BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Два гады Віктара Януковіча ва ўладзе. Назіранні і высновы па рэзультатах падарожжа па Украіне

29.02.2012 Алена Прыстайка, EUobserver | Пераклад Яўгеніі Камаровай, Еўрабеларусь
Два гады Віктара Януковіча ва ўладзе. Назіранні і высновы па рэзультатах падарожжа па Украіне
Аналитика и исследования
Дадзены артыкул грунтуецца на высновах, зробленых аўтарам пасля гутарак з суразмоўцамі, на ўласных назіраннях і разважаннях, зробленых...

Дадзены артыкул грунтуецца на высновах, зробленых аўтарам пасля гутарак з суразмоўцамі, на ўласных назіраннях і разважаннях, зробленых аўтарам падчас падарожжа па Украіне ў снежні 2011 - студзені 2012 года.

У ходзе падарожжа аўтар сустрэлася з лідэрамі і дэпутатамі - прадстаўнікамі асноўных палітычных партый Украіны ("Батькивщина", "Фронт Змiн", "Наша Україна" і "Партія регіонів"), з кіраўнікамі і спецыялістамі вядучых аналітычных цэнтраў па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі краіны (Цэнтра палітыка-прававых рэформ, Інстытута эканамічных даследаванняў і палітычных кансультацый, Інстытута Еўра-Атлантычнага супрацоўніцтва, Міжнароднага фонда “Відродження” (Фонда Сораса ва Украіне), Лабараторыі заканадаўчых ініцыятыў, “Новий громадянин”, Цэнтра "Номос", Цэнтра Разумкова і Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES); усяго 15 палітычных дзеячоў і экспертаў.

Аўтар аналізуе асноўныя вынікі ўнутранай і знешняй палітыкі прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча на канец 2011 года і стараецца вызначыць асноўныя кірункі яе далейшага развіцця ў каротка- і сярэднетэрміновай перспектыве.

Аўтар ставіла сабе наступныя пытанні:

  • Якую сацыяльна-палітычную сістэму Віктар Януковіч імкнецца пабудаваць?
  • Якіх вынікаў ён дамогся да гэтага часу?
  • Якія фактары спрыяюць, а якія перашкаджаюць дасягненню яго мэт і ідэй?
  • Як знешняя палітыка ўбудаваная ў сістэму кіравання Віктара Януковіча? Якія яе мэты і інструменты?
  • Якія перспектывы развіцця Украіны пасля 2012 года?

Унутраная палітыка: ці магчыма пабудаваць і падтрымліваць існаванне аўтарытарнага рэжыма без грошаў і ўсенароднай падтрымкі?

Амаль усе суразмоўцы сказалі, што Януковіч будуе аўтарытарную сістэму кіравання ва Украіне; было меркаванне, што прэзідэнт імкнецца пабудаваць дынастычную сістэму кіравання з правам перадачы ўлады сваім сынам. Магчыма, будзе перабольшаннем сказаць, што дзейнасць прэзідэнта відавочна накіраваная на пабудову і захаванне асабістай улады, аднак пра гэта сведчаць шматлікія рашэнні і працэсы ў сучаснай Украіне:

  • Аднаўленне Канстытуцыі 1996 года, якая аднаўляе паўпрэзідэнцкую сістэму кіравання і рэалізуецца з моцным ухілам на карысць прэзідэнцкага праўлення.
  • Падпарадкаванне судовай і заканадаўчай галін улады выканаўчай уладзе ў асобе прэзідэнта і яго адміністрацыі. Узяўшы на сябе велізарныя паўнамоцтвы, у тым ліку не прадугледжаныя Канстытуцыяй, Януковіч зараз “адказны за ўсё, што адбываецца ў краіне”.
  • Непалітычныя рэпрэсіі супраць апазіцыі (суд і турэмнае заключэнне Юліі Цімашэнка і іншых членаў яе ўрада).
  • Лакальнае ўмацаванне прэзідэнцкай улады праз мясцовыя выбары, якія не цалкам адпавядаюць еўрапейскім стандартам.
  • Абмежаванне свабоды слова (у першую чаргу, тэлебачання - самай папулярнай крыніцы інфармацыі: існаванне т.зв. палітычных ток-шоў, закліканых прадэманстраваць плюралізм меркаванняў, і адначасовае з’яўленне “чорных спісаў” асоб, якім забаронены выхад у прамы эфір). 

Падчас свайго знаходжання ва ўладзе Віктар Януковіч здолеў дамагчыся прагрэсу ў стварэнні аўтарытарнай дзяржавы з моцнай прэзідэнцкай уладай, чаму спрыялі:

  • Абыякавасць асноўнай масы насельніцтва і іх расчараванне ў палітыцы і палітыках, як прыўладных, так і апазіцыйных. Гэта ў першую чаргу абумоўлена нявер'ем людзей у здольнасць апошніх ініцыяваць і рэалізоўваць змены ў краіне.
  • Страх перад магчымасцю гвалтоўных дзеянняў улад і пераследу людзей па палітычных матывах.  Насамрэч, гэта пытанне колькасці пратэстуючых: як правіла, урады не прымяняюць сілу ў дачыненні да сотняў тысяч; але пакуль такой колькасці няма, людзі баяцца.
  • Цяжкае эканамічнае становішча ў краіне прымушае людзей думаць пра паўсядзённы хлеб, а не пра абарону сваіх дэмакратычных правоў і свабод.
  • Раз’яднанасць і слабасць інстытутаў грамадзянскай супольнасці ва Украіне, як і ў іншых постсавецкіх дзяржавах як спадчына савецкай сістэмы, мэтай якой было раздрабленне грамадства, каб не даць яму аб'яднацца і абараняць свае правы. Надзею, аднак, пакідае мінулы прыклад грамадскага аб'яднання для абароны сваіх правоў - Памаранчавая рэвалюцыя ва Украіне.
  • Адсутнасць дэмакратыі ўнутры дэмакратычнай апазіцыі. Галоўны недахоп апазіцыі ва Украіне заключаецца не ў яе раздробленасці і няздольнасці аб'яднацца, а ў недастатковай дэмакратычнасці. Па сутнасці, яна мала адрозніваецца ад улады, паколькі яны абапіраюцца і існуюць на аснове аналагічных прынцыпаў: “Як цяперашняе кіраўніцтва, так і апазіцыя бачаць уладу ва Украіне як акцыі закрытага акцыянернага таварыства: калі вы ва ўладзе - вы мажарытарны (кантрольны) акцыянер, калі ў апазіцыі - мінарытарны, але ўсе вы ўбудаваныя ў сістэму".

Многія лічаць палітыку Віктара Януковіча пародыяй палітыкі Уладзіміра Пуціна па выбудове іерархіі ўлады ў Расіі. Сапраўды, адрозніваюцца толькі тэрміны будаўніцтва: у Пуціна будаўніцтва сістэмы заняло больш за 10 гадоў, у той час як Януковіч, ужо па гатовых шаблонах, рэалізаваў сваю сістэму менш як за два гады. Існуе, аднак, вялікая верагоднасць таго, што паспешліва збудаваная сістэма ў хуткім часе рухне, чаму існуе шэраг пацверджанняў і натуральных працэсаў і фактараў:

  • Недастатковая легітымнасць улады з-за неканстытуцыйнага спосаба ўнясення паправак у Канстытуцыю ў верасні 2010 года, якія надалі Канстытуцыйнаму суду Украіны паўнамоцтвы, не прадугледжаныя Канстытуцыяй, адмянілі Канстытуцыю 2004 года і замянілі яе Канстытуцыяй 1996 года. 
  • Адсутнасць народнай любві і павагі як адной з галоўных якасцяў аўтарытарнага лідэра: па рэзультатах апытанняў грамадскай думкі ў канцы 2011 года, Віктар Януковіч страціў дзве траціны сваіх самых адданых прыхільнікаў - жыхароў усходніх рэгіёнаў Украіны. У свой час Леанід Кучма страціў падтрымку насельніцтва за 10 гадоў, Віктар Юшчанка - за пяць, Віктару Януковічу спатрэбілася ўсяго два гады.
  • Адсутнасць узгодненасці паміж уладай і элітамі, што значна адрознівае Віктара Януковіча ад Уладзіміра Пуціна. Улада апошняга ў значнай ступені абапіраецца на існуючую “дамову” паміж уладай і элітамі: урад дазваляе эліце набіваць кішэні, а тыя, у сваю чаргу, не пратэстуюць і нават дапамагаюць уладам (часткова парушаны гэты кантракт быў толькі ў канцы 2011 года, калі частцы эліты ўдалося вывесці на вуліцы расійскіх гарадоў дзесяткі тысяч людзей на акцыі пратэсту супраць урада). Ва Украіне такой дамовы ніколі не было: украінская інтэлектуальная эліта з самага пачатку не хавала свайго негатыўнага стаўлення да Віктара Януковіча, і цягам яго кіравання колькасць незадаволеных толькі расце.
  • Недахоп рэсурсаў урада для стварэння аўтарытарнай сістэмы, што можа быць асноўным адрозненнем паміж магчымасцямі ўкраінскага і расійскага прэзідэнтаў. Акрамя недзяржаўнай дамовы з элітамі, Уладзімір Пуцін у свой час таксама заключыў своеасаблівую “сацыяльную дамову” з шырокімі пластамі насельніцтва: людзі не патрабуюць для сябе ніякіх правоў і свабод і ўзамен атрымліваюць невялікія эканамічныя і сацыяльныя паблажкі (за кошт продажу расійскіх нафты і газу), што немагчыма ва Украіне, у якой няма такіх рэсурсаў.
  • Марнасць надзей урада на падтрымку сілавымі структурамі. У адсутнасць  сродкаў і ўсенароднай любові, Януковіч мог бы спадзявацца ўтрымаць грамадства пад кантролем пры дапамозе сілавых структур, ён не спыніцца перад выкарыстаннем сілы супраць насельніцтва. Магчымасць гэтага, аднак, сумніўная па двух прычынах: непапулярнасць Віктара Януковіча сярод сілавых чыноўнікаў і шматгадовае недафінансаванне гэтых структур.
  • Непрафесіяналізм, некампетэнтнасць, адсутнасць ведаў аб падзеях у краіне і за мяжой, неграматнае прагназаванне і вузкае мысленне як галоўныя рысы сённяшняй кіруючай эліты Украіны (няўменне прагназаваць наступствы сваіх дзеянняў назіралася ў выпадку з Юліяй Цімашэнка).
  • Магчымае разыходжанне інтарэсаў Віктара Януковіча і фінансава-прамысловых груп, якія прывялі яго да ўлады. Паралельна з аўтарытарнай сістэмай, Віктар Януковіч будуе сваю фінансава-прамысловую групу, у тым ліку за кошт ўжо існых; тут яго асабістыя інтарэсы могуць разыходзіцца з інтарэсамі алігархаў, якія прывялі яго да ўлады. 
  • Карупцыя як асноўны фактар грамадскага жыцця: “Калі пры Віктары Юшчанка чыноўнікі кралі, але ведалі, што гэта дрэнна, і таму спрабавалі схаваць гэты факт, то чыноўнікі Януковіча нават не разумеюць, што гэта дрэнна, і крадуць адкрыта”. Карупцыя і бюджэтныя растраты пры Януковічы дасягнулі такіх маштабаў, што “палохаюць нават урад”, бо сталі некантралюемымі, і выклікаюць рэзкі пратэст і раздражненне народа, а гэта паслабляе аўтарытэт цяыперашняга прэзідэнта.
  • Паступове пераўтварэнне абыякавасці людзей у сацыяльныя пратэсты (ад льготнікаў і і пенсіянераў да карыстальнікаў Інтэрнэту). Большая частка грамадства сапраўды абыякавая, але добра інфармаваная, і адзінства нараджаецца ў межах розных сацыяльных слаёў і груп, якім не хапае адзінага лідэра для аб’яднання.
  • Прафанацыя рэформ. Абсалютна незразумела, на падставе чаго ўзнікаюць рэформы, як яны развіваюцца і якая іх мэта; яны праводзяцца хаатычна, паспешліва фарміруюцца з няўзгодненых паміж сабой элементаў папярэдніх нерэалізаваных рэформ. Цалкам натуральна, што людзі бачаць на ўласным досведзе, што гэтыя рэформы не паляпшаюць, а толькі пагаршаюць іх жыццё.

Знешняя палітыка: імітацыя як мэта і сродак знешняй палітыкі?

Знешнепалітычная дзейнасць Віктара Януковіча адлюстроўвае мэты яго ўнутранай палітыкі - жаданне застацца адзіным нацыянальным лідэрам. Асноўная мэта яго знешняй палітыкі - імітацыя інтэграцыі праз паралельную інтэграцыю з ЕС і Расіяй, з задачай неінтэгравання ў ніводзін саюз і мінімальнага збліжэння з абедзвюма краінамі настолькі, каб уплыў адной супрацьдзейнічаў уплыву іншай і ўтрымліваў абодвух акцёраў ад рэальнага ўздзеяння на падзеі ў краіне.

Увесь мінулы год Віктар Януковіч практыкаваў такі падыход: настройваў ЕС і ЗША супраць Расіі, спрабуючы адкрыта гуляць на супярэчнасцях іх стаўлення да Украіны і спрабуючы выйграць нейкія дывідэнды для сябе і свайго атачэння. Тым не менш, у канцы 2011 года ён прайграў гульню і застаўся ні з чым, не атрымаўшы ні Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС, ні новага прыймальнага газавага кантракта з Расіяй, ні крэдыта МВФ, ні нармальных стасункаў з ЗША.

Разгляд адносін Віктара Януковіча з вонкавым светам і адносіны да яго знешняга свету важныя па двух накірунках, якія спрыяюць паслабленню яго праўлення: рост міжнароднай ізаляцыі і пагроза падзення рэжыма Уладзіміра Пуціна ў выніку масавых акцый пратэсту напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ў Расіі 4 сакавіка 2012 года. Ізаляцыя Украіны ў значнай ступені стала рэальнасцю пры адсутнасці замежных заходніх крэдытаў. Падзенне альбо проста аслабленне праўлення Пуціна пагражае Януковічу стратай магчымай абароны, якая можа яму спатрэбіцца ў выпадку паслаблення ўласнага рэжыма.

Высновы: парламенцкія выбары ў кастрычніку 2012 года як прэлюдыя да фундаментальных змен на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года?

У цэлым, аналізуючы спалучэнне фактараў, якія дапамагаюць прадухіліць альбо пасадзейнічаць Віктару Януковічу ў стварэнні аўтарытарнай сістэмы кіравання ва Украіне, складаецца ўражанне, што пераважаюць першыя. У Віктара Януковіча не атрымаецца ні пабудаваць аўтарытарнае грамадства, ні захаваць тое, што было пабудавана; тэндэнцыі грамадскіх працэсаў у краіне і за яе межамі не на карысць прэзідэнта.

Улада Віктара Януковіча ўжо ў хуткім часе можа быць заціснутая з двух бакоў: звонку і знутры - пратэстамі ўкраінцаў, незадаволеных сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі жыцця. Без падушкі бяспекі - фінансавых актываў альбо дадатковых рэсурсаў - для Януковіча можа аказацца вельмі складана выйсці з наяўнай сітуацыі ўласнымі намаганнямі. Ён можа альбо пайсці на ўнутраныя саступкі апазіцыі, альбо звярнуцца за знешняй дапамогай для падаўлення пратэстаў. Ва ўсялякім выпадку, гэта можа азначаць страту ўлады. Пытанне толькі ў тым, калі гэта можа адбыцца.

Усе суразмоўцы сышліся ў меркаванні, што парламенцкія выбары ў кастрычніку 2012 года будуць знакавымі для ўнутранай і знешняй палітыкі Украіны, а таксама ў тым, што ўлады здолеюць забяспечыць сабе большасць у будучым парламенце; магчыма, нават канстытуцыйную большасць. Тым не менш, тыя ж суразмоўцы не сумняваюцца, што парламенцкія выбары ў кастрычніку 2012 года будуць прэлюдыяй да фундаментальных змен у кіруючай уладзе Украіны ў 2015 годзе, годзе прэзідэнцкіх выбараў.

 

Алена Прыстайка,
даследчык; спецыялізуецца на еўрапейскай палітыцы па постсавецкіх краінах; сааўтар раздзела па Украіне ў кнізе Freedom House “Пераходныя нацыі” (Nations in Transit)

 

Паводле: Olena Prystayko, Two years of Viktor Yanukovych in power: Observations and conclusions of a trip to Ukraine in December 2011 - January 2012 // EUobserver.Com

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео