BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кіраўніцтва “Экспабела” ўцякае ад сваіх арандатараў

28.02.2012
Кіраўніцтва “Экспабела” ўцякае ад сваіх арандатараў
Прадпрымальнікі мінскага рынка «Экспабел» не змаглі зарэгістраваць зварот аб незаконнасці дадатковага пагаднення арэнды, якое навязвае...

Прадпрымальнікі мінскага рынка “Экспабел” не змаглі зарэгістраваць зварот аб незаконнасці дадатковага пагаднення арэнды, якое навязвае ім адміністрацыя тарговага цэнтра.

З сваім зваротам яны 28 лютага спрабавалі ўвайсці ў будынак, дзе знаходзіцца кіраўніцтва рынка, аднак туды прадпрымальнікаў не прапусціла ахова. На патрабаванне прадаставіць пісьмовую адмову ў рэгістрацыі звароту прадпрымальнікам параілі скарыстацца скрыняй для лістоў і прапаноў.

“У мяне ёсць указанне ўсіх туды не прапускаць. І па адным таксама. Калі вы жадаеце індывідуальна, ёсць усталяваны парадак, скрыня для лістоў. Усё будзе зарэгістравана", - цытуе ахоўніка БелаПАН.

Як раней паведамлялася, Грамадскае аб’яднанне “Перспектыва” звярнулася ў Камітэт дзяржкантролю з нагоды незаконнага павышэння кошту арэнды для прадпрымальнікаў у 3,36 раза ў гандлёвым цэнтры “Экспабел” (“Верхні пасаж”).

Пра тое, што адміністрацыя цэнтра вымушае прадпрымальнікаў падпісваць дадатковае пагадненне да дзейсных дамоваў арэнды, распавёў старшыня “Перспектывы” Анатоль Шумчанка. Прадпрымальнікаў у прымусовым парадку абавязваюць браць у арэнду адзін квадратны метр агульнай плошчы памяшкання - частку хола, якую мяркуецца выкарыстаць для ўсталявання манекенаў. Гэта будзе каштаваць арандатарам 261 еўра на месяц. У выпадку непадпісання дадатковага пагаднення арандатарам пагражаюць датэрміновым скасаваннем асноўнай дамовы арэнды.

Пратэсты на "Экспабеле"

Фота БелаПАН

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео