BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: “Лібералізацыя” ў Расіі - гэта падман нацыі

01.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Уладзімір Мацкевіч: “Лібералізацыя” ў Расіі - гэта падман нацыі
Тое, што расійскія ўлады напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў робяць заканадаўства крыху больш лаяльным, яшчэ не сведчыць пра іх намеры...

Тое, што расійскія ўлады напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў робяць заканадаўства крыху больш лаяльным, яшчэ не сведчыць пра іх намеры пераўтвараць краіну ў дэмакратычную дзяржаву. Пра гэта заявіў кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Дзяржаўная дума Расіі 28 лютага прыняла законапраекты аб спрашчэнні працэдуры рэгістрацыі палітычных партый і аб вызваленні іх ад збору подпісаў пры правядзенні выбараў, акрамя прэзідэнцкіх. На думку Уладзіміра Мацкевіча, гэта не з’яўляецца лібералізацыяй.

“Гэта не тое, што не рэформы палітычнай сістэмы, гэта нават не дэкаратыўныя банцікі на сістэме. Не трэба звяртаць увагу на такія захады ўладаў, бо яны маюць адзіную мэту: падмануць нацыю, грамадства, міжнарожную супольнасць. Гэта мы ўжо праходзілі”, - адзначыў ён.

Заява пра спробу пакушэння на прэм’ер-міністра і кандыдата ў прэзідэнты Расіі Уладзіміра Пуціна таксама не можа быць праўдзівай, лічыць філосаф.

“Не веру! Таму што ў час у час фініша прадвыбарчай кампаніі замахі на кандыдатаў, асабліва безвыніковыя, звычайна бываюць менавіта піяраўскімі крокамі. Гэта як гістэрычнае самагубства, калі істэрык не збіранцца паміраць, а, робячы замах на самагубства, пасылае мэсэдж, што на яго трэба звярнуць увагу. Так і замах на кандыдата ў прэзідэнты звычайна мае сваёй мэтай засяродзіць на ім ўвагу, выклікаць да яго спачуванні”, - сказаў эксперт.

Нападзенне на пераможцу прэзідэнцкіх выбараў Паўднёвай Асеціі Алу Джыоеву, якая атрымала шматлікія траўмы, можна лічыць “удалым”. Уладзімір Пуцін рашуча заявіў, што “людзі на высокіх пасадах павінныя быць гатовымі да такіх падзей”. Але ў выпадку з самім Пуціным пра падобны інцыдэнт не можа быць і гаворкі.

“Думаю, што гэта розныя рэчы. Бо, сапраўды, замахі на кіраўнікоў краіны звычайна здараюцца, таму яны сапраўды вымушаныя з гэтым жыць. Але сёння апанентамі рэжыма ў Расіі з’яўляюцца дэмакраты і гуманісты - тут зусім іншая культура палітычнай барацьбы, чым на Паўночным Каўказе”, - адзначыў філосаф.

Уладзімір Мацкевіч патлумачыў, чаму расійскія ўлады не далі дазволу на правядзенне мітынга ў дзень выбараў, 5 сакавіка, на Манежнай плошчы ў Маскве.

“Думаю, у першую чаргу яны рыхтуюць для сябе юрыдычныя падставы для сілавых дзеянняў. Бо калі дазволены мітынг - гэта адна справа. Калі акцыя недазволеная, а людзі ўсё адно выйдуць пратэставаць, тады супраць іх нібыта можна ўжываць сілу”, - кажа эксперт.

Напярэдадні выбараў расійская паліцыя ўжо разганяла акцыі пратэсту. У некаторым сэнсе падзеі ў Маскве могуць развівацца па беларускім сцэнары.

“Давайце разглядзім, у чым быў беларускі сцэнар. Тое, што апазіцыя дзейснаму рэжыму была расцярушанай на некалькі сіл, якія ішлі супраць не кааліцыяй, а паасобку, - гэта самае адбываецца і ў Расіі. Што, будуць фальсікаваць выбары? Так, улады Расеі імкнуцца да таго, каб не дапусціць другога тура, таму могуць пайсці нават на фальсіфікацыі галасавання. Ці будзе супраціў і пратэст супраць гэтага? Напэўна, што будзе”, - зазначыў Уладзімір Мацкевіч.

Іншыя беларускія рэаліі Маскву наўрад ці спадкаюць. “Але ж, думаю, у Расіі немагчымы, па-першае, вельмі гвалтоўны рагон, шматлікія арышты і г.д. Яны калі і будуць, дык вельмі лакальнымі і - з вонкавага пункту гледжання - абгрунтаванымі”, - кажа суразмоўца.

“Ці магчыма, каб пасадзілі кандыдатаў у прэзідэнты? Гэта, думаю, таксама малаверагодна. Ну і па-трэцяе: за расійскай апазіцыяй, якая ідзе супраць Пуціна сёння, не стаяць вонкавыя сілы, як, напрыклад, за часткай беларускага супраціва, што кіравалася звонку. І ў першую чаргу - з той сама Масквы. Масква вельмі моцна, брутальна ўмешвалася ў беларускія справы. Для Расіі гэта цалкам немагчыма, бо няма такой вонкавай сілы, якая магла б гэтак сама брутальна ўмешвацца ў расійскія справы, як Масква ўмешваецца ў беларускія”, - давёў кіраўнік Рады “ЕўраБеларусі”.

Масква і надалей будзе ўмешвацца ў беларускія справы. Пра гэта сведчыць выказванне кіраўніка камітэта па справах СНД, намесніка кіраўніка дэлегацыі РФ ў ПАРЭ Леаніда Слуцкага. Той 27 лютага заявіў, што Расія “шкадуе пра пашырэнне Еўрасаюзам санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў і лічыць такія крокі дэструктыўнымі”.

У сваю чаргу нямецкі дэпутат ад партыі “Зялёныя” Марылуізэ Бэк нагадала, што Расія з’яўляецца членам Савета Еўропы і мае абавязак заступіцца за беларускіх палітзняволеных.

“Расея і ў ААН, і ў Савеце Еўропы заўсёды становіцца на бок аўтарытарных, дыктатарскіх рэжымаў. Нягледзячы на тое, што сама падпісала ўсе мужнародныя дакуманты і пагадненні, якія прадугледжваюць ахову правоў чалавека. І ніколі ў міжнароднай палітыцы яна гэтымі дакумантамі не кіруецца. Таму Марылуізэ Бэк мае рацыю”, - лічыць Уладзімір Мацкевіч.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео