BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Жарсці вакол парка 40-годдзя Кастрычніка не сціхаюць

26.02.2012 Аляксандр Ярашэвіч, Радыё Рацыя
Жарсці вакол парка 40-годдзя Кастрычніка не сціхаюць
О нас в медиа
Мінскія гарадскія ўлады завершылі запланаваную высечку дрэў у парку 40-годдзя Кастрычніка і зараз збіраюцца рыць катлаван, а потым...

Мінскія гарадскія ўлады завершылі запланаваную высечку дрэў у парку 40-годдзя Кастрычніка і зараз збіраюцца рыць катлаван, а потым закладваць фундамент пад будаўніцтва гасцінічнага комплекса “Пекін”.

Дзмітрый Табакін, намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна, на тэрыторыі якой месціцца парк, кажа, што спыніць будаўнітцва гасцініцы ўжо немагчыма.

- Загадзя глядзелі, як можна размясціць гасцініцу так, каб высекчы мінімальную колькасць дрэў. Мы спыніліся на гэтым варыянце, таму што іншае месцазнаходжанне на гэтай тэрыторыі, пацягне за сабой яшчэ большую вырубку дрэў. Разам з тым, пачынаючы ад падрыхтоўкі ўсёй дакументацыі на будаўніцтва, усё адпавядае дзейснаму заканадаўству.

Аднак мясцовыя жыхары і эколагі гатовыя бараніць парк да канца. Яны прапануюць перанесці будоўлю на закінутыя прамысловыя тэрыторыі завода імя Кірава, якія знаходзяцца побач, а высечаныя дрэвы аднавіць. Сябра Грамадскага аб’днання “Экадом” Таццяна Новікава заклікае гарадскія ўлады прызнаць здзейсненую памылку і нарэшце прыслухацца да голасу мясцовых жыхароў.

- У прыватнасці можна сказаць, што ў завода імя Кірава, у закінутых карпусоў няма ўладальніка. Мы хочам гэтую зону акультурыць, хочам яе добраўпарадкаваць, мы хочам знесці гэтыя корпусы. Мы гатовыя весці далейшую размову з кітайскім інвестарам, каб перанесці гэтую ўстанову менавіта туды. А тую частку парку, якую высеклі, каб яе проста аднавілі. Гэта быў бы самы канструктыўны, самы спрыяльны, самы аптымістычны выхад з сітуацыі, якая склалася. На погляд прадстаўнікоў экалагічных арганізацый, гэта зрабіць проста неабходна.

Між тым, прадстаўнікі экалагічных арганізацый збіраюцца падаваць на гарадскія ўлады ў суд, каб абараніць сваё права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, бо лічаць парк 40-годдзя Кастрычніка важнай часткай “зялёных лёгкіх” Мінска.

 

Крыніца

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео