BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларуская Нацыянальная платформа ФГС УП прыняла заяву адносна дыпканфлікта паміж Беларуссю і ЕС

02.03.2012 Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Беларуская Нацыянальная платформа ФГС УП прыняла заяву адносна дыпканфлікта паміж Беларуссю і ЕС
2 сакавіка 2012 года на паседжанні Часовага каардынацыйнага камітэта беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці...

2 сакавіка 2012 года на паседжанні Часовага каардынацыйнага камітэта беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства быў ухвалены тэкст заявы, у якой выказваецца глыбокая занепакоеннасць з нагоды дыпламатычнага канфлікта паміж уладамі Беларусі і Еўрапейскім Саюзам, а таксама робіцца заклік да кіраўніцтва Беларусі і Еўрасаюза ўстрымацца ад далейшай эскалацыі гэтага канфлікта.


English version 
Русскоязычная версия 


ЗАЯВА
БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПЛАТФОРМЫ
ФОРУМА ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ УСХОДНЯГА ПАРТНЁРСТВА

2 сакавіка 2012 года
Мінск, Рэспубліка Беларусь

Мы, удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выказваем глыбокую занепакоенасць з нагоды дыпламатычнага канфлікта паміж уладамі Беларусі і Еўрапейскім Саюзам. 

Узнікшая зараз сітуацыя з’яўляецца толькі “верхавінай” канфлікту, падставы для якога былі створаны дзеяннямі беларускіх улад па разгоне дэманстрацыі 19 снежня 2010 года і далейшымі рэпрэсіямі супраць беларускай палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Мы разглядаем рэакцыю беларускіх улад на рашэнне Савета ЕС пашырыць спіс беларускіх чыноўнікаў, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя абмежаванні, як незбалансаваную і шкодную для беларускіх нацыянальных інтарэсаў. Такая рэакцыя ўмацоўвае атмасферу недаверу і варожасці паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам, што вядзе да далейшага абвастрэння супярэчнасцей замест прадуктыўнага дыялога і пошука механізмаў узаемнакарыснага супрацоўніцтва і добрасуседства.

Еўрапейскі Саюз з’яўляецца сталым і надзейным партнёрам беларускай грамадзянскай супольнасці на шляху дэмакратызацыі і рэфармавання нашай краіны. У прыватнасці, адказныя структуры Еўрасаюза прадэманстравалі важную для нас прынцыповасць і паслядоўнасць у патрабаванні вызвалення палітычных вязняў і ліквідацыі наступстваў падзей 19 снежня 2010 года. Салідарная пазіцыя дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, прыняўшых рашэнне аб сумеснай рэакцыі ў рамках узнікшага дыпламатычнага канфлікта, была натуральным адказам на палітычныя захады беларускіх улад. Пры гэтым мы бачым небяспечнай і шкоднай далейшую эскалацыю канфлікта і лічым недапушчальным яго пераўтварэнне ў першасную праблему беларуска-еўрапейскіх стасункаў.

Спрэчкі па дыпламатычных супярэчаннях паміж уладамі Беларусі і Еўрасаюзам адцягваюць увагу ад па-сапраўднаму важных аспектаў беларуска-еўрапейскіх адносін. Такім чынам, гэты канфлікт павялічвае адрыў Беларусі ад Еўропы, яго далейшае развіццё прывядзе да паглыблення самаізаляцыі краіны на міжнароднай арэне, пагоршыць умовы жыцця і пазбавіць еўрапейскіх перспектыў грамадзян Беларусі. Каб Беларусь захавалася і развівалася як незалежная дзяржава, ёй патрэбна еўрапейская перспектыва, праца па набліжэнні да норм і стандартаў Еўрасаюза, дапамога ў правядзенні мадэрнізацыі.  

Прымаючы пад увагу ўсё вышэйсказанае і разумеючы адказнасць беларускіх улад за стварэнне канфліктнай сітуацыі, мы заклікаем кіраўніцтва Беларусі і Еўрапейскага Саюза ўстрымацца ад далейшай эскалацыі гэтага канфлікта і пераўтварэння яго ў абмен ударамі па прынцыпе “вока за вока”. Мы таксама перакананыя, што простага замарожвання канфлікта будзе недастаткова.

Беларускія ўлады павінны прадэмастраваць імкненне Рэспублікі Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў. Дзеяннямі, якія б сведчылі аб гатоўнасці да канструктыўнага перамоўнага працэсу, мусіць быць вызваленне з беларускіх турмаў палітычных вязняў і ўстрыманне ад новых рэпрэсій. Мы заклікаем улады Беларусі адмовіцца ад стратэгіі канфрантацыі і распачаць рэальны перамоўны працэс унутры краіны, што стане найлепшым падмуркам для нармалізацыі становішча, у тым ліку і на беларуска-еўрапейскім накірунку.

Мы таксама чакаем ад Еўрапейскага Саюза далейшай рэалізацыі паслядоўнай і дальнабачнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, не абмяжоўваючыся толькі рэагаваннем на крокі беларускага кіраўніцтва. Еўрасаюз мусіць праявіць сваю прынцыповасць не толькі ў пазыцыі, але і ў дзеянні,  нават пры неспрыяльных умовах рабіць далейшыя крокі па ўцягванні Беларусі як краіны-суседа ў еўрапейскую арбіту. Хуткім, прынцыповым і відавочна пазытыўным крокам у такой сітуацыі магла б стаць поўная адмена консульскіх збораў за выдачу віз краінамі Еўрасаюза беларускім грамадзянам.

Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства,  перакананыя, што толькі вырашэнне сутнасна істотных пытанняў рэфармавання і мадэрнізацыі краіны, вяртання яе ў сям’ю еўрапейскіх супольнасцяў, можа быць пакладзена ў аснову перамоў  і пераадолення існуючага канфлікту паміж уладамі Беларусі і Еўрапейскім Саюзам.

 

Подпісы:

Уладзімір Мацкевіч, старшыня Часовага каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Сяргей Лісічонак, нацыянальны каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства па Беларусі

Яраслаў Бекіш, сябра Часовага каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, каардынатар трэцяй працоўнай групы Форума

Уладзіслаў Вялічка, сябра Часовага каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства; Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь"

Андрэй Ягораў, сябра Часовага каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства; Навукова-даследчая ўстанова "Аналітычная група ЦЕТ"

Сяргей Драздоўскі, сябра Часовага каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства; Асветніцкая праваабарончая ўстанова "Офіс па правах людзей з інваліднасцю"

Сяргей Мацкевіч, сябра Часовага каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства; Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў Беларусі

Алена Танкачова, Асветніцкая ўстанова "Цэнтр прававой трансфармацыі"

Вольга Смалянка, Фонд развіцця прававых тэхналогій

Антаніна Елістратава, Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Нэкст Стоп — Нью Лайф"

Міраслаў Кобаса, Асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Фонд імя Льва Сапегі"

Леанід Каліценя, Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр сацыяльных інавацый"

Дзіна Шаўцова, Грамадзянская ініцыятыва "За свабоднае веравызнанне"

Аляксандр Каралевіч, Грамадскае аб'яднанне "Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”

Вольга Карач, Міжнародны цэнтр грамадскіх ініцыятыў "Наш Дом"

Сяргей Дзяжурка, Культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Гуманітарны мост”

Наталля Васілевіч, Культурна-асветніцкая ўстанова "Цэнтр "Экумена"

Таццяна Зялко, Ініцыятыўная група па стварэнні Грамадскага аб’яднання беларускіх пенсіянераў "Наша пакаленне"

Ірына Жыхар, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская арганізацыя працоўных жанчын"

Таццяна Вадалажская, Агенцтва гуманітарных тэхналогій

Таццяна Равяка, Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Ганна Герасімава, Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні

Аляксандр Адамянц, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў

Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусель)

Іна Кулей, Асветніцка-дабрачынная установа “Камітэт "Салідарнасць"

Ігар Леднік, Праваабарончы рух "Наша Беларусь"

Аляксандр Валчанін, Грамадскае аб’яднанне “Саюз Чарнобыль-Беларусь”

Ірына Сухій, Грамадскае аб’яднанне “Экадом”

 


Спампаваць тэкст 
Скачать текст 
Download text 


 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео