BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Казакевіч: Наступствы дыпканфлікту могуць быць значна больш сур’ёзнымі, чым улады маглі бы чакаць

01.03.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Казакевіч: Наступствы дыпканфлікту могуць быць значна больш сур’ёзнымі, чым улады маглі бы чакаць
Выезд еўрапейскіх амбасадараў з Беларусі можа прывесці да значна больш сур’ёзнага абвастрэння адносiн з Еўрасаюзам, чым чакаюць...

Выезд еўрапейскіх амбасадараў з Беларусі можа прывесці да значна больш сур’ёзнага абвастрэння адносiн з Еўрасаюзам, чым чакаюць беларускія ўлады. Так пракаментаваў канфлікт Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” палітолаг Андрэй Казакевіч.

“Пра тое, чым усё скончыцца, яшчэ рана казаць, бо канфлікт яшчэ толькі пачаўся. Невядома, наколькі далёка зойдуць бакі ў сваіх дзеяннях. Але складаецца ўражанне, што гэта нейкая эскалацыя, прычым па беларускай ініцыятыве. Таму што, па-першае, пра "чорныя спісы" было вядома і загадзя. А па-другое, гэтыя спісы - вельмі сімвалічныя санкцыі, яны не ўплываюць непасрэдна на эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі”, - тлумачыць эксперт.

Для гэтак моцнай рэакцыі беларускае кіраўніцтва не мела сур’ёзных падстаў, кажа Андрэй Казакевіч.

“Пра тое, што санкцыі з’яўляюцца вельмі сімвалічнымі, казалі шмат разоў, і самі ўлады заяўлялі пра іх безсэнсонўнасць. Улады падкрэслівалі, што гэтыя абмежаванні ніякім чынам не ўплываюць ні на ўнесеных у спіс людзей, ні на краіну ўвогуле”, - нагадаў ён.

“Гэткім чынам, улады зноў дастаткова непрапарцыйна рэагуюць на дзеянні Еўрасаюза, ідуць на канфлікт без сур’ёзных, відавочных прычын. Гэта жаданне абвастрыць сітуацыю. Пакуль цяжка сказаць, што да чаго і наколькі гэта зацягнецца па часе”, - дадаў эксперт.

Гэта значыць, тэарэтычна амбасадары краін Еўрасаюза могуць з’ездзіць у свае сталіцы і вярнуцца ў Беларусь, каб працаваць далей.

“Як раней было, канешне, ужо не будзе. Гэты канфлікт, канешне, запомняць, прынамсі, ацэняць яго, хутчэй за ўсё, як чарговы вельмі рэзкі ход беларускіх улад, які толькі зніжае давер. Але яно не азначае ні разрыву дыпламатычных стасункаў, ні сапраўднай дыпламатычнай ізаляцыі. Фактычна, гэта пакуль што толькі выкліканне для кансультацый. Гэтак сама хутка, як яны паехалі, яны могуць вярнуцца”, - сказаў палітолаг.

Ён таксама патлумачыў рашэнне Еўрасаюза адклікаць з Беларусі амбасадараў усіх дзяржаў ЕС для кансультацый, хаця беларускія ўлады прапанавалі выехаць толькі кіраўнікам прадстаўніцтва ЕС и дыпмісіі Польшчы.

“Я так разумею, Еўрасаюз імкнецца паказаць беларускім уладам сваю салідарнасць. Паказаць, што нельга выцягнуць з ЕС нейкую адну краіну і паспрабаваць яе “пакараць” нейкім чынам за тое, што было прынята на ўзроўні Еўрапейскага Саюза. Калі такія дзеянні будуць прымацца - гэта тычыцца ўсяго ЕС. Таму наступствы могуць быць значна больш сур’ёзнымі, чым улады маглі бы чакаць”, - зазначыў палітолаг.

Відавочна ўжо зараз, што канфлікт далёка не паспрыяе наладжванню дыпламатычных стасункаў Беларусі і Еўрасаюза.

“Давер да Мінску, канешне, даўно быў падарваным, але ў апошнія месяцы яшчэ ішлі размовы пра магчымы дыялог, пра тое, што па розным сцэнарам адносіны могуць палепшыцца. А канфлікт, канешне, адцягне гэтую перспекіыву. Прынамсі, гэта будзе значыць, што беларускім уладам трэба будзе прыкласці больш намаганняў, каб выйсці на новы ўзровень”, - падсумаваў Андрэй Казакевіч.

 

ldquo;Давер да Мінску, канешне, даўно быў падарваным, але ў апошнія месяцы яшчэ ішлі размовы пра магчымы дыялог, пра тое, што па розным сцэнарам адносіны могуць палепшыцца. А канфлікт, канешне, адцягне гэтую перспекіыву. Прынамсі, гэта будзе значыць, што беларускім уладам трэба будзе прыкласці больш намаганняў, каб выйсці на новы ўзровень

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео