BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выдадзеныя першыя візы ў "Краіну цмокаў"

02.03.2012 ЕўраБеларусь
Выдадзеныя першыя візы ў "Краіну цмокаў"
Адмысловы "Цмок-тур", зладжаны грамадскай кампаніяй "Будзьма беларусамі!", адбыўся 1 сакавіка ў сталічнай Галерэі "Ў". Адмысловы

Адмысловы "Цмок-тур", зладжаны грамадскай кампаніяй "Будзьма беларусамі!", адбыўся 1 сакавіка ў сталічнай Галерэі "Ў".

Адмысловы

Госці маглі трапіць у культурную вандроўку толькі па запрашальніку-візе ў "Краіну цмокаў". Галоўнай падзеяй вечара стала прэзентацыя турыстычнага сімвала Беларусі, распрацаванага на падставе вобразаў старадаўняга беларускага цмока. У межах "тура" прайшла таксама выстава дзіцячых малюнкаў, створаных падчас конкурсу.

Новы сімвал - частка камунікацыйнага праекту кампаніі, які спрыяе фармаванню сучаснага культурніцкага коду і візуальнай прасторы Беларусі на падставе нацыянальнага, беларусацэнтрычнага падыходу.

- У нашым грамадстве назіраецца значная цікавасць да брэндынгу краіны, распрацоўкі сімволікі гарадоў, раённых цэнтраў, мястэчак. Мы прапанавалі ў якасці турыстычнага сімвала краіны цмока, якога лічым вельмі харызматычным персанажам айчынай міфалогіі. Пакуль у беларускага "калегі" шатландскай Нэсі няма ўласнага імя, але гэта справа часу, - каментуе каардынатар "Будзьма беларусамі!" Алена Макоўская

Праект пачаўся ў кастрычніку 2011 года, калі журналіст Зміцер Навіцкі выправіўся шукаць цмока на Палессе. Пазней гісторыю і характар міфалагічнай істоты абмяркоўвалі ў студыі TUT.BY, на старонках часопіса "Большой", на папулярных моладзевых інтэрнэт-парталах, у сацыяльных сетках. У канцы мінулага года "Будзьма!" павіншавала сваіх сяброў і партнёраў адмысловай паштоўкаў-цізерам, зробленай ў выглядзе яйка цмока вядомым мастаком Міхалам Анемпадыставым. Значны ўклад зрабіла і Юлія Рудзіцкая (рэжысёр анімацыйнага фільма "Будзьма беларусамі!"), якая у межах праекту стварыла некалькі арыгінальных вобразаў цмока. Менавіта на іх падставе была праведзеная галасаванка на рэсурсах Budzma.Org і TUT.BY і абраны, на думку чытачоў, найлепшы.

"Будзьма беларусамі!" працягне "цмок-туры" і пасля 1 сакавіка. Плануецца спецыяльная праграма для кіраўнікоў турфірмаў, уладальнікаў агарасядзібаў, а таксама для журналістаў і блогераў, прадстаўнікоў культурніцкіх установаў.

- На нашу думку, варта істотна пашыраць кола зацікаўленых у пошуку новых цікавых сімвалаў і багатых вобразаў, якія адпавядаюць беларускай ментальнасці і грунтуюцца на айчынных традыцыях і гісторыі. Гэта датычыць не толькі турызму, але і самых розных сфераў дзейнасці. Напрыклад, спецыялісты сведчаць, што айчынным вытворцам-экспарцёрам сёння востра не хапае яскравых беларускіх назваў для сваёй прадукцыі, каб вылучыцца з агульнай масы і падкрэсліць якасць маркі "Зроблена ў Беларусі", - адзначыла падчас імпрэзы Алена Макоўская.

Для прасоўвання праекту ў межах фестывалю журналістыкі "Твой стыль" кампанія "Будзьма беларусамі!" заснавала намінацыю "Краіна цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі". Найлепшы журналісцкі матэрыял па тэме будзе ўзнагароджаны 25-27 мая ў Гродне.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео