуціна грамадскімі дзеячамі (патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Чулпанам Хаматавай, расійскай актрысай) - і ў выбаршчыка ўзнікае рытарычнае пытанне: "Калі не Пуцін, то хто?"

Ні адзін з гэтых фактаў так і не даў зразумець, за якую ідэю выступае Пуцін. Але, здаецца, такая прапаганда спрацавала ў кароткатэрміновай перспектыве. Яму ўдалося ўмацаваць свой перадвыбарны штаб і перавесці апазыцыю ў стан абароны. Аднак моцнае кароткатэрміновае ўздзеянне на арганізм, хутка падвышаючы яго прадукцыйнасць на кароткі час, наносіць шкоду здароўю. Без вялікай ідэі Пуціну будзе значна цяжэй схаваць той факт, што “пуцінізм” нічога пад сабой не мае і не нясе ніякай мэты, акрамя асабістай улады для Пуціна.

 

Ніку Папеску,
малдаўскі палітычны аналітык, навуковы супрацоўнік незалежнай "фабрыкі думкі" "Еўрапейскі савет па міжнародных адносінах" (ECFR), спецыялізуецца па тэме адносін ЕС з усходнімі суседзямі і Расіяй

 

Паводле: Nicu Popescu, Putin is weaker, but not weak // EUobserver.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео