BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: У Расіі абраны слабы прэзідэнт з выразнай апазіцыяй унутры краіны

05.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Уладзімір Мацкевіч: У Расіі абраны слабы прэзідэнт з выразнай апазіцыяй унутры краіны
Выбары прэзідэнта Расіі 4 сакавіка маглі скончыцца выключна перамогай прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна. Пра гэта заявіў кіраўнік рады...

Выбары прэзідэнта Расіі 4 сакавіка маглі скончыцца выключна перамогай прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна. Пра гэта заявіў кіраўнік рады Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Ніякіх сумненняў у перамозе Пуціна на гэтых выбарах не было. Маглі быць толькі варыянты, якім чынам яго перамога будзе дасягнута”, - зазначыў эксперт.

“Калі бы гэтая перамога была бездакорнай з пункту гледжання выбарчага працэсу і дэмакратыі, Пуцін мог бы стаць моцным прэзідэнтам з велізарнай падтрымкай амаль усіх колаў расейскага грамадства. У выпадку ж сумніўнай перамогі, зафіксаваных фальсіфікацый, выкарыстанні адміністратыўнага рэсурса Пуцін будзе слабым прэзідэнтам, які не мае безумоўнай падтрымкі ўсяго грамадства. Больш за тое: ён мае стабільную сістэматычную апазіцыю, якая будзе лавіць яго на кожнай памылцы і крытыкаваць за любую недасканаласць”, - прагназуе філосаф.

Такая перемога Уладзіміра Пуціна азначае, што палітык не здолее далучыць да Расіі тэрыторыю Беларусі.

“Сёння відавочна, што у Расійскай Федэрацыі абраны слабы прэзідэнт з выразнай апазіцыяй унутры краіны - хай сабе не вельмі моцнай, але жыццяздольнай. Што гэта значыць для Беларусі? Па-першае, Пуцін не зможа наўпрост рэалізаваць абвешчаную ім місію па аднаўленні Расійскай Імперыі ў межах былога СССР, не зможа кансалідаваць усе праімперскія, рэваншысцкія сілы РФ. Па-другое, як слабы прэзідэнт ён не зможа навязваць волю Крамля і Масквы сваім бліжэйшым суседзям, у тым ліку і Беларусі”, - падкрэсліў філосаф.

Аднак сітуацыю з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі прэзідэнцтва ў суседняй дзяржаве Уладзіміра Паціна наўрад ці палепшыць.

“Па-трэцяе, пры слабым прэзідэнце ў Расіі для кіраўнікоў Беларусі, Украіны, Казахстана і іншых краін постсавецкай прасторы захоўваюцца магчымасці весці сваю гульню з высокімі шансамі на паспяховасць. Тобок, слабы прэзідэнт у Расіі, з аднаго боку, зніжае небяспеку страты Беларуссю незалежнасці, з іншага - не пакідае ніякіх падстаў на тое, што Расія можа спрыяць дэмакратызацыі ў Беларусі”, - патлумачыў Уладзімір Мацкевіч.

“Пры новай пуцінскай адміністрацыі Масква па-ранейшаму будзе падтрымліваць рэжым Лукашэнкі, і адзінымі сябрамі дэмакратычнай і незалежнай Беларусі можа быць толькі апазіцыя Пуціну. Ды і тое - толькі можа быць! Бо сярод гэтай расійскай апазіцыі ёсць не адныя дэмакраты, але і расійскія імпералісты. Расійская апазіцыя яшчэ больш расцярушаная і слабая, чым беларуская, ўмовы хаўрусу і сяброства паміж беларускімі і расійскімі дэмакртатымі па-ранейшаму застаюцца неспряльнымі”, - дадаў ён.

Метадолаг не стаў каментаваць выказванне Аляксандра Лукашэнкі, які 4 сакавіка заявіў, што Беларусь будзе дынамічна развіваць стасункі з Расійскай Федэрацыяй, "хто бы ні перамог на прэзідэнцкіх выбарах”: “Гэта проста не заслугоўвае нейкіх каментароў. Звычайнае цырыманійнае прывітанне пераможцы”, - сказаў Уладзімір Мацкевіч.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, кандыдат ад партыі "Адзіная Расія" Уладзімір Пуцін набраў на прэзідэнцкіх выбарах 63,82% галасоў.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео