BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандр Класкоўскі: Скандал можа выліцца ў новыя рэпрэсіі супраць так званай “пятай калоны”

01.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Аляксандр Класкоўскі: Скандал можа выліцца ў новыя рэпрэсіі супраць так званай “пятай калоны”
Беларускія ўлады адмаўляюць наяўнасць канфлікта з еўрапейскімі дыпламатамі, аднак ён болей чым вiдавочны. Пра гэта заявіў Службе...

Беларускія ўлады адмаўляюць наяўнасць канфлікта з еўрапейскімі дыпламатамі, аднак ён болей чым вiдавочны. Пра гэта заявіў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” палітычны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі.

"На вялікі жаль, зараз мы маем справу з дыпламатычнай вайной. Як бы ні намагаўся беларускі бок рабіць добрую міну і казаць, што “гэта не высылка амбасадараў”... У прыватнасці, я меў размову на гэтую тэму з спадаром Савіных, прэс-сакратаром беларускага МЗС. Ён усяляк падкрэсліваў, што “не трэба згушчаць фарбы, мы не выкідаем нікога з краіны” - маўляў, гэта ўсё журналісцкія слоўцы, мы проста накіравалі дыпламатаў, каб яны давялі нашу пазіцыю да свайго кіраўніцтва! Аднак зразумела, што насамрэч гэта менавіта беларускі бок кінуў выклік”, - кажа эксперт.

На яго думку, Еўрапейскі Саюз не меў намеру распачынаць канфлікт.

“Апошняя порцыя санкцый, так бы мовіць, была вельмі дазаванай, і відавочна, што Брусель не хацеў абвастраць сітуацыю. Аднак вось цяпер, калі бакі абмяняліся ўдарамі, ужо дамінуе логіка закона экскалацыі канфліктагенаў: кожны бок пастаўлены ў такую сітуацыю, калі дзеля захавання твару ён мусіць адказваць больш моцна і жорстка. Гэтая логіка здольная завесці да зацяжной канфрантацыі ў двухбаковых дачыненнях”, - канстатуе Аляксандр Класкоўскі.

А гэта не абяцае нічога добрага для беларускай грамадзянскай супольнасці, тлумачыць ён.

“Наперадзе сакавіцкі саміт Еўрасаюза, на якім будзе чарговы раз разглядацца беларускае пытанне. І ўжо зараз ёсць інфармацыя, што "чорны спіс" істотна пашыраць, у прыватнасці, за кошт некаторых бізнэсоўцаў, якіх на Захадзе лічаць набліжанымі да кіраўніцтва беларускай дзяржавы. Паколькі арсенал адказу беларускіх улад насамрэч сціплы і абмежаваны, гэта можа выліцца ў новыя рэпрэсіі супраць так званай “пятай калоны”, як яе называе беларускае кіраўніцтва. Гэта значыць, супраць палітычнай апазіцыі, незалежных медыяў”, - прагназуе палітычны аглядальнік.

“Гэта сур’ёзная калізія, і для Бруселя, я думаю, таксама. Таму што, з аднаго боку, трэба праяўляць прынцыповасць, а з іншага - відавочна, што новыя санкцыі будуць адгукацца вельмі негатыўна на стане дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”, - дадаў суразмоўца.

Аднак канфлікт не можа цягнуцца вечна, зазначыў эксперт. І вырашэннем канфлікта ў дадзеным выпадку можа стаць вызваленне палітзняволеных.

“На мой погляд, любая вайна рана ці позна скончваецца замірэннем, і не выключана, што беларускі бок гэтай радыкалізацыяй двухбаковых дачыненняў проста падвышае зараз свае стаўкі ў палітычным гандлі з Еўрасаюзам. Бо зразумела, што пытанне палітвязняў - прынцыповае, без яго вырашэння не адбудзецца і аднаўлення дыялогу. І таму, магчыма, пасля абмену ўдарамі на даволі нізкай стадыі двухбаковых дачыненняў адбудзецца стабілізацыя, а потым усё-ткі можа быть пакетнае пагадненне з вяртаннем амбасадараў і вызваленнем палітвязняў”, - кажа Аляксандар Класкоўскі.

Фактычна гэта азначае, што беларускія ўлады не пойдуць на далейшую дэмакратызацыю краіны.

“Гэта будзе тая сітуацыя, калі афіцыйны Мінск у пэўнай ступені здолее накінуць той палітычны гандаль, якога ён хацеў: падмяніць пытанне аб дэмакратычных саступках вырашэннем пытання з амбасадарамі і палітзняволенымі. Але, у любым выпадку, гэта будзе нейкае развязванне заблытанага вузла”, - даводзіць эксперт.

Новыя санкцыі ЕС наўрад ці будуць вельмі жорсткімі, перакананы ён. “Мой прагноз: Еўрасаюз усё ж не зацікаўлены ў тым, каб разгортваць нейкую масштабную эканамічную вайну супраць беларускага рэжыма. І таму, што беларускае пытанне для яго не на першым плане, і таму, што гэта ўдарыць бумерангам па бізнэс-інтарэсах краін ЕС. Таксама і таму, што ёсць засцярога: санкцыі не дапамогуць змусіць беларускі бок да саступак, а давядуць да яшчэ большага ўціскання Беларусі ў Расію”, - кажа палітычны аглядальнік.

Калі і будуць санкцыі супраць бізнэсоўцаў, дык толькі кропкавыя. “Еўрасаюз будзе абмяжоўвацца нейкім адносна невялікім пашырэннем спісу няўезных і, мажліва, пунктавымі санкцыямі супраць канкрэтных асоб, якія, на погляд Бруселя, звязаныя з кіраўніцтвам беларускага рэжыма”, - тлумачыць Аляксандар Класкоўскі.

Аднак і беларускія ўлады не здольныя на моцны супраціў, пра які заяўляюць. “Беларускі бок таксама ў значнай ступені блефуе, разлічвае на слабасць нерваў еўрапейскіх палітыкаў. Таму, паколькі абодва бакі болей абменьваюцца дэманстрацыямі баявых стояк, яны будуць сачыць за паводзінамі адно аднога і не перакрочаць, насамрэч, тую чырвоную рысу, калі ўжо наступным крокам будзе разрыў дыпламатычных адносін. Усё-ткі, я думаю, будзе стабілізацыя. Спачатку - замарожванне канфлікта, а потым - яго вырашэнне”, - мяркуе эксперт.

“І, я думаю, многа будзе залежыць ад расійскага чынніку. А менавіта - ад таго, наколькі моцна Крэмль пачне ціснуць на беларускае кіраўніцтва пасля таго, як Пуцін вырашыць пытанне з сваім пераабраннем на чарговы тэрмін”, - дадаў Аляксандр Класкоўскі.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, афіцыйнае выданне Еўрасаюза Euobserver праінфармавала, што галоўным кандыдатам у "чорны спіс" з’яўляецца "асабісты сябар Аляксандра Лукашэнкі - магнат у сферы нерухомасці” Юрый Чыж.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео