BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чыноўнікі не ідуць насустрач абаронцам парка 40-годдзя Кастрычніка

26.02.2012 Радыё Свабода
Чыноўнікі не ідуць насустрач абаронцам парка 40-годдзя Кастрычніка
О нас в медиа
У Мінску прайшла сустрэча прадстаўнікоў Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама, адміністрацыі Ленінскага раёна і дэпутатаў райсавета з...

У Мінску прайшла сустрэча прадстаўнікоў Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама, адміністрацыі Ленінскага раёна і дэпутатаў райсавета з мясцовымі жыхарамі і грамадскасцю, якія выступаюць супраць знішчэння зялёных насаджэнняў у парку 40-годдзя Кастрычніка і будаўніцтва на вызваленай тэрыторыі гатэля "Пекін".

Паводле непасрэдных удзельнікаў, сустрэча не насіла характар абмеркавання і чыноўнікі альбо апраўдваліся, альбо намагаліся пераканаць сваіх апанентаў у неабходнасці будаўніцтва "стратэгічнага аб’екта", які не нясе для экалогіі горада і яго жыхароў ніякай шкоды.

Сябра аб’яднаньня "Зялёная сетка" Яраслаў Бекіш лічыць, што дзяржаўныя службоўцы найперш спрабавалі загладзіць "ляпы", дапушчаныя падчас высечкі парка пад будучае будаўніцтва. Між тым, на яго думку, разумна было б наладзіць падобнае абмеркаванне з зацікаўленымі бакамі яшчэ да таго, як прыступіць да фактычнага руйнавання паркавай зоны.

Прадстаўнікі грамадскасці, не пачуўшы рацыянальных прапаноў на вырашэнне канфліктнай сітуацыі, пацвердзілі, што вымушаныя дзейнічаць у адпаведнасці з выпрацаваным планам:

падрыхтоўка пазову супраць гарадскіх улад, якія сваімі захадамі аказваюць негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе;

пашырэнне міжнароднага рэзананса дзеля стварэння прэцэдэнта ў адстойванні права на экалагічную бяспеку;

"атака" на дзяржаўныя ўстановы з патрабаваннем замарожвання работ і пачатку паўнавартаснага дыялёгу з мясцовымі жыхарамі і абаронцамі парка 40-годдзя Кастрычніка.

Нягледзячы на тое, што паразумення з прадстаўнікамі ўлады падчас сённяшняй сустрэчы знойдзена не было, чыноўнікам перададзеныя пісьмовыя прапановы ў справе магчымых шляхоў вырашэння сітуацыі, якую яшчэ ёсць магчымасць не даводзіць да тупіковай.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео