BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Інстытут будучыні запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у адкрытых лекцыях, дыскусіях і воркшопах

29.02.2012
Інстытут будучыні запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у адкрытых лекцыях, дыскусіях і воркшопах
У сакавіку 2012 года ў межах праекта «Гендарны маршрут-5» пачынае сваю працу Інстытут будучыні для дарослых.

У сакавіку 2012 года ў межах праекта “Гендарны маршрут-5” пачынае сваю працу Інстытут будучыні для дарослых.

Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у адкрытых лекцыях, дыскусіях і воркшопах. Мы будзем абмяркоўваць як сёння можна размаўляць пра актуальныя надзённыя тэмы, якія ёсць мажлівасці іх артыкуляцыі і візуалізацыі і якія могуць быць альтэрнатыўныя сцэнарыі будучыні.

Інстытут будучыні - гэта адкрытая альтэрнатыўная платформа самаадукацыі, дзе ўсе на роўных удзельнічаюць у занятках, таму галоўная ўмова - быць актыўнымі і адкрытымі да камунікацыі і сумеснай працы. 

Куратары праекта: Марына Напрушкіна, Ірына Саламаціна, Таццяна Шчурко, Вольга Бурко.

Каманда Інстытута будучыні запрашае:

  • зацікаўленых у новым тыпе адукацыі людзей,
  • усіх, хто ўдзельнічай, наведваў і падтрымліваў Гендарны маршрут: фестываль ідэй пра пол у мінулыя гады,
  • усіх хто цікавіцца творчымі і сацыяльнымі практыкамі,
  • і вядома ж, тых, хто, магчыма, плануе таксама рабіць адукацыйныя праекты.

У сакавіку мы будзем абменьвацца досведам з грамадзянскімі ініцыятывамі з Расіі і Украіны.

Праграма на сакавік

4 сакавіка, 18.00, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Адкрытая лекцыя-дыскусія: “Арт актывізм і сацыяльны прагрэс”.

Вядучыя: Аня Саранг, кіраўніца Фонда імя А. Рылькова і Аляксандр Дзельфінаў, паэт, літаратар, журналіст, прадстаўляюць платформу Наркофобия.Ру - сумесны праект Фонда імя Андрэя Рылькова, праекта актывісцкага мастацтва ЖИР, групы БПП і Панда-театра (Масква).

12 сакавіка, 19.00, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Адкрытая лекцыя-дыскусія: "Ці магчыма ў Беларусі фемінісцкае мастацтва".

Вядучыя: Тамара Злобіна, феміністка, арт-крытыкеса, запрошаная рэдактарка часопіса “АртАктивист”, Алена Дзмітрык, феміністка, даследчыца, група “Феминистическая Офензива”.

10-11 сакавіка - воркшоп "Мастацтва і фемінізм: эмансіпацыя асяроддзя, асабістая эмансіпацыя" 

Вядучыя: Тамара Злобіна і Алена Дмітрык (Украина).

Творчыя майстэрні (workshops) пройдуць з 11.00 да 18.00 (у суботу і нядзелю).

Праз серыю узаемазвязаных воркшопаў, тэмай якіх стане аналіз стратэгій і тактык гендэрнай дыскрымінацыі ў візуальнай культуры (мастацтве) і ў асабістым жыцці, мы пагаворым пра тое, якім чынам мастацтва ўцягнута як у ўзнаўленне і ўмацаванне патрыярхату, так і ў яго разбурэнне.

ЗАЯЎКА:

Рэгістрацыя абавязковая, колькасць месцаў абмежавана (да 14 удзельнікаў).

Для ўдзелу необхдимо выслаць заяўку на адрас электроннай пошты: [email protected] па наступнай форме:

  1. Прозвішча, імя
  2. Узрост
  3. Род дзейнасці (прафесія)
  4. Пазначце даты мерапрыемстваў, у якіх вы плануеце ўдзельнічаць (3-4 сакавіка і/або 10-12 сакавіка)
  5. Ці плануеце вы ўдзельнічаць ўсе дні таго ці іншага цыкла? Калі не, то пазначце якія збіраецеся наведаць? (3-4 сакавіка - 2 воркшопу і лекцыя; 10-12 сакавіка - 2 воркшопу і лекцыя)
  6. Ваш адрас электроннай пошты, нумар кантактнага тэлефона

Больш падрабязнасцяў глядзіце па наступных спасылках:

http://gender-route.org/calend/institut_buduwego/
https://www.facebook.com/events/250384908379204/

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео