BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускія НДА занепакоеныя станам грамадзянскай адукацыі

28.02.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Беларускія НДА занепакоеныя станам грамадзянскай адукацыі
Беларуская грамадзянская адукацыя церпіць цалкам паразу, і каб выратаваць сітуацыю, усім беларусам неабходна аб’яднацца. Да такой...

Беларуская грамадзянская адукацыя церпіць цалкам паразу, і каб выратаваць сітуацыю, усім беларусам неабходна аб’яднацца. Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі семінара-практыкума “Змястоўныя аспекты грамадзянскай адукацыі ў Беларусі: пошукі рашэнняў”, што адбыўся 24 лютага ў Мiжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) ў Мінску.

Член Рады Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы Леанід Каліценя зазначыў, што дзяржаўная мадэль адукацыі не адпавядае патрэбам грамадства.

“Адсутнасць грамадзянскай адукацыі прыводзіць да таго, што насельніцтва краіны так і застаецца насельніцтвам, а не грамядзянамі сваёй краіны. Грамадзянская адукацыя тычыцца большасці сфер жыцця і не можа абмяжоўвацца толькі працай няўрадавых арганізацый, як гэта цяпер ёсць у нашай краіне”- сказаў ён.

“На вялікі жаль, дзяржаўная адукацыя накіраваная на выхаванне сваіх падданых. Сапраўдная ж грамадзянская адукацыя павінная служыць менавіта фармаванню грамадзянаў сваёй краіны, а не падданых”, - падкрэсліў Леанід Каліценя.

У сваю чаргу кiраўнiк Рады Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч заўважыў, што галоўным пытаннем грамадзянскай адукацыі ў Беларусі застаецца яе змест. “У краіне поўны разлад! Адукацыі, па сутнасці, няма, і яна не з’явіцца, пакуль не будзе агульнага, вартага зместу”, - лічыць эксперт.

Іншая ж праблема, якая зараз стаіць перад беларускім грамадствам, - гэта яго раз’яднанасць, нагадаў філосаф. “Кожны нешта робіць, па-свойму змагаецца, але кожны сам сабе! Бо людзі часта ставяць свае эгаістычныя прагненні вышэй за патрэбу ратаваць краіну: “Выбірайце мяне лідэрам! А калі не, дык я не з вамі”, - прыводзіць прыклад Уладзімір Мацкевіч.

Калі ў Чэхіі такім лідэрам стаў Вацлаў Гавэл, яго таксама не ўсе любілі, тлумачыць ён.

“Нам пратрэбна праўда на пэўны час. Не назаўжды, а на адмысловы час, пакуль не зменіцца сітуацыя. І тут не патрэбна шукаць нейкага ідэальнага чалавека, бо такіх па-просту не існуе. Аднаму не падабаецца той, другому - гэты, і так бясконца. Усе мы, кожны з нас, паасобку, але часта дэкларуем патрэбу знайсьці моцнага лідэра. Справа не ў тым, хто будзе тым лідэрам, а ў змесце, у ідэі, якую ён нясе ў сабе. Хтосці заўсёды наперадзе ў прасоўванні ідэі ці зместу, і лідуе ён, а не той, хто кіруе і загадвае іншым. Лідэр не камандуе, а пракладае шлях”, - пераконвае эксперт.

Адным з выпадкаў, калі беларускай супольнасці ўдалося дабіцца пэўнай перамогі, з’яўляецца блакаванне далучэння Беларусі да Балонскана працэса.

“Балонскі камітэт здолеў падрыхтаваць альтэрнатыўны даклад па стану сучаснай беларускай адукацыйнай сістэмы, і гэтым змог заблакаваць уваход краіны ў Балонскі працэс. Таму Балонскі камітэт паказаў сябе як сур’ёзная супольнасць, як група, што лідуе ў барацьбе за аднаўленьне і рэфармаванне сферы адукацыі, з якой варта браць прыклад”, - адзначыў філосаф.

Апрача таго, колькі арганізацый аб’ядналіся ў Асацыяцыю дадатковай адукацыі і асветы, каб разам уплываць на развіццё нацыянальнай адукацыі. “Гэта таксама дасягненне, і калі астатнія арганізацыі хочуць бачыць беларускую адукацыю іншай, чым тая, што маем сёння, ёсць сэнс далучацца і змяняць гэтую сістэму разам”, - падкрэсліў Уладзімір Мацкевіч.

Член кіравання Адукацыйнага цэнтра “ПОСТ” Сяргей Лабода выказаўся наконт кампетэнтнаснагна падыхода ў адукацыі. “Няўрадавыя арганізацыі прапаноўваюць беларусам свой погляд на адукацыю, дзяржава - свой. Атрымліваецца, быццам бы існуюць дзве асобныя грамадзянскія адукацыі, а гэта нерэальна!”, - заўважыў Сяргей Лабода.

Уладзімір Мацкевіч дадаў, што некаторыя беларускія НДА накіраваныя не на ўласна беларускую, а на еўрапейскую, наднацыянальную мадэль грамадзянскай адукацыі. Гэткім чынам, у Беларусі складаецца сітуацыя, калі крыніцаў грамадзянскай адукацыі аж тры.

Намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч распавяла, да чаго прыводзіць на практыцы суіснаванне гэтых трох крыніц.

“З досведа можна сказаць, што беларуская моладзь, якая атрымлівае грамадзянскую адукацыю ў НДА, не можа выкарыстоўваць набытыя веды, уменні і каштоўнасці ў сваім штодзённым жыцці. Напрыклад, каштоўнасць правоў чалавека не пасуе да беларускай рэчаіснасці. І тады людзі з’язжаюць за мяжу. Тобок, грамадзянская адукацыя ў нас вядзе да адтоку беларускіх мазгоў на Захад”, - сказала яна.

Кіраўнік Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы Дзмітрый Карпіевіч удакладніў, што праз усе перашкоды з боку ўладаў грамадзянская адукацыя, якую праводзяць НДА, у краіне складае толькі каля 2% ад усёй. Аднак гэта далёка не адзіная праблема.

“Кожная няўрадавая арганізацыя мае свае погляды ў той ці іншай сферы. Таму праблема сучаснай грамадзянскай адукацыі - яе мазаічнасць. Нам неабходная кансалідацыя, каб прадстаўнікі розных арганізацый разумелі, што робяць арганізацыі іншых сфераў. Каб усе мы рабілі адну справу: адукоўвалі людзей”, - патлумачыў эксперт.

Напрыканцы семінара яго ўдзельнікі прынялі рашенне арганізаваць серыю круглых столоў з прадстаўнікамі шерагу адукацыйных арганізацый. Яны перакананыя, што дыскусія дапаможа дамовіцца адносна спосабаў падвышэння эфектыўнасці грамадзянскай адукацыі на ўзроўні штодзённай практыкі.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео