BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Даследаванне "Ці з'яўляюцца незалежныя прафсаюзы Беларусі рухавіком сацыяльных рэформ?"

29.02.2012 Eastern Europe Studies Centre | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Даследаванне "Ці з'яўляюцца незалежныя прафсаюзы Беларусі рухавіком сацыяльных рэформ?"
Аналитика и исследования
Цэнтр Усходне-Еўрапейскіх даследванняў пры садзейнічанні Еўрапейскага Саюза апублікаваў даследванне, створанае камандай даследчыкаў:...

Цэнтр Усходне-Еўрапейскіх даследванняў пры садзейнічанні Еўрапейскага Саюза апублікаваў даследванне, створанае камандай даследчыкаў: Сяргеем Альферам, кандыдатам юрыдычных навук, дырэктарам Таварыства параўнальна-прававых даследаванняў, дацэнтам Беларускага інстытута правазнаўства, і Аляксеем Казловым, кандыдатам эканамічных навук, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.

Даследаванне накіраванае на вывучэнне сітуацыі, якая склалася ўнутры дэмакратычнага прафсаюзнага руха Беларусі, і прапануе шляхі эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу незалежных прафсаюзных арганізацый на шляху фарміравання грамадскай думкі ў краіне і ў справе ўмацавання правоў чалавека і дэмакратычнай культуры Беларусі.

У публікацыі вывучаюцца магчымасці ўзаемадзеяння і камунікацыі прафсаюзаў з іншымі суб'ектамі грамадзянскай супольнасці, з афіцыйнымі арганізацыямі і прыўладнымі ўстановамі. Метады глыбіннага інтэрв'ю і экспертнага апытання дапамагаюць выявіць прычыны слабога ўзаемадзеяння ўнутры дэмакратычных прафсаюзаў і праблемы недастатковага супрацоўніцтва паміж імі.

Мэтавай групай апытання былі сябры і кіраўнікі незалежных дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі, прадстаўнікі іншых няўрадавых арганізацый, створаных у іх рамках (усяго 31 рэспандэнт). Апытанне было праведзенае ў чэрвені-ліпені 2011 года.

На аснове даследавання аўтары прапануюць рэкамендацыі для стратэгічнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва лідэраў прафсаюзаў, паспяховага развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, узмацнення ролі грамадскіх арганізацый і, перш за ўсё, незалежных аб'яднанняў і прафсаюзаў у грамадскім жыцці краіны.

Поўную версію даследвання можна будзе прачытаць у хуткім часе на сайце: www.eesc.lt.

 

Паводле: The study “Are the Independent Democratic Trade Unions of Belarus the Engine of Social Reforms?“ has just been published // Eastern Europe Studies Centre.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео