BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Карыснае сутыкненне з Беларуссю

03.03.2012 Йорг Форбрыг, The New York Times | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Карыснае сутыкненне з Беларуссю
Стасункі Еўропы і Беларусі на гэтым тыдні прынялі драматычны абарот. У нетрадыцыйна супольным парыве краіны Еўрапейскага Саюза...

Стасункі Еўропы і Беларусі на гэтым тыдні прынялі драматычны абарот. У нетрадыцыйна супольным парыве краіны Еўрапейскага Саюза адклікалі сваіх дыпламатычных прадстаўнікоў з Беларусі пасля таго, як Мінск паказаў на дзверы амбасадарам Польшчы і ЕС, пратэстуючы супраць новых санкцый да кіраўніцтва краіны.

Апошняе абвастрэнне адносін сведчыць пра павышаную нервовасць і ўразлівасць Аляксандра Лукашэнкі. Між тым як Еўропа, здаецца, зараз настроеная больш рашуча, чым калі-небудзь, і ёй прадставілася рэдкая магчымасць узмацніць свой ціск.

Увесь час свайго больш як 18-гадовага знаходжання ва ўладзе Лукашэнка меў добры імунітэт супраць любых змяненняў; незалежна ад таго, патрабавалі ад яго гэтых перамен беларусы ці міжнародная супольнасць. Ён знішчыў дэмакратыю, якая знаходзілася ў постсавецкай Беларусі ў эмбрыянальным стане: узяў пад свой кантроль усе сілавыя структуры, падавіў іншадумства, ліквідаваў незалежныя СМІ і загнаў у падполле грамадзянскую супольнасць.

Лукашэнка заўсёды ўмела гуляў на інтарэсах Расіі і Захаду, нацкоўваючы іх адзін на аднога, і атрымліваў танныя нафту і газ, крэдыты і гандлёвыя ільготы. Але ён спыняўся перад знешнімі патрабаваннямі: больш цеснай інтэграцыі з Крамлём альбо большай дэмакратыі для Еўропы.

Аднак фартуна пачала здраджваць Лукашэнку. У снежні 2010 года дзесяткі тысяч беларусаў выйшлі на пратэст супраць яго адкрыта сфальсіфікаванага перавыбрання. Адказ Лукашэнкі быў бязлітасным: сотні людзей былі збітыя і затрыманыя міліцыяй, дзесяткі яго праціўнікаў былі асуджаныя па сфабрыкаваных абвінавачваннях, на незалежных журналістаў і праваабаронцаў пачалося паляванне.

Неўзабаве пасля гэтага беларуская эканоміка наблізілася да мяжы калапсу. Беларуская валюта дэвальвавала амаль на 300% і ўсталявалася гіперінфляцыя; пачаўся валютны дэфіцыт, пакупніцкі хапун на тавары штодзённага попыту і прадукты харчавання. Дзесяткі тысяч беларусаў з’ехалі на пошукі працы ў Расію і Украіну.

Матэрыяльныя цяжкасці у звязку з рэпрэсіямі хутка разбурылі падмурак народнай падтрымкі Лукашэнкі, якая, верагодна, яшчэ існавала ў грамадстве. Восенню 2011 года грамадскі давер да прэзідэнта, па дадзеных незалежных апытання, упаў да 20%.

Відавочна, занепакоены растучай народнай незадаволенасцю, Лукашэнка ўзмацніў свой апарат бяспекі і закруціў гайкі ў заканадаўстве, яшчэ раз падкрэсліўшы, што не дапусціць ніякіх змен. Але чым больш пагрозлівым ён хоча здавацца на словах і ва ўчынках, тым слабейшым сябе паказвае.

Ён спаліў усе масты з Захадам. Усе надзеі на тое, што заахвочванне Лукашэнкі да сумесных дзеянняў падштурхне яго на шлях змен, знішчаныя.

Спробы Лукашэнкі абапірацца на сяброўскія яму аўтакратыі таксама не ўдаліся: Кадафі больш няма, Асад і Ахмадзінеджад самі знаходзяцца пад сур'ёзным ціскам, а Уга Чавес - далёка і ён хворы. Расія паставіла жорсткія ўмовы далейшай падтрымкі: палітычная інтэграцыя ў рамках Еўразійскага саюза і прыватызацыя беларускіх стратэгічных энергетычных актываў. Для Лукашэнкі гэта не выйсце, бо палітычная і эканамічная незалежнасць Беларусі заўсёды былі падмуркам яго кіравання.

Цяперашнія дыпламатычныя непаразуменні Лукашэнкі з Еўрапейскім Саюзам уяўляюцца асабліва эксцэнтрычнымі на гэтым фоне. ЕС з'яўляецца адзіным міжнародным партнёрам, які не ставіць пад сумнеў незалежнасць Беларусі і які можа даць рэсурсы, неабходныя для эканамічнага выжывання і развіцця краіны.

Зараз Лукашэнка рызыкуе поўным разрывам сувязяў з Еўропай - у адказ на параўнальна мяккую забарону на паездкі ў Еўропу і замарожванне банкаўскіх рахункаў яго 21 стаўленіка. Ранейшыя рэакцыі беларускага прэзідэнта на нашмат больш жорсткія меры цяпер здаюцца дзіцячымі гульнямі.

Шмат хто ў Беларусі і за мяжой ламае галаву і пытаецца зразумець, што вымусіла Лукашэнку да такіх раз’юшаных дзеянняў. Некаторыя ўзгадваюць пра ірацыянальнасць яго паводзін, якая часта выкарыстоўвалася ім у мінулым, каб заблытаць праціўнікаў і атрымаць перавагу над імі. Іншыя бачаць у гэтым свядомы манеўр, каб цяпер даць адпор Еўропе з мэтай дамагчыся ад яе саступак пазней. Яшчэ некаторыя бачаць у такім дзеянні прэзідэнта дэманстрацыю вернасці Уладзіміру Пуціну. У любым выпадку, Еўропа павінна скарыстацца гэтай магчымасцю, якую ёй даў Лукашэнка, і падштурхнуць Беларусь да перамен.

Па-першае, хуткая і выразная рэакцыя ЕС адклікаць усіх сваіх амбасадараў з Беларусі, верагодна, была нечаканасцю для Лукашэнкі. У мінулым ён паспяхова гуляў на эканамічных інтарэсах еўрапейскіх краін, каб не дапусціць кансенсусу паміж імі, напрыклад, па санкцыях супраць Беларусі.

Па-другое, Лукашэнка выпусціў адзін з апошніх рычагоў уплыву, якія ён меў на ЕС. У папярэдні час ён мог чакаць нармалізацыі палітычных адносін і, магчыма, некаторай дапамогі ад Захаду ў абмен на вызваленне палітычных зняволеных. Зараз жа далейшае збліжэнне павіннае быць прывязана толькі да пакідання Лукашэнкам сваёй пасады.

Па-трэцяе, Еўропа даўно ўжо спрабуе перавесці сваё незадавальненне парушэннем правоў чалавека ў Беларусі ў эфектыўныя меры супраць лукашэнкаўскага рэжыму, але яе санкцыі на сённяшні дзень маюць толькі сімвалічнае значэнне. Прэцэдэнт гэтага тыдня варта выкарыстаць, каб прымяніць разумныя і эфектыўныя эканамічныя меры да асоб і кампаній, якія фінансуюць рэжым Лукашэнкі.

Гэта з’яўляецца даўнім патрабаваннем беларускай дэмакратыі, паколькі Еўрапейскі Саюз з'яўляецца ключавым накірункам беларускага экспарту і адной з асноўных крыніц даходаў Лукашэнкі.

Лукашэнка можа прыняць контрмеры: пачаць далейшае закручванне гаек да апазіцыі, узяць больш палітычных зняволеных. Але што б беларускі прэзідэнт ні зрабіў ці пагражаў зрабіць, Еўрапейскі Саюз павінен стаць на абарону дарагіх яму каштоўнасцяў (як ён сцвярджае) і пачаць рашуча дзейнічаць для абароны дэмакратыі ў Беларусі.

 

Йорг Форбрыг,
дырэктар Фонда за беларускую дэмакратыю пры Фондзе Германа Маршала (ЗША) у Берліне

 

Паводле: Joerg Forbrig, A Useful Clash With Belarus // The New York Times.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео