BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Юраў: Выгнанне амбасадараў з Беларусі паслабляе кантроль над сітуацыяй з правамі чалавека (Відэа)

05.03.2012 ЕўраБеларусь (Фота Telegraf.By)
Юраў: Выгнанне амбасадараў з Беларусі паслабляе кантроль над сітуацыяй з правамі чалавека (Відэа)
Личности
Выезд з Мінска амбасадараў краін Еўрасаюза выходзіць за межы звычайнага палітычнага пытання. Пра гэта заявіў кіраўнік Міждународнай...

Выезд з Мінска амбасадараў краін Еўрасаюза выходзіць за межы звычайнага палітычнага пытання. Пра гэта заявіў кіраўнік Міждународнай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантроля над сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Андрэй Юраў.

Выдаленне некалькіх амбасадараў з Беларусі - для нас гэта зараз не пытанне палітыкі. Бо стасункі Еўрасаюза і Беларусі - гэта іх уласная справа. Тое, як яны адклікаюць амбасадараў ці абменьваюцаа імі, - гэта палітычнае пытанне, і праваабаронцам не хацелася бы ніякім чынам у гэта ўмешвацца. Але паколькі зараз цэлы шэраг амбасадараў Еўрасаюза супыняюць працу, гэта аўтаматычна азначае паслабленне міжнароднага кантроля над сітуацыяй у Беларусі - сітуацыяй з правамі чалавека, з вяршынствам права і свабоды медыя”, - сказаў эксперт.

Ва ўмовах адсутнасці ў Беларусі групы еўрапейскіх амбасадараў падвышаецца значнасць дзейнасці іншых дыпламатаў.

“Узрастае роля іншых амбасадараў, іншых краін-членаў АБСЕ, калі мы па-ранейшаму сцвярджаем, што Беларусь застаецца ў гэтай міжнароднай арганізацыі і усё яшчэ, няхай на словах, гатовая выконваць стандарты і прынцыпы, закладзеныя ў самой арганізацыі па бяспецы і супрацоўнітву ў Еўропе”, - зазначыў Андрэй Юраў.

У дадзеных абставінах міжнародныя структуры маюць звярнуць асаблівую ўвагу на падзеі ў Беларусі, лічыць ён.

“Міжнародныя ўрадавыя арганізацыі, гэта АБСЕ, ААН, мажліва, СНД, Савет Еўропы, дзе Беларусь удзельнічае ў цэлым шэрагу пагадненняў, павінныя ўзяць на сябе ролю дадатковага кантроля над сітуацыяй з правамі чалавека і вяршынствам права ў Беларусі. Прычым, натуральна, у інтарэсах не толькі ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі і правааабаронцаў. Гэта яшчэ і ў інтарэсах незалежнага бізнэса - як беларускага, так і замежнага”, - працягвае юрыст.

Апрача дзяржаўных арганізацый, сваю працу належыць пасіліць і няўрадавым арганізацыям. “Міжнародныя НГО павінныя падумаць пра пашырэнне сваёй прысутнасці ў Беларусі, пра пашырэнне сваёй працы па Беларусі”, - заявіў кіраўнік Міждународнай назіральнай місіі.

“У прыватнасці, наша місія плануе бліжэйшым часам узмазніць сваю інфармацыйную і аналітычную працу па тым, што будзе адбывацца ў гэтай краіне. Мы павінныя быць падрыхтаванымі да таго, каб хутка і эфектыўна аказаць дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, пры неабходнасці - беларускім праваабаронцам і журналістам, незалежным адвакатам і г.д.”, - зазначыў ён.

“Я думаю, гэта задача ўсяго нашага камітэта і шматлікіх іншых грамадскіх арганізацый ва ўсім свеце”, - дадаў праваабаронца.

 

 

Даведка “ЕўраБеларусі” 

Андрэй Юраў уключаны ў спіс няўезных у Беларусь. Праваабаронцу затрымалі 16 сакавіка 2011 года, калі ён знаходзіўся ў Мінску, і загадалі яму ў 24 гадзіны пакінуць краіну без аніякага тлумачэння.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео